Свежы нумар
Візуальныя мастацтвы
Галіна Раманава.
Маляваць кожны дзень, лёгкае невыпадковае
Мастачка, апантаная выкладчыца Глебаўкі легендарных 1990-х, Галіна Раманава ў 2018 годзе атрымала Нацыянальную прэмію — раптоўна для тых, хто не ў тэме, як мастак-пастаноўшчык у намінацыі «Лепшы фільм у анімацыйнай форме». Гэта быў «Ваўчышка», але раман Галіны з мультыплікацыяй распачаўся раней.
Далей
У пошуку пункту зборкі
Дзясятыя
Мая суразмоўца Валянціна Кісялёва — сузаснавальніца і дырэктарка галерэі сучаснага мастацтва «Ў».
Далей
Музыка
Гулегіна. Вяртанне
Канцэрт зоркі сусветнай оперы
На гастролі да нас прыязджае шмат знакамітых артыстаў. Большасць з іх з Беларуссю мала звязаныя.
З Марыяй Гулегінай усё іначай. Пэўны час яна, тады Марыя Мурадзян, з’яўлялася салісткай нашай оперы. Выправіцца ў Мінск выхаванцы Адэскай кансерваторыі параіў яе педагог, прафесар Яўген Іваноў, каб маладая вакалістка набралася вопыту — найперш у працы з дырыжорам Яраславам Вашчаком.
Далей
Берын, Брамс і «Ціка-ціка»
Для вядомага дырыжора Аркадзя Берына 2020 год стаўся юбілейным. У студзені яму споўнілася 75. Гэтую знамянальную падзею маэстра адзначыў на радзіме. На пачатку лютага ён даў канцэрт у зале Белдзяржфілармоніі, у якім удзельнічаў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь. У якасці саліста выступіў славуты cкрыпач Максім Венгераў.
Далей
ЖЫВЫЯ СТАРОНКІ ПАМЯЦІ
Філарманічны праект «Жоўтыя зоркі» прысвечаны памяці ахвяр Халакосту, і фестываль «Пакуль не ідуць цітры» памяці піяністкі Алены Цагалка — чаканыя музычныя падзеі, да якіх задоўга рыхтуюцца па розныя бакі сцэны. Арганізатарка гэтых праектаў Ганна Лянькова на працягу года збірае музыкантаў, прадумвае ідэю-канцэпцыю, вырашае няпростыя менеджарскія задачы. Для выканаўцаў, удзельнікаў канцэртаў заўсёды ёсць новыя партытуры, прэм’ерныя опусы. Ну і, вядома, для нас, гледачоў, гэта доўгачаканы час паглыблення ў творчы працэс, разважанне-дыялог на тэму вечнасці і актуальнасці.
Далей
Рэцэпты шчасця
Мюзікл Веніяміна Баснера ў Музычным тэатры
Гэты тэатральны калектыў ужо не першы сезон знаходзіцца, так бы мовіць, на раздарожжы. А часам імкнецца спалучыць неспалучальнае. Бо нікому не вядома, як сумясціць клопат пра касу і напаўняльнасць залы з інтарэсамі выключна мастацкімі?
Далей
Тэатр
Сухая рэшта
«Кароль Лір» Уільяма Шэкспіра на сцэне Беларускага нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы
У адказ на якое сацыяльнае запатрабаванне з’явіўся найноўшы Лір? Якая агульнатутэйшая чалавечая вымога яго паклікала? Што хацелі сказаць са сцэны, прамаўляючы Шэкспіраў тэкст? Што мелі на ўвазе, апранаючы Ліра ў фрэнч і галіфэ? Няўжо трагедыю раптоўнай відушчасці каторага па ліку ўладара?
Далей
«Што жа ты, душа, міма раю прайшла?»
«Ваўкалак» Яна Баршчэўскага ў Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа
Спектакль, увасоблены на камернай сцэне, мае адметнае жанравае ці, хутчэй, канцэптуальнае вызначэнне (яно ж будзе тлумачэннем-разгадкай для не самага дасведчанага гледача) — шлях навяртання. Гэты панятак духоўнага, біблейскага паходжання, ён тлумачыцца як нежаданне заставацца ў граху, як прага (і працэс) абуджэння сакральнага, святога ў душы чалавека. Усё гэта вельмі важна для Яна Баршчэўскага і чырвонай ніткаю працягваецца праз усе яго творы.
Далей
Лёгкасць з падвойным дном
«Першы» Рамана Падалякі ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы
Вам калі-небудзь хацелася вярнуцца ў дзяцінства? Адчуць бесклапотнасць, радасць адкрыццяў, перажыць шчаслівыя моманты? Спектакль «Першы» такую магчымасць дае.
Далей
Кіно
Віктар Аслюк.
У краі нашых песень
Віктар Аслюк прыйшоў у беларускае кіно ў 1989 годзе на зломе палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай эпохі.
Далей
Ключавое слова
Пакуль вырашалася пытанне з грашыма на вытворчасць «Абходу», яго герой, участковы Аляксандр Клімята, не толькі атрымаў чарговае званне, але і змяніў пасаду — стаў загадваць усімі ўчастковымі інспектарамі свайго раёна. Таму, адмыслова для здымак (неверагодны выпадак у айчыннай кінематаграфічнай практыцы!), часова быў пераведзены спецыяльным загадам кіраўніцтва на ранейшае месца. Бо ў сваім краі ён сапраўдны гаспадар — ведае ўсё і ўсіх, ды іншы герой на экране ў гэтым амплуа выглядаў бы папросту недарэчна.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |