Свежы нумар
Артэфакты
Рэаліі і твары 1914-га
«Беларусь у Першай сусветнай вайне»
Парадоксы рознага кшталту распачалі фатаграфічную вясну, прычым там, дзе іх зусім не чакалі. Ідзеш на выставу — трапляеш у клуб, у навучальных праектах уражальная сталасць маладых, а майстар года аказваецца меланхолікам.
Далей
ZOOM Сяргея Ждановіча
Праект Марыны Бацюковай «Андрэй Чэжын — ардэнаносны»
Выстава «Ступені» праводзілася ў рамках Другога Мінскага фестывалю фатаграфіі. Куратар Віталь Раковіч прапанаваў для галоўнай імпрэзы шырокую філасофскую тэму «Поры года, час жыцця», а адзін з аўтараў экспазіцыі Марына Бацюкова ў сваёй серыі «Андрэй Чэжын — ардэнаносны» разважае пра гісторыю і знакі, якія счытваюцца на вуліцах Мінска.
Далей
Шоу-рум кіруемага святла
Выстава арт-аб’ектаў і дызайну «Ліхтарт»
…Калісьці ў 1980-я дызайнераў нават не дапускалі да ўдзелу ў мастацкіх выставах. Праекты Беларускага саюза дызайнераў — «Пастулат» 2012 года і сёлетні «Ліхтарт» — з’яўляюцца адказам на гэтую забарону і своеасаблівай кампенсацыяй.
Далей
Настаўнік і пейзажыст
Юбілей Паўла Масленікава
Сёлета споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Паўла Масленікава — выдатнага майстра лірыка-эпічнага пейзажа, тэатральнага жывапісца, мастацтвазнаўца і таленавітага педагога, апалагета класічных традыцый. У гады Вялікай Айчыннай ваяваў, узнагароджаны ордэнамі і медалмі.
Далей
Згадкі музычнага паліглота
Танкіст, разведчык і дырыжор Міхась Солапаў
Міхась Солапаў — асоба неверагодная.
Далей
Дзве паловы цэлага
«Фаўст. Сны» паводле Іагана Вольфганга Гётэ Сцэнічная версія і пастаноўка Алега Жугжды
Тыя, хто знаёмы з творчасцю Алега Жугжды, не здзівяцца: рэжысёр ізноў звярнуўся да містычнага матэрыялу. Дзень прэм’еры спектакля «Фаўст. Сны» невыпадкова прыпаў на пятніцу, 13-га. Пастаноўка створана па матывах трагедыі Гётэ, але ў ёй адлюстравалася і перадгісторыя сюжэта пра легендарнага нямецкага чарнакніжніка. Выкарыстаны ўрыўкі з оперы «Фаўст» Шарля Гуно.
Далей
У фармаце «Work in progress»?
«ПлаSтформа Мінск-2014»
Другі адкрыты форум пластычных тэатраў Беларусі ладзіўся на дзвюх пляцоўках і доўжыўся шэсць дзён. У праграме ўпершыню быў прадстаўлены замежны «Teatr Formy» з Вроцлава (Польшча), колькасць беларускіх удзельнікаў пашырылася і ахапіла ўсе абласныя цэнтры.
Далей
Рыса ўнутранага развіцця
«Ватэрлінія» Выстава жывапісу Уладзіміра Кандрусевіча
Творы мастака, аб’яднаныя марской назвай, насамрэч маюць мала агульнага з морам. Яны звернуты да пытанняў экзістэнцыі.
Далей
Дзейныя асобы
Ігар Бышнёў
Сам-насам з дзікай прыродай
Калі б Ігар Бышнёў быў музыкантам, яго можна было б назваць чалавекам-аркестрам. Разглядаю сувенірныя паштоўкі, зробленыя ім разам з сынам, і думаю: можна зняць фотакамерай на вялікай адлегласці ваўка і ваўчыху, якія мілуюцца, і максімальна наблізіць да нас іх сімпатычныя пысы. Але як зафіксаваць, напрыклад, такі сюжэт: лясны вожык узлез на корч і, нібыта Нарцыс, любуецца ўласным адлюстраваннем у вадзе? Пашанцавала? Ці аўтар ведае нейкія патаемныя падыходы да звяроў?
Далей
Каментарыі (1)
Дыскурс
Каардынаты без крытэрыяў
З рэдакцыйнага «круглага стала»
У дыскусіі за «круглым сталом» узялі ўдзел крытыкі і рэжысёры, тэарэтыкі і практыкі беларускага тэатра: Рычард Смольскі, Таццяна Арлова, Аляксей Стрэльнікаў, Алена Мальчэўская, Мікалай Пінігін, Ала Палухіна, Таццяна Траяновіч. Мадэратар — галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва» Людміла Грамыка.
Далей
Парнас ля вуліцы Парніковай
Досвед самаідэнтыфікацыі
Знакаміты польскі кінарэжысёр і грамадскі дзеяч Кшыштаф Занусі ў адной са сваіх публічных лекцый даў вызначэнне эліты. Вызначальнай прыкметай эліты, паводле Занусі, з’яўляецца галоўным чынам пачуццё асабістай маральнай і прафесійнай адказнасці за тое, што адбываецца вакол.
Далей
Бясконцасць гуку і сэнсу
Міжнародны фестываль «Уладзімір Співакоў запрашае»
Фестываль прайшоў у Беларусі ў трэці раз. Яго адметнасцю, у параўнанні з папярэднім, сталася больш шырокая геаграфія: да Мінска, Гомеля і Магілёва сёлета дадаўся Віцебск. Павялічылася колькасць пляцовак і праектаў: іх зрабілася восем. Нязменнымі засталіся эксклюзіўныя праграмы і зорны ўзровень выканаўцаў. Пра мастацкія вынікі форуму разважаюць музыказнаўца Надзея Бунцэвіч і музычны крытык Таццяна Мушынская.
Далей
Асабістыя назіранні
Акварэлі Аляксандра Карпана
Віцебскі мастак Аляксандр Карпан пачынаў свой творчы шлях у часы, калі рэалістычны падыход страчваў папулярнасць. Маладыя аддавалі перавагу вольнаму эксперыменту, а фігуратыўнасць часта выклікала іронію — як з боку радыкальна настроенага андэграўнду, так і з боку шэрагу крытыкаў. Зварот да оптыкі рэалізму здаваўся бесперспектыўным шляхам, формай творчага бяссілля, мастацкай практыкай, што вычарпала свой патэнцыял.
Далей
У майстэрні
Алхімія станаў
Кацярына Сумарава пра вандроўкі і самавыяўленне
Кацярына Сумарава — прадстаўніца мастакоўскай дынастыі. Яе бацька Васіль Сумараў — вядомы жывапісец і педагог. Дачка, атрымаўшы ў спадчыну майстэрства і талент, пакрочыла ў мастацтва ўласным шляхам. Яе выяўленчая мова цалкам адметная, экспрэсіўная і адначасова структуралізаваная — паводле законаў палатна і свету.
Далей
Каментарыі (12)
Культурны пласт
Ракако і фламандска-французскія традыцыі
Гістарычны жывапіс XVIII стагоддзя
У кнігах па гісторыі беларускага мастацтва жывапіс XVIII стагоддзя прадстаўлены ў асноўным іконамі. Між тым, у Вялікім Княстве Літоўскім, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, у канцы XVI стагоддзя, адразу пасля эпохі Адраджэння, з’явіліся разнастайныя жанры: пейзаж, партрэт, нацюрморт, гістарычная і міфалагічная карціны і г.д. Мы ўсё яшчэ працягваем чагосьці не ведаць у гісторыі нашага мастацтва або ведаем не зусім грунтоўна. Праблему, безумоўна, узмацняе адсутнасць у нашых музейных зборах свецкіх твораў XVIII стагоддзя.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |