Свежы нумар
Артэфакты
У свеце сноў
«Фрэкен Жулі» Аўгуста Стрындберга Рэжысёр Саўлюс Варнас
Некалькі гадоў таму вядомы літоўскі рэжысёр Саўлюс Варнас паставіў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры «Смерць Тарэлкіна» Аляксандра Сухаво-Кабыліна. Праца была паспяховай і ўзняла сцэнічны калектыў на заўважную прафесійную вышыню.
Далей
Няспынны драйв
«Пыл і бляск» Танцавальны спектакль Кампазітар Лінас Адамайціс
Хоць па традыцыі мы і ўспрымаем Мінск як адзін з цэнтраў харэаграфічнага жыцця Беларусі, але вялікай колькасцю прэм’ер айчынных калектываў і пастаноўкамі гастралёраў не распешчаны.
Далей
Любоўная саната
«Лісты да Сафіі»
Некалькі год таму брытанскі рэжысёр Роберт Мулэн — аўтар дакументальных стужак для тэлеканала ВВС — чытаў лекцыі ў Каўнаскім універсітэце і выпадкова патрапіў у Музей Мікалоюса Чурлёніса, дзе пазнаёміўся з творчасцю культавага кампазітара і мастака: «Яго музыка была вельмі эмацыянальнай і магутнай, а карціны — тамнічымі і загадкавымі», — кажа Мулэн.
Далей
Птушка, душа і цела
Выстава Юратэ Стаўскайтэ
Юратэ Стаўскайтэ — асоба шматгранная. Па-першае, яна мастак, які валодае разнастайнымі тэхнікамі. Па-другое, яна арганізатар, дырэктар і педагог першай у Вільнюсе прыватнай мастацкай школы для дзяцей і юнацтва. А яшчэ — аўтар разнастайных тэкстаў, некаторыя з якіх склаліся ў кнігу.
Далей
Электрастанцыя ўяўлення
«Ілюзіяністы» Выстава літоўскай сцэнаграфіі
Экспазіцыя прэзентуе мастацкія праекты, фатаграфіі, вытрымкі і фрагменты са спектакляў, пастаўленых у Літве на працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў. Усе яны ўплецены ў куратарскі расповед, у цэнтры якога пытанні — хто ці што стварае сцэнаграфію і якім чынам?
Далей
Суб’ектыўнае вечнае...
«Адлюстраванне» Выстава Валянціны Шобы і Ёнаса Страздаўскаса
Мастачка Валянціна Шоба падчас летніх пленэраў прачынаецца на золку, каб занатаваць хуткай акварэллю стан чалавека і прыроды паміж сном і явай. Літоўскі фатограф Ёнас Страздаўскас а пятай гадзіне раніцы фатаграфаваў някідкія мясцовыя краявіды, каб злавіць у аб’ектыў цеплыню світанкавых туманоў роднай зямлі.
Далей
Авансцэна
Культура як частка дыпламатыі
Мастацтва Літвы
Лістападаўскі нумар часопіса прэзентуе найноўшае літоўскае мастацтва, якое імкнецца знайсці ўласную адметную нішу ў глабальных культурных працэсах. Гэта аналіз таго новага пласта духоўнага жыцця краіны, што сфарміраваўся за апошнія дзесяцігоддзі, спроба прафесійнага разгляду галоўных арт-тэндэнцый, партрэты культавых асоб, чыя творчасць стала набыткам не толькі літоўскай, але і сусветнай культуры.
Далей
Творчы код
Мастацтва Літвы
Лістападаўскі нумар часопіса прэзентуе найноўшае літоўскае мастацтва, якое імкнецца знайсці ўласную адметную нішу ў глабальных культурных працэсах. Гэта аналіз таго новага пласта духоўнага жыцця краіны, што сфарміраваўся за апошнія дзесяцігоддзі, спроба прафесійнага разгляду галоўных арт-тэндэнцый, партрэты культавых асоб, чыя творчасць стала набыткам не толькі літоўскай, але і сусветнай культуры.
Далей
Дыскурс
Ад «Капэліі» да «Чурлёніса»
Літоўская харэаграфія: у пошуках канкурэнтнага асяроддзя
Нацыянальны балет мае цікавую гісторыю і трывалыя традыцыі, якія пачалі фарміравацца амаль 90 гадоў таму. Але ў гэтым артыкуле мы засяродзіліся на сучаснай дзейнасці Нацыянальнага тэатра оперы і балета, на сцэне якога галоўным чынам і разгортваюцца пошукі харэографаў.
Далей
Вольны жэст у адкрытай прасторы
Найноўшае мастацтва Літвы
11 сакавіка 1989 года мастакі Літвы выйшлі
з творчай арганізацыі СССР, а праз год краіна
абвясціла суверэнітэт. Першыя гады незалежнасці паспрыялі ўздыму мастацтва, пашырэнню творчых ініцыятыў, у тым ліку і ўзнікненню найноўшага арта. Пра тыя гістарычныя працэсы,
а таксама пра сённяшні перыяд мы гутарым
з загадчыцай Нацыянальнай мастацкай галерэі Лалітай Ябланскене.
Далей
Стратэгіі прэзентацыі
Паміж інфармацыяй і эстэтычным успрыманнем
У літоўскім культурным жыцці яшчэ на мяжыХІХ і ХХ стагоддзяў сфарміраваліся дзве асноўныя формы прэзентацыі твораў: адна — паказ дасягненняў літоўскай культуры за мяжой, іншая — для мясцовай аўдыторыі. Мэта першай — інфармаванне, у другім выпадку экспазіцыя стваралася дзеля дасягнення максімальнага эстэтычнага ўздзеяння.
Далей
Як правільна біеналіць
Каўнаскае біенале «UNITEXT 2013»
Да Беларусі нарэшце дайшла сусветная мода на біеналенне. Але чамусьці калі мясцовыя творцы згадваюць нейкія міжнародныя фэсты, дык абавязкова — Венецыянскі ці хаця б Маскоўскі. Так, гэта буйныя падзеі, але кепскія прататыпы для нашага ўласнага праекта. Маштабы непараўнальныя. Хацелася б скіраваць увагу тутэйшых зацікаўленых асоб на поўнач, дзе з 1997 года існуе Каўнаскае біенале сучаснага мастацтва — выдатная падзея без мільённых бюджэтаў, тузінаў выстаў і зорнага замежнага куратарства.
Далей
На нуль не множыцца
На спектаклях Оскараса Каршуноваса
Пра тое, што нацыянальная рэжысура перажывае праблемы, неаднойчы даводзілася чуць апошнім часам ад дзеячаў літоўскага тэатра. І кожны раз гэта выклікала здзіўленне. Па-ранейшаму сягаюць за небакрай, захапляюць спектаклі Эймунтаса Някрошуса, які цяпер у сваім тэатры «Мена Фортас» засвойвае Дантэ. Цікава працуе ў Маладзёжным Альгірдас Латэнас. Імкнецца вывесці з працяглага крызісу Рускі драматычны тэатр Літвы славуты Ёнас Вайткус.
Далей
Лэдзі Макбет і яе мужчыны
Вакол Шэкспіра
Фенаменолагі запэўніваюць, што любы мастацкі твор, асабліва спектакль, не заканчваецца ніколі. Ён нібыта перасяляецца ў свядомасць чытача, слухача, запаўняе яе і ажывае там раз-пораз.
Далей
Каментарыі (1)
Варункі зменлівага свету
Літоўская фатаграфія сёння
У паняцці «сучасная літоўская фатаграфія» складнік «сучасная» змяшчае ў сабе некалькі аспектаў: гэта не толькі зробленае сёння, але і творы дзесяцігадовай даўніны, якія не страцілі сваёй актуальнасці. Для характарыстыкі сённяшняга этапу развіцця вылучу перыяд з 2009 года, бо менавіта тады адбылося некалькі важных падзей. Па-першае, змянілася кіраўніцтва Саюза фотамастакоў: пасады загадчыкаў аддзелаў пакінулі Антанас Суткус у Вільнюсе і Аляксандрас Маціяскас у Каўнасе, якія займалі іх даволі працяглы час. Па-другое, у Вільнюсе адкрылася Нацыянальная мастацкая галерэя — важная пляцоўка для прэзентацыі сучаснага арта. У наступным 2010-м адчыніла дзверы Каўнаская фатаграфічная галерэя, на маю думку, адна з лепшых у краінах Балтыі.
Далей
Рэкі і гавані гарадской культуры
Аб некаторых мадэлях вытворчасці публічнай прасторы ў Вільнюсе
Вялікаму гораду патрэбны зручныя для правядзення разнастайных мастацкіх акцый месцы, якія будуць асацыявацца з нефармальнай культурнай дзейнасцю. Літоўская мастачка і даследчыца Ула Тарнау аналізуе вопыт засваення публічнай прасторы ў Вільнюсе.
Далей
Дзейныя асобы
Рымас Тумінас
Ідэальны спектакль? На нябёсах…
Той, хто бачыў спектаклі Рымаса Тумінаса, наўрад ці дакладна можа вызначыць, у чым іх фенаменальнасць. Бясспрэчна толькі адно: яны працягваюць жыць у свядомасці. Вярэдзяць думку, непакояць уяўленне. Нарэшце, дораць адчуванне радасці ад таго, што і ты далучаны да гэтага... Да іх хочацца звяртацца зноў і зноў.
Далей
Сігіта Маслаўскайтэ
Свецкае і сакральнае
Выстава жывапісу Сігіты Маслаўскайтэ, якая адкрылася праз пару дзён пасля нашай размовы, называлася «Я так жыву: персанажы фрэсак і іншыя героі». Назва здаецца злёгку мудрагелістай, але для Сігіты гэта фраза — квінтэсенцыя яе творчасці. Прынамсі — сённяшняга этапу. Былыя касцельныя будынкі сталі месцамі яе працы, пражывання і майстэрні. І выявы, якія сёння ўзнікаюць у жывапісе мастачкі, запазычаны ёю з фрэсак.
Далей
Нерыюс Юшка
Адрэналінавы прынц
Героі гэтага танцоўшчыка — Рамэа, Базіль, Зігфрыд — заўсёды рамантычныя, узнёслыя і апантаныя каханнем. Але бліскучы прэм’ер Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета Нерыюс Юшка сціпла лічыць, што з-за траўм сваю танцавальную кар’еру пабудаваў толькі на семдзесят працэнтаў. І гэта пры тым, што ён мае галоўную нацыянальную тэатральную ўзнагароду краіны «Залаты Крыж сцэны» за ролю Жар-птушкі ў аднайменным балеце Ігара Стравінскага і з’яўляецца пераможцам і лаўрэатам шматлікіх міжнародных балетных конкурсаў. Мары Нерыюса заўсёды былі звязаны з мастацтвам танца, і адна з іх — адкрыццё першай у Літве прыватнай балетнай школы з філіяламі ў Вільнюсе і Каўнасе — ажыццявілася чатыры гады таму.
Далей
Юозас Будрайціс
Яго кіно
...Рабіць стандартнае інтэрв’ю з «зоркай» і паўтараць шматкроць сказанае нецікава. Хто не ведае, што студэнтам юрыдычнага факультэта Юозас Будрайціс выпадкова трапіў у знакаміты фільм Вітаўтаса Жалакявічуса «Ніхто не хацеў паміраць»?
Далей
Эгле Габрэнайтэ
У садзе тэатральнай магіі
Эгле Габрэнайтэ — сярод самых адметных літоўскіх драматычных актрыс. Яе творчаму лёсу можна пазайздросціць. Іграла лепшыя ролі сусветнага рэпертуару, працавала з вялікімі рэжысёрамі і акцёрамі, шмат здымалася ў кіно. Захоўвае фенаменальную маладосць духу і валодае рэдкай на сённяшні дзень уласцівасцю: яе глыбокія і тонкія развагі пра тэатр хочацца слухаць зноў і зноў. У гэтым давялося пераканацца падчас Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Vasara», дзе актрыса працавала ў журы.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |