Свежы нумар
Візуальныя мастацтвы
Месцы памяці ў грамадскай прасторы
Сучасныя мемарыялы генацыду
Гэта немагчыма ўсвядоміць, але пра гэта трэба ведаць. Цэлыя супольнасці жыхароў беларускіх мястэчак і гарадоў — старыя і хворыя, жанчыны і мужчыны, дарослыя і дзеці — забітыя толькі за тое, што мелі гарбінку на носе і курчавыя валасы. Генацыд — свядомае масавае знішчэнне людзей на падставе іх нацыянальнай прыналежнасці. Яго месцам вымушана стала і Беларусь падчас апошняй вайны. Такія злачынствы не маюць права на існаванне — але здарыліся тут больш за семдзесят гадоў таму...
Далей
Паміж чорным і чырвоным
«Поле кветак» у Нацыянальным гістарычным музеі
Выстава падрыхтаваная Балтыйскім філіялам Дзяржаўнага цэнтра сучаснага мастацтва ў Калінінградзе. Першы досвед супрацоўніцтва з гэтай установай у нас надарыўся напрыканцы 2013-га: экспазіцыя «Russia Next Door» была зладжана тым жа куратарам — Яўгенам Уманскім, які імкнуўся паказаць Калінінград праз рэфлексіі мастакоў і праз кожнага аўтара прадставіць адну з праблем горада.
Далей
Свой сярод чужых...
Акварэльныя вядзьмарствы Сяргея Пісарэнкі
«Я — вольны творца, які зарабляе на жыццё выключна сваім мастацтвам», — так гаворыць пры знаёмстве мінскі акварэліст Сяргей Пісарэнка. Сяргей — хутчэй выключэнне, чым правіла. Так могуць заявіць пра сябе ані не ўсе беларускія жывапісцы.
Далей
Карціна як мадэль сусвету
Докшыцкая серыя Віктара Маркаўца
Калі разглядаеш спадчыну Віктара Маркаўца ў часавай перспектыве, бачыш пашыраным зрокам тое, чаго не было відаць у штодзённых судачыненнях цягам сарака год яго інтэнсіўнага творчага жыцця. Менавіта жыцця, бо ў творчасці ён, адразу пасля заканчэння ў 1971-м інстытута, не існаваў, а менавіта жыў, гарэў полымем жадання тварыць, раскрываючы менталітэт, побыт і гісторыю свайго народа.
Далей
Мадэрнізм — незавершаны праект?
Рэспубліканская выстава «Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала»
Пытанне пра мадэрнізм, запазычанае ў дыскурсе Хабермаса, Шэметава ды іншых мысляроў і мастакоў канца ХХ стагоддзя, выключна рэлевантнае экспазіцыі выставы. Мастацтва Беларусі пачатку ХХІ стагоддзя відавочнае ў сваіх тэндэнцыях і мадальнасцях і ў той жа час, інтэграванае ў адну выставачную прастору, нараджае цэлы рой думак. Што з’яўляецца «сучасным» у айчынным мастацтве? Як беларускае мастацтва, дызайн, архітэктоніка рэагуюць на складаныя і трывожныя інтанацыі нашых дзён? На якія агульнасусветныя «фазы» наладжана айчыннае арт-поле?
Далей
Як правільна трыеналіць
Першае трыенале расійскага сучаснага мастацтва ў маскоўскім музеі «Гараж»
У святле бягучых айчынных падзей злабадзённай выглядае тэма вялікай выставы, што прэзентуе апошнія дасягненні тутэйшага мастацтва і робіцца пэўнай справаздачай, нават вяхой у развіцці арту краіны.
Далей
Музыка
Тэрменвокс, мандаліна і Рэквіем
XXXIII Фестываль мастацтваў «Мінская вясна»
Фестываль — гэта свята. Такі сэнс закладзены ў самой этымалогіі слова. А свята — гэта штосьці супрацьлеглае будням. І менавіта ў тым сутнасць. Не ў параднасці. Не ў разгуле. Не ў падарунках. Не ў гасцях. Усё гэта можа быць, а можа не быць. Сутнасць свята — у магчымасці вырвацца з будняў. Спыніцца. Задумацца. Азірнуцца. Успомніць. Памарыць.
Далей
А ў нотах засталася душа...
Канцэрт памяці кампазітара Алеся Рашчынскага
На гэтую вечарыну, якая адбылася ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі, проста немагчыма было не прыйсці. З беларускім кампазітарам Алесем Рашчынскім я была знаёмая даўно.
Далей
Пакуль не ідуць цітры
Згадваючы Алёну Цагалка
Яна была глыбокім, шчырым чалавекам, на дзіва светлай асобай. Умела па-сапраўднаму радавацца жыццю. Дыхала музыкай ды здзіўляла фантастычнай працаздольнасцю і ўдзелам у любых творчых праектах. Таленавітая выдатная піяністка, лаўрэатка міжнародных конкурсаў, выпускніца Беларускай акадэміі музыкі (клас прафесара Валерыя Шацкага), Алёна ўжо са студэнцкіх гадоў здолела аб’яднаць вакол сябе такіх жа маладых, чулых і дапытлівых выканаўцаў, што разам з ёй рабілі цікавыя канцэртныя праграмы, адкрывалі новыя сачыненні.
Далей
Зроблена in Academia
Опера Равэля «Дзіця і чараўніцтва» ў Мінску
У чым прызначэнне Опернай студыі Беларускай акадэміі музыкі? Наблізіць студэнтаў да рэалій Вялікага тэатра, у якім ім, магчыма, давядзецца працаваць? Калі так, дык студыйная пастаноўка «Дзіця і чараўніцтва» Марыса Равэля свайго прызначэння… не спраўдзіла. Бо аддаліла ўдзельнікаў ад цяперашняй рэпертуарнай палітыкі нашага Опернага, зацыкленай пераважна на «раскручаных» творах ХІХ стагоддзя.
Далей
Тэатр
Ніткі паралельных светаў
VII Тэатральны фестываль «Паралельныя светы» ў Баранавічах
Ідэя фэсту паўстала ў кіраўніцы ўзорнай тэатральнай студыі Баранавіцкага Дома дзіцячай творчасці «Паралель» Ларысы Сартаковай у 2010 годзе, а ў красавіку 2011-га адбылася першая сустрэча дзіцячых аматарскіх тэатраў. Наступныя гады давялі неабходнасць пашырэння ўзроставага дыяпазону выканаўцаў і гледачоў да юнацкага і моладзевага: выхаванцы добрых тэатральных студый сталеюць, але імкнуцца як мага даўжэй не пакідаць родны калектыў.
Далей
Брыкалаж у засценку
«Чалавек, які перайшоў раку» ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў
Мінскі «Тэатр дакумента Ганны Суліма» асвойтаўся з прасторай Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (і не скажаш, што «прадставіў на сцэне»: артысты дзейнічалі і на лесвіцы ў фае, і ў калідоры) спектаклем-дакументам пра жыццё і творчасць вялікага тэатральнага рэфарматара, расціснутага савецкім Малохам.
Далей
«А чаго жадаеш ты?»
Украінскія спектаклі на сцэне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Спектаклі Кіеўскага акадэмічнага тэатра юнага гледача на Ліпках займелі відавочны поспех — гэта сведчылі і дзеці, для якіх прывезлі казку «Жыла сабе Сыраежка» Валерыя Зіміна, і сталыя тэатралы: два вечары запар яны збіраліся на «Вішнёвы сад» Антона Чэхава і «Шынель» паводле Мікалая Гогаля.
Далей
Як на рускага Шэкспіра
«Шалёныя грошы» Аляксандра Астроўскага ў Сучасным мастацкім тэатры
Па выніках IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» (2016 год) творы рускай класікі (Льва Талстога, Антона Чэхава, Максіма Горкага, Андрэя Платонава) фігуравалі ў сямі намінацыях з дзевятнаццаці: адзначаліся лепшыя айчынныя тэатральныя работы.
Далей
Кіно
Маятнік кіўнецца
Ваеннае рэтра ў беларускім кіно: у пошуках сэнсу
Адна з галоўных падзей у свеце айчыннага кінематографа сёлета — выхад на экраны стужкі Аляксандра Анісімава «Сляды на вадзе». Статыстыка сведчыць, што яна стала адной з самых паспяховых карцін Нацыянальнай кінастудыі ў пракаце за апошнія гады. Цікаўнасць гледача можна тлумачыць рознымі прычынамі, але паказальна іншае.
Далей
Больш чым проста фэст
«Паўночнае ззянне» — 2017
Фестываль кіно краін Паўночнай Еўропы з’явіўся на беларускім кінанебасхіле тры гады таму і ўжо стаў чымсьці большым за тыдзень рэгіянальнага/нацыянальнага кіно. У арганізатаркі фэсту Вольгі Чайкоўскай і яе вельмі нешматлікіх памочнікаў атрымалася правесці невялікі паўнавартасны кінафэст адразу ў двух гарадах, Мінску і Віцебску, і сфармаваць уласную культурную прастору, з’яднаць пад сваёй пераліўнай эмблемай не толькі кінаманаў, але і людзей з пэўнымі жыццёвымі каштоўнасцямі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |