Свежы нумар
Візуальныя мастацтвы
Змест, форма ды ідэя
«Код: 25.03.18» у Палацы мастацтва
Выстава прысвечана 100-годдзю абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Фармат — як сцвярджаецца ў прэс-рэлізе — прадугледжвае самы шырокі спектр сучасных выяўленчых сродкаў без абмежавання часу стварэння работ.
Датычныя да арганізацыі выставы старшыня Саюза мастакоў Рыгор Сітніца і кіраўнік секцыі крытыкі Пётра Васілеўскі сустрэліся, каб зразумець, ці атрымалася задуманае.
Далей
Каментарыі (2)
Жыццё адной тэхнікі
«Колер святла: Петр Стаха і яго вучні» ў арт-гасцёўні «Высокае места» і традыцыі беларускага шкларобства
Выставачны праект ладзіўся пры дапамозе Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі. Упершыню на постсавецкай прасторы з’явілася магчымасць прэзентаваць творы вядомага мастака, выкладчыка і спецыяліста ў галіне маліравання шкла Петра Стаха і яго выпускнікоў — Матоўша Волака і Дзмітрыя Цыбенкі.
Далей
Вобразы руху
«Сублімацыя формы» Уладзіміра Слабодчыкава ў Нацыянальным мастацкім музеі
Выстава Уладзіміра Слабодчыкава —рэтраспектыўная. У назве ўвасобіўся яго галоўны формаўтваральны прынцып: сублімацыя — гэта спроба пазбавіць форму матэрыяльнасці.
Далей
Далёкае, непазнавальнае...
«Наш горад Мінск» у галерэі «Прадмесце»
Больш за сем дзясяткаў жывапісных твораў ад чатырох калекцыянераў... Ініцыятар выставы, дырэктар галерэі «Прадмесце» Мікалай Сячко, папрасіўшы калег прынесці работы з гарадскімі краявідамі, хутка зразумеў, што класічная развеска карцін тут не дапаможа: прац было столькі, ажно яны пакрылі сабой усе сцены.
Далей
Паміж любоўю і нянавісцю
Выстава кічу ў галерэі Саюза дызайнераў
«Мы яго ненавідзім, мы яго любім, мы ім захапляемся», — так пачаў прамову Дзмітрый Сурскі, старшыня Беларускага саюза дызайнераў, на адкрыцці выставы кічу ў дзень дурня.
Далей
Арыентальны тэкстыль
Так званыя «Дываны Маджарскага»
Многія арыентальныя рэчы, якія аздаблялі шляхецкія інтэр’еры палацаў, замкаў і невялічкіх сядзіб на землях былой Рэчы Паспалітай, так увайшлі ў побыт і паўсядзённае жыццё, што мясцовы люд ужо не ўяўляў іх існаванне па-за межамі свайго сармацкага асяроддзя. Макаты, кілімы, каберцы, дываны бясспрэчна лічыліся вырабамі тутэйшага паходжання, як і знакамітыя кунтушовыя паясы з «персіярняў» Слуцка,
Далей
Выклікі матэрыялу
«Старонкі творчасці бабруйскага настаўніка» ў Бабруйскім мастацкім музеі
Таццяна Карчажкіна — мастачка, мастацтвазнаўца і педагог, назва яе юбілейнай выставы не выпадковая. Ужо дваццаць пяць гадоў яна стварае свае працы са скуры, а раз на пяць год дэманструе вынікі на персанальных выставах.
Далей
Музыка
Брадвей у цэнтры Мінска
Спектакль «Недалёка ад нормы» на «Тэрыторыі мюзікла»
Больш за 700 паказаў у Нью-Ёрку. «Адно з лепшых шоу сучаснасці» паводле амерыканскіх крытыкаў. Брадвейскі рок-мюзікл стаў лаўрэатам Пулітцэраўскай прэміі, тройчы адзначаны ўзнагародамі прэміі «Тоні». Дзесяцігадовы нязменны поспех і мноства неангламоўных версій, паказаных у розных краінах.
Далей
Маргарыта Ляўчук
Сама наваражыла лёс
Калі яна вучылася ў сталічнай Акадэміі музыкі на аддзяленні оперных салістаў, дык спявала ў кавер-бэндах і джазавых квартэтах, эстрадных калектывах і… цыганскіх ансамблях.
Далей
Музыка як крыніца асалоды
Да юбілею камернага аркестра і яго дырыжора яўгена Бушкова
Прэм’ерныя выкананні твораў сучасных кампазітараў, супрацоўніцтва з лепшымі музыкантамі, насычаныя праграмы класікі для гледачоў усіх узростаў, віртуознасць і майстэрства — усё гэта характарызуе Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь. У гэтым сезоне на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі вялікім святочным канцэртам калектыў адзначыў 50-годдзе.
Далей
Харэаграфія
Кінетаграфія і Gaga
Стажыроўкі ў Германіі, Бельгіі ды Ізраілі
Цікавасць да сучаснага танца, у якім вітаецца выпрацоўка ўласнай мовы і ўласнага танцавальнага слоўніка, але таксама і творчае ўзаемадзеянне з традыцыйнымі танцавальнымі тэхнікамі, у нашай краіне ўвесь час расце. Не дзіўна, што ў Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў у межах спецыяльнасці «харэаграфічнае мастацтва» тры гады таму пачалася падрыхтоўка студэнтаў у галіне найноўшага танца.
Далей
Навука + Танец
Сучасная харэаграфія: праблемы і тэндэнцыі
У Нясвіжы і Мінску прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларускі балет у сусветнай культурнай прасторы». Выступленні дакладчыкаў акрэслілі шырокую панараму тэматычных ракурсаў у асэнсаванні харэаграфічнага мастацтва — ад гісторыі нацыянальнага балета да перфарматыўных практык, ад актуальных пытанняў адукацыйнага працэсу да праблем крытыкі. Усё гэта дае цудоўную нагоду паразважаць пра сучасны стан танцавальнага мастацтва — у нас і за мяжой.
Далей
Тэатр
Сцежкі ў свет
«Рэвізор» Мікалая Гогаля ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы
Мікіта Зносак з «Тутэйшых» здзейсніў-такі сваю сімпатыю да Насты Пабягунскай. І перш як за чырвонаю навалаю абодвух скінулі ў апраметную сцэнічнага трума, іх таемны нашчадак убачыў свет ды здолеў уратавацца і выбіцца ў гараднічыя дзесьці пад самай сталіцай. Артыст Віктар Манаеў уваскрашае памяць пра Мікіту са спектакля «Тутэйшыя».
Далей
Тэатр моцы і афекту
«КРЫЖОВЫПАХОДДЗЯЦЕЙ» у «ОК16»
Як разумець сучасны спектакль, у якім няма выразнага сюжэта, жанру? Аддацца плыні пачуццяў і проста назіраць за перфарматыўным дзеяннем? Нямецкі тэатразнаўца Ханс-Ціс Леман такі тэатр назваў постдраматычным і напісаў пра яго кнігу — у Еўропе яе называюць «Новым Запаветам сучаснай сцэны». Ці чытаў «Постдраматычны тэатр» беларускі рэжысёр Юрый Дзівакоў — невядома, але кніга распавядае пра эстэтыку яго тэатра.
Далей
Размовы на кухні. Сэканд ці не?
«Час сэканд-хэнд» паводле Святланы Алексіевіч у Мінскім абласным драматычным тэатры (Маладзечна)
Афіша драматычнага тэатра з Маладзечна пакуль што не патрапіць прывабіць сапраўднага тэатрала. Яна складаецца з камедый і трагікамедый «Прыгажуні», «Ну вы даяце», «Банкет», «Вакзал на траіх»...
Далей
Кіно
Зіма, сыходзь!
Новая стужка Евы-Кацярыны Махавай
«Перазімаваць» Евы-Кацярыны Махавай знаходзілася ў вытворчасці амаль тры гады, і большасць яе персанажаў так і не дачакалася прэм’еры. Чалавечае жыццё кароткае — для гераінь фільма некалькі дадатковых гадоў, што прайшлі паміж здымкамі і выхадам карціны на экран, сталі непераадольнай перашкодай.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |