Свежы нумар
Тэма нумара
2008: ПАДЗЕІ І ТЭНДЭНЦЫІ
Мінулы год для кожнага віду мастацтва складваўся па-свойму. На фоне разгорнутай у часопісе панарамы найбольш значных леташніх падзей выразна акрэслілася многае: першыя спробы пачаткоўцаў узняцца на запаветныя прафесійныя вышыні, досвед прызнаных майстроў, новыя разнавіднасці творчых практык, упартае змаганне за месца
на Парнасе, бліскучыя ўзлёты і крыўдныя правалы... Для часопіса «Мастацтва» гэта быў своеасаблівы перыяд «пераасэнсавання каштоўнасцей», праверкі іх наяўнасці на духоўным полі краіны. Летась многія творцы былі заклапочаны пошукамі новых стасункаў з гледачамі. Але ж, як вядома, з пытання: «Навошта ўвогуле займацца мастацтвам і што ў ім самае галоўнае?» — штораз пачынаецца шлях да адкрыццяў.
У першым нумары «Мастацтва» вынікі 2008 года падводзяць аглядальнікі часопіса.
Далей
Post factum
У ПОШУКАХ «БЕЛЫХ ВАРОН»
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава Юрыя Несцерука «Дзень рыбіны». Праект рабіўся на працягу года і прызначаўся менавіта для гэтай залы. Напачатку мастак разбіў прастору на колеравыя блокі, іх было чатыры: у фрэскавых, у блакітных, у цёплых і ў чорных адценнях. Пасля гэтыя ўмоўныя блокі сталі ў майстэрні запаўняцца канкрэтнымі работамі. Напружанасці і глыбіні дадаваў экспазіцыі актыўны «дыялог» з мастацкімі плынямі, творамі і майстрамі. А ўсе энергетычныя лініі прасторы ўрэшце сыходзіліся на аб’екце — рыбіне, цела якой было пранізана саламянымі пруткамі.
Мастакі Сяргей Кірушчанка і Рыгор Сітніца і радыёжурналіст Юрый Іваноў сустрэліся на выставе, каб абмеркаваць праект Юрыя Несцерука.
Далей
XXI ФЕСТЫВАЛЬ У XXI СТАГОДДЗІ
Пра папулярнасць форуму пад назвай «Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC)» сведчыць вялікая колькасць харэографаў (гэтым разам — 62 прэтэндэнты), што пажадалі ўзяць удзел у конкурсе. Па выніках адборачнага відэатура ў Віцебск былі запрошаны 19 калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Венгрыі, Казахстана, Кітая, Літвы і Малдовы.
Далей
МОМАНТЫ НАДЗЕІ
«Дробязі жыцця» — так называлася першая персанальная выстава Надзеі Дзегцяровай. «Гэта наш Карцье-Брэсон, Капа і Дуано ў адной асобе», — сказаў, прагледзеўшы экспазіцыю, вядомы фотамастак Сяргей Кажамякін.
Далей
ГОРАД ПАЧУЦЦЯ І ЦІШЫНІ
У галерэі Леаніда Шчамялёва праходзіла выстава «Дзівоснае месца». Фатографы прапанавалі нам свой погляд на Мінск, сваё нечаканае і своеасаблівае бачанне горада.
Далей
НОВАЕ ВЫМЯРЭННЕ
На сцэне Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы Маскоўскі тэатр «Майстэрня Пятра Фаменкі» цягам двух вечароў сыграў «Ваўкі і авечкі» Аляксандра Астроўскага і «Сямейнае шчасце» паводле Льва Талстога. І гэта быў найлепшы падарунак мінскай публіцы напярэдадні Калядаў.
Далей
ПЕРАМОЖЦА ЧАСУ
У Нацыянальным мастацкім музеі адбылася выстава народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі,
якая шырока рэпрэзентавала спадчыну аднаго з вядучых беларускіх майстроў манументальнай творчасці.
У экспазіцыі было прадстаўлена
больш за сто жывапісных палотнаў, габеленаў, а таксама графічныя лісты, якія экспанаваліся ўпершыню.
Далей
НАБЛІЖЭННЕ ДА АХМАТАВАЙ
«Споведзь кахання».
Музыка Уладзіміра Саўчыка.
Вершы Ганны Ахматавай.
Рэжысёр Ягор Лёгкін.
Хормайстар Ігар Рыбчынскі.
Музычны кіраўнік пастаноўкі
Аляксей Шут.
Музычная капэла «Санорус».
Далей
РЭЦЭПТ АКТУАЛЬНАГА ЖЫВАПІСУ?
У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстава «Цуды маляванак», прысвечаная 120-м угодкам з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Арганізатарамі выставы сталі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, творчае аб’яднанне «Мастак» з Заслаўя і мінская галерэя «ДМ» фальварка «Добрыя мыслі». Куратар — Таццяна Гаранская.
Далей
НЕСПАДЗЯВАНАЯ МАРХЕЛЬ
Ёсць людзі, падобныя на люстэрка. Не крытыкуюць, не зайздросцяць, не выстаўляюць рэзкіх ацэнак, не стараюцца спадабацца, не імкнуцца адпавядаць чужым меркаванням пра сабе. І гэта зусім не абыякавасць да жыцця, а пэўная мера дасканаласці, спроба існавання без унутранага і знешняга канфлікту. Адлюстраванне свету без супрацьстаяння, поўнае прыняцце ўсяго, што табе наканавана. Такія адносіны да рэчаіснасці звычайна выпрацоўваюцца пасля шматлікіх выпрабаванняў. Калі прайсці праз іх з годнасцю, у душы з’яўляецца гармонія і асоба ўзнімаецца на іншую чалавечую
і жыццёвую прыступку. Здаецца, Таццяна Мархель менавіта з такіх «людзей-люстэрак», у творчасці якіх можна пабачыць цэлы свет.
Далей
ТАНАЛЬНАСЦЬ МУЗЫЧНАГА АСВЕТНІЦТВА
Фестываль «Беларуская музычная восень» — цудоўны час адкрыццяў, юбілеяў, сустрэч. Час, калі маляўнічую стракатасць лісця на дрэвах дапаўняе размаітасць афіш канцэртаў,
творчых вечароў з удзелам музыкантаў розных краін, пакаленняў і ўзроўняў майстэрства.
Далей
Дзейныя асобы
АЛЯКСАНДР ТКАЧОНАК: ЧАКАЕМ ГАДО
Ёсць акцёры, павага да якіх узнікае натуральна, а пашана і любоў
з боку публікі замацоўваюцца кожнай сыгранай роллю. Выклікаць такія пачуцці — таксама дар. Калі ж ён спалучаецца з дарам акцёрскім, існуюць усе падставы разважаць пра адметны творчы лёс. Народны артыст Беларусі Аляксандр Ткачонак заўсёды падобны толькі да самога сябе.
Далей
Кропкі над «і»
ПРАВАКАВАЦЬ НА ТВОРЧАСЦЬ
З рэдакцыйнага «круглага стала»
Найбольш складаная для вызначэння ўласцівасць фатаграфіі — гэта яе мастацкасць. што такое вобраз у дачыненні да здымка? Гэта не толькі знешнія артэфакты, адлюстраваныя ў ім. Дакладнасць перадачы падзей даўно ўжо стала неаддзельнай ад эстэтычнага, эмацыйнага боку твора. І менавіта такая якасць робіць святлапіс унікальным відам творчасці.
Далей
ЛЮДЗІ І СТУЖКІ
«Кіно вышэй за мастацтва, кінематограф — гэта не жыццё і ніяк не можа існаваць як “адлюстраванне жыцця”. Гэта асобная форма быцця, паміж Богам і чалавекам...»
Так фармулюе ўласны творчы маніфест расійскі рэжысёр Аляксандр Сакураў, госць Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», які праходзіў з 15 па 22 лістапада.
Далей
АД ТОЛІ ДА ЛОТМАНА
Дакументальны конкурс на Мінскім міжнародным кінафестывалі праводзіўся другі год запар. На жаль, сярод шматлікіх падзей «Лістапада» неігравыя паказы амаль згубіліся. СМІ ў сваіх рэпартажах асноўнае месца аддавалі ігравому конкурсу ў кінатэатры «Кастрычнік», а дакументальныя сеансы ў невялічкай, на паўсотні чалавек, падземнай зале «Цэнтр-відэа» зноў засталіся па-за ўвагай.
Далей
ГУЛЬНЯ Ў КВЭСТ
«Квэст» (quest) (з англійскай — пытанне, пошук, выкананне рыцарскага зароку ці рытуал) — адзін з галоўных тэрмінаў у асяродку аматараў камп’ютэрных гульняў побач з такімі паняццямі, як level (узровень), code (код), tutorial (этап, які дазваляе засвоіць ігравы рэжым), local (месца), profile (ПЕРСАНАЖ).
Далей
Каментарыі (1)
Культурны пласт
НАКАНАВАНАЕ ЛЁСАМ
Народны мастак Беларусі, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Шаранговіч сваё 70-годдзе адзначыў персанальнай выставай у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |