Свежы нумар
ALMA MATER
ГРУНТ І ТРАДЫЦЫЯ
Гутарка з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў,
доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Рычардам Смольскім
Далей
Тэма нумара
EX CATHEDRA
КРЭСКІ НА АРКУШЫ ЧАСУ
Вытокі беларускай графікі — у старажытных рукапісных кнігах і першадруках. Фарміраванне ж сучаснай школы пачалося ў 1960-я гады і непасрэдна звязана з адкрыццём адпаведнага аддзялення ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (першы выпуск адбыўся ў 1959 годзе). Гэта дало магутны штуршок развіццю сучаснай нацыянальнай школы графікі.
Далей
У ЛЮСТЭРКУ МІФА
Скончыўшы мастацкі факультэт Акадэміі, Таццяна Сіплевіч вярнулася працаваць на кафедру графікі. Сёння яна сама выкладае студэнтам — працу ў матэрыяле, жывапіс, кампазіцыю і экслібрыс.
Далей
ВУГЛЫ І РОСЧЫРКІ
Раман Сустаў — адзін з найбольш яркіх выпускнікоў кафедры графікі 2001 года. Дыпломная работа — макет і шэсць ілюстрацый да кнігі «Залаты гаршчок» Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана — ярка выявіла індывідуальныя асаблівасці творчага почырку маладога мастака.
Далей
ШТУДЫЯ, ПОШУК, ТВОР
Навукова-педагагічная школа жывапісу сфарміравалася ў нашай Акадэміі дзякуючы намаганням народных мастакоў Віталя Цвіркі, Івана Ахрэмчыка, Валянціна Волкава. Побач з імі працавалі выкладчыкі, якія прыехалі з розных куткоў Савецкага Саюза, — народны мастак Беларусі Аскар Марыкс, а таксама нядаўнія выпускнікі розных мастацкіх устаноў — Май Данцыг, Гаўрыіл Вашчанка, Уладзімір Стальмашонак, Іван Стасевіч, Аляксандр Кішчанка, Уладзімір Пасюкевіч і іншыя. Спалучэнне метадалогій разнастайных мастацкіх школ — маскоўскай, львоўскай, кіеўскай, пецярбургскай — дазволіла выпрацаваць сваю ўласную сістэму выкладання.
Далей
КSIONDZ І ЯГО АД КРЫЦ ЦІ
Мастак Алесь Ксяндзоў скончыў факультэт манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Сёння ён выкладае на кафедры жывапісу Акадэміі мастацтваў, а ў сваёй творчай біяграфіі перажывае нечаканыя метамарфозы.
Далей
ПРАВОБРАЗЫ РЭЧАЎ
Выкладчык кафедры жывапісу Уладзімір Клімушка ўпершыню звярнуў на сябе ўвагу на выставах сучаснымі пошукамі ў традыцыйным жанры нацюрморта. Сёння тыя работы — толькі этап яго развіцця: творчы шлях мастака пралягае ў напрамку новым і нечаканым.
Далей
У СЦЭНАГРАФІЧНАЙ ІМПЕРЫІ
Бадай што многім цяжка ўявіць народнага мастака Беларусі галоўнага сцэнографа Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы Барыса Герлавана ў нейкай іншай іпастасі. Гэта зразумела. На купалаўскія падмосткі ён трапіў у пачатку 1960-х. Інтуітыўная здатнасць мастака асэнсоўваць і фарміраваць сцэнаграфічны вобраз эпохі зрабілася грунтам для стварэння немалой колькасці тэатральных сусветаў.
Далей
ДЭКАРАЦЫЯ ЯК ЭКВІВАЛЕНТ ДУМАК
Творчы лёс аднаго з самых запатрабаваных сёння мастакоў тэатра, Алесі Снапок-Сарокінай, многім можа падацца ўзорным. У 2000 годзе скончыла аддзяленне сцэнаграфіі ў Акадэміі мастацтваў на курсе Барыса Герлавана. Паміж уваходжаннем у прафесію, самасцвярджэннем і хуткім поспехам зусім не засталося зазору. Здаецца, у яе атрымалася ўсё і адразу.
Далей
АБ’ЁМ У ПРАСТОРЫ
У параўнанні з іншымі відамі мастацтва скульптура не такая зменлівая, яна больш прытрымліваецца традыцый, яе новая выяўленчая мова фарміруецца паступова, з улікам мінулага вопыту. Станковая і манументальная пластыка выказвае ідэі свайго часу, мае ўнутраны імпульс і логіку, можа аддзяліць неабходнасць ад выпадковасці, стварае аб’ёмны вобраз эпохі.
Далей
З МАЙСТЭРНІ Ў ГОРАД
Фарміраванне сучаснай нацыянальнай школы манументальна-дэкаратыўнага жывапісу пачалося ў 1960-х, калі ў тэатральна-мастацкім інстытуце была адкрыта адпаведная кафедра. Першым яе кіраўніком стаў Гаўрыіл Вашчанка. Яго погляды на творчасць вызначылі прынцыповыя пазіцыі ў выхаванні будучых мастакоў-манументалістаў. Вашчанка, а разам з ім і іншыя выкладчыкі кафедры — Аляксандр Кішчанка, Уладзімір Стальмашонак, Іван Стасевіч, Анатоль Бараноўскі, — вучылі сваіх студэнтаў выкарыстоўваць шматлікія традыцыі беларускага іканапісу, фрэскавага жывапісу, сучаснага манументальнага мастацтва.
Далей
УЦЁКІ АД ШТОДЗЁННАСЦІ
Віктар Альшэўскі ў 1980 годзе скончыў кафедру манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. Ужо больш за дзесяць гадоў выкладае ў Акадэміі мастацтваў. «Манументальнае мастацтва, — лічыць ён, — замест дэталёвай выпісанасці патрабуе абагульненасці, вылучэння галоўнага і знакавага ў кампазіцыі, і гэтым змяняе мысленне моладзі.
Далей
ФАМІЛЬНАЯ СПАДЧЫНА
У творчасці Ларысы Макатун асноўнае месца займаюць пошукі сутнасці прадметаў і з’яў. Менавіта гэта вызначае стылістыку і фармальную мову яе жывапісных работ. Мастачка пазбаўляе формы матэрыяльнасці, пераносіць іх ва ўмоўную прастору. Спрабуе скрозь вонкавую абалонку ўбачыць схаваны ўнутраны сэнс выяўленых рэчаў. Нават у назвы, якім надае вялікую ўвагу, закладвае пэўны інтэлектуальны пасыл да гледача, і гэта становіцца першай прыступкай для далейшага асэнсавання патаемнай глыбіні аўтарскай задумы.
Далей
СКЛАДНІКІ РАМЯСТВА
Кафедра малюнка, хоць яна і не выпускае дыпломнікаў, тым не менш лічыцца базавай. Малюнак з’яўляецца асновай акадэмічнага навучання, ён дапамагае даследаваць заканамернасці ўспрымання і пабудовы формы, прапорцый, асвятлення, перспектывы, святлаценю, анатоміі фігуры чалавека. Усё гэта ўплывае на фарміраванне спецыялістаў, якіх рыхтуе факультэт.
Далей
РЫБА Ў ЧЫСТАЙ РАЦЭ
Нездарма філосафы называюць крытыку метамастацкай дзейнасцю. Яна спалучае ў сабе шмат аспектаў, эстэтычная ацэнка дапаўняецца раскрыццём сацыяльна-этычнага зместу твора, і ўсё гэта павінна мець эмацыйную, яркую форму.
Далей
Постаць
МАЙ ДАНЦЫГ. МЫСЛІЦЬ КОЛЕРАМ
Пасля заканчэння Маскоўскага мастацкага інстытута імя Васіля Сурыкава малады жывапісец Май Данцыг выставіў у Мінску вялізную — тры на чатыры метры — карціну з выявай гронкі бэзу. Не куста, не букета — менавіта гронкі. Карціна ўражвала неверагодным буяннем фарбаў, яскравай вясновай прыгажосцю. Гэта здзіўляла і зачароўвала. Яркія, экспрэсіўныя, буйныя (мастак заўжды меў схільнасць да вялікіх памераў), амаль манументальныя кампазіцыі, перспектывы мінскіх плошчаў, рэпартажы з новабудоўляў, імпазантныя партрэты і сёння выклікаюць цікавасць даследчыкаў і гледачоў.
Далей
Кропкі над «і»
ПАКАЛЕННЕ НАВАТАРАЎ
Выстава «Новы час», якая адбылася ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» ў ліпені 2008 года, шырока прадставіла творчасць выпускнікоў мастацкага факультэта 2002—2007 гадоў. Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры,
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларускі саюз мастакоў. Экспазіцыю склалі сто трыццаць работ шасцідзесяці аўтараў.
Далей
ЦЕРАЗ ЖАНРЫ ДА ЗОРАЎ
За вядомым мастацкім тэрмінам «жанр» (ад франц. «genre» — род, від) паўстае больш як пяцісотгадовая гісторыя еўрапейскага жывапісу, графікі, скульптуры. У нашым сучасным разуменні жанрамі называюцца ўнутраныя падраздзяленні пэўных відаў мастацтва, якія адрозніваюцца адно ад аднаго па тэмах, аб’ектах і формах адлюстравання. Жанры спрыяюць больш глыбокаму пранікненню ў свет аб’ектыўнай
матэрыяльнай рэчаіснасці, дапамагаюць выпрацаваць неабходныя для гэтага выразныя сродкі.
Далей
ЗАМЕР ПАТЭНЦЫЯЛУ
Сотні эскізаў, тысячы дотыкаў пэндзлем або разцом, выпрабаванне ідэй «на трываласць» і пошукі галоўнага... Адоранасць, спалучаная з прафесійным майстэрствам, закладзеным настаўнікамі за гады вучобы, можа дапамагчы маладому мастаку пераадолець цяжкасці, амаль непазбежныя ў пачатку самастойнага шляху, захаваць натхненне і настойлівасць.
Далей
У майстэрні
УЛАДЗІМІР СЛАБОДЧЫКАЎ: «РАСКРЫЦЬ АСОБУ, ВЫХАВАЦЬ ТАЛЕНТ»
Уладзімір Слабодчыкаў загадвае кафедрай скульптуры Акадэміі мастацтваў ужо дваццаць гадоў. За гэты час ён выхаваў шмат таленавітых майстроў, менавіта яны сёння ствараюць ці, лепш сказаць — лепяць, высякаюць і адліваюць — гісторыю беларускай скульптуры. У творчай майстэрні Уладзіміра Іванавіча сабраліся яго сённяшнія студэнткі Вольга Высоцкая і Алена Ліпінская, а таксама — былыя вучні з яго першага акадэмічнага выпуску Віктар Копач і Валянцін Борзды.
Далей
Рарытэты
З ЭЦЮДНІКАМ ПА БЕЛАРУСІ
Пётр Крохалеў (1919—1998) нарадзіўся
ў Расіі, але большую частку жыцця правёў у Беларусі. Тут напісаў свае лепшыя палотны, тут атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў. Трыццаць з лішнім гадоў Пётр Крохалеў выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, быў загадчыкам кафедры жывапісу. Развіваў у сваіх вучнях увагу да жывой дэталі, пластыкі і каларыстыкі. І любіў ім паўтараць: «Перад чыстым палатном кожны з нас роўны Рэмбранту».
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |