Свежы нумар
Музыка
У пошуках новай канцэпцыі
ЮБІЛЕЙНЫ КАЛЯДНЫ ОПЕРНЫ ФОРУМ
Асабліва калі ўспомніць абставіны, у якіх праходзіў цяперашні форум. У чэрвені з Вялікага тэатра звольніўся галоўны дырыжор. У жніўні памёр галоўны мастак. У лістападзе змяніўся генеральны дырэктар. Напярэдадні фестывалю дасягнуў піка скандал з галоўным рэжысёрам, і пры канцы фэсту ён таксама сышоў з пасады. На шчасце, у Вялікага тэатра цалкам дастатковы запас трываласці, і стройны карабель юбілейнага, дзясятага форуму праплыў па бурных хвалях калятэатральнай мітусні.
Далей
Вынікі дзесяцігоддзя
ЮБІЛЕЙНЫ КАЛЯДНЫ ОПЕРНЫ ФОРУМ
Юбілейны Мінскі Калядны оперны форум у снежні 2019 года паўстаў перад публікай рэспектабельна, манументальна, паказальна ў лічбах і прадстаўніча па выканальніцкіх складах. І рухаўся па ўжо накатаным за дзесяцігоддзе бяспройгрышным шляху ў фармаванні сваёй праграмы.
Далей
Непадуладнасць часу і прасторы
Андрэй Паначэўны інтэрпрэтуе Бетховена
Угэтай музыцы насамрэч ёсць усё. Яна адначасова звернутая ў глыбіню і за ўласныя межы, у мінулае і ў будучыню: тут гісторыя, кульмінацыя і фінал развіцця жанру класічнай санаты, эстэтыка і стылістычныя прыёмы барока і класіцызму, пачатак рамантызму, прадчуванне або прадбачанне імпрэсіянізму і вуглаватай сінкапаванасці джазу.
Далей
Спадчыннік Забэйды
Беларуска-чэшскі тэнар Валянцін Пралат
Гэты артыкул распавядае пра простага беларускага сялянскага хлопца, які стаў адным з самых значных салістаў оперы ў Чэхіі апошніх трыццаці гадоў.
Далей
Статут з XVII стагоддзя для слуцкіх музыкантаў
ЦІ МОЖНА ЎЯВІЦЬ, ШТО ЧАТЫРЫ СТАГОДДЗІ ТАМУ НА ТЭРЫТОРЫІ ЦЯПЕРАШНЯЙ БЕЛАРУСІ ІСНАВАЛІ ПРАФЕСІЙНА-ГРАМАДСКІЯ АБ’ЯДНАННІ, ЯКІЯ, КАЖУЧЫ СУЧАСНАЙ МОВАЮ, БЫЛІ НЕЧЫМ ПАДОБНЫЯ ДА САЮЗА МУЗЫЧНЫХ ДЗЕЯЧАЎ?
У Сярэднявеччы ў гарадах, што мелі права на самакіраванне (Магдэбургскае права), была распаўсюджанай практыка стварэння карпаратыўных арганізацый — цэхаў (брацтваў). У цэхі ўваходзілі рамеснікі ці іншыя спецыялісты адной ці блізкіх прафесій. Падобныя аб’яднанні мелі падвойны характар — прафесійны і грамадскі.
Далей
Візуальныя мастацтвы
Форма сігналу
Валянцін Нудноў
НЕЗАЛЕЖНА АД МАРФАЛАГІЧНАГА АНАЛІЗУ СЛОВА, У «ІНФАРМАЦЫІ» ВАЛЯНЦІН НУДНОЎ ВЫДЗЯЛЯЕ «ФОРМУ» І НАСТОЙВАЕ НА ЯЕ ПРЫЯРЫТЭЦЕ. ПАЧАЎШЫ Ў КАНЦЫ 1980-Х З ЭКСПРЭСІІ І АБСТРАКЦЫІ, ЗАСТАЕЦЦА ІМ ВЕРНЫ, УПЭЎНЕНА СЫХОДЗІЦЬ АД ШТАМПАЎ, ЛІЧАЧЫ ІХ МНОСТВА ПРАФАНАЦЫЯЙ.
Далей
«Новая ідэя» для творчага саюза
Беларускі саюз мастакоў
Пры канцы мінулага года Беларускі саюз мастакоў узначаліў Глеб Отчык — самы малады старшыня ў гісторыі творчага аб’яднання; папярэднія тры гады ён займаў пасаду першага намесніка старшыні.
Беларускі саюз мастакоў — адна з нямногіх творчых арганізацый, якая захавала не толькі свой патэнцыял, але таксама членскую базу. З новым топ-менеджарам аб’яднання мы пагаварылі пра саму ідэю творчага саюза, яго стан, перспектывы і новую інфармацыйную палітыку. Паспрабавалі прачарціць абраную ім стратэгію ў сучасных умовах, паставіўшы пытанне аб здольнасці аб’яднання стаць калектыўным голасам прафесійнай супольнасці ў дыялогу з дзяржавай і бізнэсам.
Далей
Формула дзяцінства
«2Х2» У МУЗЕІ-МАЙСТЭРНІ ЗАІРА АЗГУРА
ПРАЕКТ «2Х2» НЕ МАЕ ПРЫВЯЗКІ ДА ПЭЎНАЙ ПЛЯЦОЎКІ; ЯГО МІСІЯ — ДАЦЬ ПРАСТОРУ І МАГЧЫМАСЦЬ ВЫКАЗВАННЯ МАЛАДЫМ МАСТАКАМ, ЯКІЯ ПРАЦУЮЦЬ НА ТЭРЫТОРЫІ СУЧАСНАЙ ФАТАГРАФІІ, ПА-ЗА ЗАЛЕЖНАСЦЮ АД ФАТАГРАФІЧНАГА СТАЖУ АЛЬБО ВЫСТАВАЧНАГА ДОСВЕДУ.
Далей
Прамежкавы стан
IV БЕЛАРУСКАЕ ТРЫЕНАЛЕ СУЧАСНАГА ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА
Для пачатку спынімся на станоўчым. Адразу хочацца адзначыць у цэлым вышэйшы ўзровень экспанаваных работ і іх досыць удалае размяшчэнне ў выставачнай прасторы.
Далей
Вольная птушка жывапісу
«ЗНАКІ ТВОРЧАЙ ВОЛІ» ЗОІ ЛІТВІНАВАЙ У НАЦЫЯНАЛЬНЫМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ
«Заплюшчыце вочы і адчуйце прастору ўнутры сябе», — заклікае вядомы скульптар, які хоча растлумачыць сваім слухачам, з якой мэтай яго скульптура змяняе навакольны ландшафт. І чаму гэта важна для ўсіх. Каб зразумець Літвінаву, варта таксама адключыць паверхневы зрок і ўключыць унутраны. Тады адчуеш, як вольна мастачка рухаецца ўнутры разнастайных жывапісных структур, дзе вядзе свой азартны, упарты і мэтанакіраваны пошук.
Далей
Таямніца калекцыі Вільгельма Катарбінскага
Ахвяравальніца распавяла, што адразу пасля вайны ў вызваленым Мінску савецкія войскі выявілі склады з маёмасцю, якія немцы не паспелі вывезці ў Германію. Там знаходзіліся прадукты, адзенне, фарфоравы посуд і розныя творы мастацтва. Ёй так спадабалася карціна, што яна не ўзяла нічога, акрамя яе, і амаль палову стагоддзя захоўвала дома.
Далей
Тэатр
Палон будзённага гвалту
«ШЛЮБ З ВЕТРАМ» ЯЎГЕНА КАРНЯГА І КАЦІ АВЕРКАВАЙ У РТБД
Ідучы на спектакль, я імкнулася быць настолькі аб’ектыўнай (чытай: «чыстым аркушам успрымання»), наколькі гэта ўвогуле магчыма для чалавечай істоты.
Далей
Казка выпрабаванняў
«ДЗЮЙМОВАЧКА» БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ТЭАТРА ЛЯЛЕК
Атмасферу гарадской казкі стварыла музыка Леаніда Паўлёнка: пяцёра артыстаў тупалі, слізгалі, прабіраліся скрозь, вакол і паабапал дамоў-фурак; чакалі, пільнавалі, выглядалі, а потым увамкнулі праектар — і ўяўнае дзяўчо знічкай трапіла ў вазон на адзін з гарадскіх дахаў.
Далей
Кіно
Дзмітрый Махамет
Галоўная задача
У стужцы «Les Rameurs. Дні на вадзе» Дзмітрый Махамет працягвае выступаць у якасці надзвычай уважлівага і разумнага сузіральніка, якім ён быў і ў папярэдніх сваіх поўнаметражных стужках «Мяжа Нарвілішак» і «Ты сюды больш не вернешся».
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |