Свежы нумар
Тэма нумара
Contemporary art: каментарыі і прагнозы
Міжнародны фестываль «Дах-IX», які доўжыўся чатыры тыдні на пляцоўцы мінскага Палаца мастацтва, аб’яднаў работы творцаў з адзінаццаці краін свету. Афіцыйныя арганізатары мерапрыемства — Беларускі саюз мастакоў і берлінскі арт-цэнтр «Тахелес». Аўтары ідэі і канцэпцыі — мастакі Алесь Родзін і Зміцер Юркевіч.
Далей
Дзейныя асобы
Інеса Душкевіч. Вобраз -- як космас
Святло рампы заўсёды выяўляла і ўзмацняла ўнутраную значнасць і душэўную сілу пяшчотных гераінь Інесы Душкевіч, глыбіню іх характараў, напал пачуццяў. У яе сцэнічных вобразах заўсёды адчувалася загадка. Большасці з іх былі ўласцівыя стрыманасць у выяўленні эмоцый, затоеная страснасць, замкнёнасць гордай і моцнай натуры, няздольнай прыніжацца і прасіць, хітрыць і выгадваць.
Далей
Каментарыі (1)
Працэс
Колер змагання — колер Перамогі
Ёсць такое старажытнае лацінскае выслоўе: «Inter armas tacent musae» — «Калі грукочуць гарматы, музы маўчаць». Зрэшты, так было ў гісторыі любой цывілізацыі. Калі ідзе вайна — не да муз, не да мастацтва, не да эстэтычных разважанняў. Але беларускае выяўленчае мастацтва, прысвечанае Вялікай Айчыннай вайне, на мой погляд, сцвярджае іншае.
Далей
Пра багацце чужое і сваё
Прэм’ерай спектакля «Чужое багацце нікому не служыць» Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета закрыў у ліпені мінулы сезон. Яна ж была паказана і на пачатку новага. У рэканструяваным будынку гэтая опера сталася менавіта першай паўнавартаснай прэм’ерай, а не аднаўленнем (як балет «Марная перасцярога»). Пастаноўку чакалі, яна выклікала неверагодную грамадскую цікавасць, спрэчкі, роздум.
Далей
Каментарыі (1)
Паветра і зямлі ўжо няма...
Разуменне ролі мастака істотна змянялася на працягу стагоддзяў. Сучаснаму чалавеку немагчыма ўявіць, што, напрыклад, у эпоху антычнасці творцу лічылі ўсяго толькі здольным рамеснікам. Уся праблема ў дыялогу «тэхна» і «архэ», з якіх складаецца мастацтва. Не толькі далучэнне духоўнага чынніка («архэ») да працы («тэхна»), але і яго дамінаванне мела вынікам наша цяперашняе разуменне ролі творцы.
Далей
Музы пакінулі сад. Назаўжды?
Выстава «Сад Венеры», пад знакам якой прайшоў амаль увесь чэрвень у мінскім Палацы мастацтва, мінула ціха і непрыкметна. Калі не лічыць некаторых забаўных дробязей. Так, у якасці прынады, на думку арганізатараў, павінна было паслужыць папярэджанне, што, маўляў, дзеці да 14 гадоў на экспазіцыю не дапускаюцца. Аднак падлеткі, якія прагнуць забароненага плода, не рваліся ў залы, каб паглядзець на «голых цётачак». І хоць «ню», якія запаланілі ўсе тры выставачныя плошчы, было аж занадта — больш за 200 прац, выстава не ўзбудзіла грамадскасці: ні эстэтычна, ні эратычна.
Далей
Паралелі
Мульты-культурныя інтэрвенцыі
Дэвіз Рурскай трыенале, папулярнага ў Еўропе фестывалю сучаснага мастацтва, паспяхова завяршыўшага чарговы трохгадовы цыкл, —
«З адчужанасці» — утрымліваў намёк на тое, што тэмай фестывалю стане паказ жыцця мультыкультурнага грамадства з усімі вынікаючымі мігранцкімі праблемамі, а таксама — абяцанне пашырыць праблематыку і ўзняць гаворку пра ўнутраную эміграцыю чалавека,ягоную адстароненасць у закансерваваным грамадстве.
Далей
IN MEMORIAM
«Люблю я немагчымага жадаць»
Здаецца, гэта было ўжо вельмі даўно, амаль у іншым жыцці... Але, аказваецца, яшчэ і дзесяці гадоў не мінула, як Мікалай пакінуў нас. Трухан... Мікола... Тата... Вельмі часта называлі мы яго Татам.
І нават не ў тым сэнсе, што, маўляў, «айцец-бацька» (хоць і бацька — стваральнік тэатра — таксама), але бліжэй, напэўна, да Рымскага Папы — то-бок і па-роднаму, і неяк піетэтна-пачціва.
Далей
Каментарыі (2)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |