Свежы нумар
Тэма нумара. Нацыянальны тэатр імя М.Горкага: Залатыя старонкі гісторыі
Залатыя старонкі гісторыі
Тэатр, чые лепшыя спектаклі ўваходзяць у скарбніцу айчыннай тэатральнай культуры, адзначае сваё 75-годдзе. Ягоным заснавальнікам стаў акцёр і рэжысёр Уладзімір Кумельскі, які з рускай трупай у дваццаць восем чалавек у першай чвэрці мінулага стагоддзя абаснаваўся на Беларусі. Статус Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра сцэнічны калектыў атрымаў у 1932 годзе -- і надалей цягам многіх дзесяцігоддзяў узрушаў, захапляў, расчароўваў і радаваў гледачоў. На ягоных падмостках запальваліся і набіралі моц новыя зоркі. Гісторыя айчыннага сцэнічнага мастацтва неадлучная ад ягоных здзяйсненняў.
Немагчыма згадаць кожнае вартае ўвагі прозвішча, кожны адметны твор. Але ў гісторыі кожнага знакамітага калектыву ёсць асаблівыя спектаклі -- спектаклі-легенды, якія працягваюць жыць ва ўспамінах сучаснікаў, нататках тэатразнаўцаў, рэдкіх архіўных фотаздымках. Гэта найкаштоўнейшая крыніца, у якую мы сёння паспрабуем зазірнуць, перагортваючы залатыя сторонкі гісторыі Рускага тэатра. Каб памятаць...
Далей
Каментарыі (9)
Жыццялюбныя перасмешнікі
Калісьці на гэты камедыйны спектакль спяшаліся трапіць людзі ў Мінску і ў Гародні, у Магілёве і ў Баранавічах. Абпаленыя вятрамі вайны твары прагнулі вярнуць сабе ўсмешку. Адчуванне канца вайны шукала выйсця ў заразлівым і гарэзлівым смеху, здатным пацясніць непазбыўны смутак страт. Тэатр і насамрэч захапляў гледачоў святам урачыстай весялосці да самазабыцця.
Далей
Ачышчэнне страсцей
У трагедыі свет параўноўваецца з «жорсткай дыбай». Першым пакутнікам на гэтай дыбе прызначана быць Ліру, ягонаму абуджанаму сумленню.
Далей
Проста пра каханне
Сёння дзіўна згадваць пра тое, што спектакль «Двое на арэлях» быў сустрэты нашай крытыкай у штыкі. За што? За тое, што -- проста пра каханне. Каханне -- і нічога болей. У тых далёкіх шасцідзесятых гадах гэтага камусьці падавалася завельмі мала.
Далей
Дыялогі з Шэкспірам
Самая горкая, можа быць, з трагедый Шэкспіра -- «Макбет», зло тут трапляе ў душу чалавека і разбурае яе знутры. Найвялікшая з каштоўнасцей, адкрытых Рэнесансам, -- богападобная чалавечая воля, сцвярджаючы сваю, нічым не скутую, свабоду, абарочваецца патокамі крыві, самаразбурэннем асобы.
Далей
Каментарыі (1)
Каралі жабракоў
Без малога тры стагоддзі таму Джон Гэй напісаў «Оперу жабракоў» -- злую і дасціпную сатыру на сучасную яму Англію. Праз дзвесце гадоў, у 1928-м, у Лондане адзначалі юбілей «Оперы жабракоў», і тады малады драматург Бертольд Брэхт стварыў сваю «Трохграшовую оперу» і сам паставіў яе. А яшчэ амаль праз паўстагоддзя -- Барыс Луцэнка ўвасобіў «Трохграшовую оперу» на сцэне Рускага тэатра Беларусі ў дэкарацыях Юрыя Тура і з выдатнай музыкай Курта Вайля -- музыкай арыгінала.
Далей
Філасофія жыцця
«Знак бяды» прынята лічыць вяршыняй творчасці Валерыя Маслюка ў Рускім тэатры. Сапраўды, тут сышлося шмат што, неабходнае для поспеху. Таленавітая аповесць Васіля Быкава выдатна перакладалася на сцэнічную мову.
Далей
Мастацкі дзённік
Восеньскія фантазусы і амазонкі
Лета, час выяздных пленэраў і мастацкіх практык, прапануе няшмат яркіх выставачных экспазіцый, іншых мастацкіх падзей. Сталіца замірае перад стартам наступнага сезона, дзе творцы паспрабуюць апярэдзіць сабратоў у пагоні за заказамі, пакупнікамі, гледачамі. А ў летні перыяд выставачныя залы звыкла пустуюць або аддаюцца ў арэнду камерцыйным праектам. Зрэшты, на рэкламу «Мядовага Спасу» ў Палацы мастацтва адгукаецца нашмат больш зацікаўленых пакупнікоў, чым на адкрыццё іншай значнай выставачнай экспазіцыі.
Далей
Рэха конкурсаў і фестывальных вандровак
Аматары акадэмічнай музыкі з дапамогай Інтэрнета трапятліва сачылі за тым, як разгортваліся падзеі на адным з найбольш прэстыжных спаборніцтваў свету -- ХІІІ Міжнародным конкурсе імя П.Чайкоўскага. Сёлета ён быў прысвечаны памяці М.Растраповіча. Старшынямі журы сталіся буйнейшыя музыканты сучаснасці: М.Пятроў узначаліў конкурс піяністаў, У.Співакоў -- скрыпачоў, Н.Шахаўская -- віяланчэлістаў, І.Багачова -- конкурс вакалістаў.
Далей
У падзорную трубу
Пасля непрацяглага летняга зацішша тэатральнае жыццё рэзка актывізавалася. Тэатры нібы навыперадкі пацвярджаюць сваю жыццяздольнасць. Сур’ёзнасць намераў здаецца неаспрэчнаю і выбухае не планамі -- спраўджанымі праектамі. Або амаль што спраўджанымі.
Далей
Фестывалім!
Пасля жнівеньскай невыноснай спёкі, якая ніяк не спрыяла ажыўленню кінематаграфічнага працэсу, вераснёўская прахалода хутка настроіла айчынных творцаў на выключна дзелавы рытм. Нічога дзіўнага: бяздумны час летніх адпачынкаў па традыцыі саступіў месца насычанай кінафестывалямі восені. І зазбіраліся нашы кіношнікі ў замежжа з творчымі справаздачамі. Так летуценны шкаляр, стомлены вакацыямі, з ахвотай кідаецца ў вір навукі. Маўляў, хіба ж гора, што з матэматыкай праблемы і сачыненне «Як я правёў лета» ніяк не стане класікай прыгожага пісьменства, затое па фізкультуры бал будзе самы вышэйшы дый з сябрамі карціць сустрэцца...
Далей
Жыццё як яно ёсць
Напрыканцы лета нарэшце ўзмацнілася актыўнасць выставачнага жыцця, і галерэі горада прапанавалі нам шэраг цікавых фатаграфічных экспазіцый. З іх я б найперш вылучыла экспазіцыю французскага фатографа Джэфа Баніфаціно (Jef Bonifacino) у гарадской галерэі Л.Шчамялёва.
Далей
Каментарыі (2)
Post factum
Утульная Еўропа і загадкавы Усход
Вікторыя Каваленчыкава стала адной з удзельніц выставы «Свет жанчын», якая адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Экспазіцыя была прысвечана маладосці, жаноцкасці і прыгажосці. Творчасць В.Каваленчыкавай у асноўным прадстаўлялі яе апошнія работы.
Далей
Гульні ўсе ўзросты падуладны…
У залах Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ўлетку прайшла выстава «Арт-лялькі» -- сумесны праект 11 мастакоў, у якім гэтая дзіцячая забаўка была прадстаўлена досыць нечакана. «Гульня», якую меркавалі весці экспанаты выставы, мела не побытавы, а быццёвы характар: гэта жывапіс, аб’екты, скульптура, інсталяцыя, відэа-арт, коміксы, «fachion»-фатаграфія і нават манументальнае мастацтва.
Далей
Паэт і муза
Радыётэатр заўсёды карыстаўся папулярнасцю ў самых шырокіх колах насельніцтва. Гаворка пра асаблівую форму творчасці, дзе мастацкае слова набывае максімальна выразны і глыбокі сэнс. Тут усё, як на далоні -- і культура сцэнічнай мовы, і вартасці літаратурнай першаасновы. Словам, ніяк не схавацца за нейкімі сцэнаграфічнымі альбо пластычнымі навацыямі. З гэтай прычыны кожная прэм’ера ў радыётэатры -- падзея выключна адметная і выклікае розгалас не толькі ў мастацтвазнаўцаў.
Далей
У пошуках самасці
Зірнеш на беларускі тэатральны рэпертуар апошніх сезонаў -- і міжволі думаеш, што дзяржаўныя тэатры і прыватныя антрэпрызы цалкам памяняліся ролямі і месцам у грамадстве. Дзяржаўныя і нацыянальныя з галавою кінуліся ў пошукі забаўляльнага мастацтва: маўляў, сучасны глядач прыходзіць у тэатр, каб забыцца на свае будзённыя клопаты, весела правесці час і выйсці з незатлумленай галавой.
Далей
Талент + грошы = ?
У музычным жыцці краіны адбыліся дзве цікавыя падзеі, спалучаныя імем аднаго кампазітара -- Уладзіміра Кандрусевіча.
Далей
Шчымлівыя аповеды пра Заслаўе
Заслаўе -- адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі -- прыцягнула ўвагу фотамастака Валерыя Вядрэнкі. Гісторыя горада, яго сённяшні дзень і, як ні парадаксальна, тыповасць знайшлі сваё адлюстраванне ў серыі фотаздымкаў, дзе аб’яднаны і сінтэзаваны пачуцці, думкі, уражанні аўтара. Серыя, якая з поспехам была прадэманстравана ў Гісторыка-культурным запаведніку «Заслаўе», разнастайная па тэматыцы, па эмацыянальнай і псіхалагічнай напружанасці, багатая па колеры.
Далей
Нябесная «Аіда»
Ці пашчасціла вам калі адчуць прастору сцэны як жывую? Падчас рэпетыцый ці, можа, спектакляў? Гэта рэдка каму ўдаецца. Але ёсць час, нейкі дзіўны «час сцэны» -- у прамежку паміж ранішняй рэпетыцыяй і вячэрнім спектаклем, -- калі музыканты, схаваўшы інструменты ў футаралы, ціха гамонячы, развітваюцца да вечара; калі дырыжор, закрыўшы партытуру і лёгка саскочыўшы з подыума, раздае апошнія заўвагі салістам; калі ўсе неяк хутка знікаюць.
Гэты час -- час таямніцы і глыбіні, нябачнага ўмельства і высокай прысутнасці. Яшчэ яго называюць Часам стварэння.
Строгая чарада крэслаў і пультаў. Прыхінутыя да сцяны маленькія галовы грувасткіх кантрабасаў. Выгінастыя бакі літаўраў. Перакуленая валторна. Нотныя партыі. Партытура на дырыжорскім узвышэнні. Партытура Джузэпе Вердзі. Опера «Аіда».
Далей
Фольк, брэйк і новы танец
Беларускі універсітэт культуры і мастацтваў правёў чарговы фестываль «Арт-мажор». Сярод шматлікіх фестывальных імпрэз вялікі поспех, як заўсёды, мелі канцэрты кафедры харэаграфіі, якая сёлета прадставіла дзве аншлагавыя праграмы: вечар сучаснай харэаграфіі «Новы танец» і святочны канцэрт, прымеркаваны да 30-годдзя кафедры.
Далей
Ніці злучаюць...
У залах Полацкай мастацкай галерэі распачаўся міжнародны праект мастацкага тэкстылю «Беларусь -- Літва». Падобныя выставы рэдка ўбачыш у залах нашых галерэй, часцей мы сустракаемся з экспазіцыямі народнага і самадзейнага мастацтва. Але чалавеку, які працуе творча, важна бачыць свае работы ў розных экспазіцыях, а асабліва -- на міжнародных біенале і конкурсах. Бо пытанне пра тое, як выглядае беларускае мастацтва ў міжнародным кантэксце, хвалюе не толькі мастацтвазнаўцаў, але і саміх мастакоў.
Далей
Дзве Кацярыны -- дзве перамогі
Лета -- традыцыйны час мiжнародных конкурсаў артыстаў балета. Прыемна, што сярод iх удзельнiкаў усё часцей можна сустрэць i прадстаўнiкоў Беларусi. Больш за тое, усё часцей беларускiя артысты балета вяртаюцца з прэстыжных форумаў з узнагародамi i ганаровымi прызамi.
Далей
Постаць
Уладзімір Зінкевіч. Мастацтва -- не рынкавая машына
Яго карціны нагадваюць сны з іх мройнай недакладнасцю, фрагментарнай размытасцю, але з жывым ясным бачаннем дэталей, праз якія ўгадваюцца рэальныя падзеі. Вобразы палотнаў шматузроўневыя і эмацыянальна насычаныя. Яны -- вынік парадаксальных разваг і складаных асацыяцый, частка прыадкрытага для гледача ўнутранага свету мастака.
Уладзімір Зінкевіч, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва БДАМ, больш вядомы ў нашай краіне і за яе межамі сваімі станковымі жывапіснымі работамі. У яго карцінах няма сюжэтаў, якія лёгка расшыфраваць, просталінейных тэм, канкрэтнасці партрэтнага жывапісу. Тут усё -- бясконцае супастаўленне пачуццяў і інтэлекту, вобразаў непадуладнай свядомасці і лагічных высноў. Гэта гульня, якая ніколі не страчвае сэнсу і не абмяжоўваецца адным палатном. Работы мастака нібы сатканы з алагізмаў: глухі жывапісны фон дае ілюзію цвёрдасці і непарушнасці, а накладзеныя на яго карункі вытанчанай жывапіснай тканіны ствараюць уражанне крохкасці. Фігуры, твары, прадметы без прасторы і паветра падкрэсліваюць адчужанасць дзеяння ад рэальнага жыцця. Палотны У.Зінкевіча -- бадай што містыфікацыя існуючага свету, магчымасць адначасова прыадкрыць свой унутраны свет і схаваць яго.
Сам мастак не любіць тлумачыць уласныя творы і лічыць, што дасведчаны крытык і ўдумлівы глядач з лёгкасцю разгадае іх таямніцу.
Далей
Гутаркі пра кіно
«Я ЗАЎЖДЫ БЫЎ АНТЫНАЦЫЯНАЛІСТАМ»
Некалькі разоў бываў у Югаславіі і заўжды захапляўся гэтай краінай, міжволі параўноўваючы яе з Беларуссю. Такі ж гасцінны і ветлівы народ. Такая ж няпростая гісторыя, звязаная з войнамі і пакутамі. Такое ж адмысловае геапалітычнае становішча... «Новы сусветны парадак» знішчыў колішнюю Югаславію, як бязлітасны молат крышыць тонкі фарфор, што, аднак, не перашкодзіла штучнай Федэрацыі распаўзціся з дакладнасцю да міліметра па загадзя пазначаных рэспубліканскіх межах. Усе ранейшыя стасункі былі страчаны. Між тым кінематограф найноўшай, «урэзанай» Югаславіі, насуперак усяму, працягвае жыць. Бялград здолеў захаваць пэўны вытворчы механізм, якасць кінапрадукцыі. І хоць сённяшнія рэальныя вынікі яшчэ далёкія ад патэнцыйнага «піку», маральны настрой творцаў, іхні дух даюць падставы для добрых спадзяванняў. Тым больш, што тутэйшыя фільмы па-ранейшаму збіраюць шмат гледачоў. Асобныя стужкі нават наблізіліся да колішніх пракатных рэкордаў. Гэта перш за ўсё карціны пра трагічныя падзеі 1990-х. З гэтай нагоды імя рэжысёра, акцёра і прадзюсера Горана Паскалевіча ў шэрагу мясцовых кінатворцаў займае ці не першае месца.
Далей
Каментарыі (1)
Intra et extra
Як Атлантыда -- з глыбіні мора...
Валянцін Елізар’еў узначальвае беларускі балет амаль тры з паловай дзесяцігоддзі. Каб усвядоміць маштаб зробленага, трэба параўнаць тое, што маем, з тым, што было.
Далей
Валянцін Елізар’еў: «Ніколі раней у нас не было столькі таленавітых артыстаў!»
Вельмі добра адчуваю сябе ў Беларусі. Мяне тут цёпла прынялі, калі прыехаў зусім маладым балетмайстрам. Большую частку свайго жыцця я прысвяціў гэтай краіне і гэтаму тэатру.
Далей
Паралелі
Там, дзе белае сонца
У гэтых нататках я выбірала тыя прыклады, якія, на мой погляд, даюць уяўленне пра нейкія агульныя тэндэнцыі. Можа, штосьці абмінула, чагосьці не заўважыла, аднак характэрны абрыс, напэўна, атрымаўся. Кінамастацтва колішніх савецкіх рэспублік -- сёння краін Цэнтральнай Азіі ідзе ў бок самавызначэння і самапазнання, што, на жаль, пакуль адсутнічае ў беларускім кіно. А час ужо і нам паглядзець унутр і вакол сябе.
Далей
Культурны пласт
І горад жыў, і жылі людзі
У пачатку мінулага стагоддзя Мінск належаў да ліку найлепш добраўпарадкаваных гарадоў на захадзе Расійскай імперыі. Якасныя змены ў абліччы горада адбываліся ў выніку мэтанакіраванай дзейнасці дзяржаўных уладаў і мерапрыемстваў гарадскіх службаў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |