Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
Крэатыў маладзёжнага мастацтва
У вялікай зале Палаца мастацтва ўсяго на дзесяць дзён была выстаўлена добрая сотня жывапісных і графічных работ, што лучыліся яскравым пазітывам. Карціны з коткамі і сабакамі, сонечнымі нацюрмортамі, русалкамі, талеркамі, рыбамі, пантофлямі, абстрактнымі кругамі і квадратамі -- усё гэта было аб’яднана адной ідэяй: прадставіць сучаснае маладзёжнае мастацтва. Аўтары выстаўленых твораў -- студэнты і выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і іншых мастацкіх устаноў рэспублікі, сябры маладзёжнага аб’яднання Беларускага саюза мастакоў.
Вера Кавалерава: "Аптыміст з дзіцячага тэатра"
Не сакрэт: тэатр змяняецца разам з жыццём, і ўсё менш застаецца ў ім недатыкальнага -- абароненага прафесійнай тэрыторыяй, непадуладнага стыхійным гульням часу. Вось і пра класічнае разуменне акцёрскага амплуа даўно не прынята згадваць. Вызваліўшыся ад жорсткіх сцэнічных канонаў, тэатр значна павялічыў сваю эфектыўнасць і такім чынам імкліва наблізіўся да гледачоў. І ўсё ж існуюць каноны непахісныя, новым павевам непадуладныя. Актрыса Рэспубліканскага тэатра юнага гледача Вера Кавалерава сама па сабе ўвасабляе ўвесь дзіцячы тэатр. У гэтым сэнсе яе можна лічыць жывой легендай. Прынамсі, пакуль у ТЮГу працуюць такія артысткі, амплуа травесці скасаваць немагчыма. Зрэшты, увасобленыя ёю вобразы -- яшчэ і проста яркія ўзоры акцёрскай творчасці. Дастаткова згадаць Зайку-зазнайку з аднайменнага спектакля па п’есе Сяргея Міхалкова, Міколку з «Міколкі-паравоза» Міхася Лынькова, Кацярынку і Зоську ў «Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець...» паводле Янкі Купалы і Міхася Чарота, Чыпаліна з казкі «Чыпаліна і яго сябры» паводле Джані Радары, Надзьку з п’есы Міхаіла Рошчына «Уся надзея», Элен са «Стваральніцы цуду» Уільяма Гібсана, Асляня з «Дарогі на Віфлеем» Сяргея Кавалёва…
Антаганізм, суіснаванне, узаемапранікненне. Традыцыя і авангард у музыцы
Узаемаадносіны традыцыі і авангарда -- пытанне глабальнае, якое дазваляе разважаць і пра многія (калі не ўсе) іншыя праблемы нацыянальнай музыкі; гэта -- своеасаблівы водападзел. Ёсць кампазітары, якія па сваім мысленні, па мове і выбары выразных сродкаў бліжэй да традыцыі. Ёсць тыя, хто бліжэй да авангарда. Цягам многіх гадоў можна назіраць сапраўдны, непрымірымы антаганізм паміж імі. Цікава: ці могуць у прынцыпе памяркоўна ставіцца адзін да аднаго творцы, якія спавядаюць розныя мастацкія прынцыпы? Хто з іх бліжэй да ісціны? За кім будучыня, за кім перспектыва? Гэтыя пытанні зрабіліся асновай гутаркі за "круглым сталом", які правяла рэдактар аддзела часопіса Таццяна МУШЫНСКАЯ
© 2013-2019 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»