Свежы нумар
Візуальныя мастацтвы
Пяшчотны дотык да цела
Калекцыянаванне жаночай бялізны
Мой дотык не бянтэжыць дам нясмелых,
Правераць моц маю яны ахвотна смела.
І аддадуць мне галізну сваю без скрухі,
Паўсюль крадуся, не баюся аплявухі.
Далей
Каментарыі (1)
Прыватна цi публiчна, але «так, як планаваў мастак»
Таццяна Радзівілка пра канцэпты і пошукі
Таццяна Радзівілка — мастачка, пра якую вы ніколі не скажаце «я ведаю». «Ведаю, як будзе», «ведаю, пра што». За нядоўгі тэрмін яна прайшла шлях ад графікі да аб’ектаў, але нічога не замінае ёй вярнуцца — ужо на іншых падставах.
Далей
Улада матэрыялу
Максім Пятруль пра метафізічныя сувязі
«Эвалюцыя+» Максіма Петруля падсумавала плённы перыяд творчых пошукаў, акумулявала досвед сямі персанальных выстаў за апошнія два гады. «Плюс» у назве пазначае тое, што, акрамя цэльнага праекта «Эвалюцыя», скульптар паказаў некалькі іншых — скульптуры з «Артапалогіі», «Па-хатняму» і «Прысвячэнне Лючыа Фантана». Падчас выставы на сценах Цэнтра сучасных мастацтваў у будынку на праспекце Незалежнасці размясціліся графічныя аркушы, якія, паводле метаду стварэння, мелі назвы «Бясконтурны малюнак».
Далей
Каментарыі (1)
Мастацтва сніць
Выстава аб’яднання М’ARТ
З пачатку сваёй дзейнасці М’ARТ супрацоўнічае з Віцебскім цэнтрам сучаснага мастацтва. Першы паказ твораў «Зімовыя сны» быў праведзены Алегам Захарэвічам, Аленай Гурынай і Сяргеем Сотнікавым у 2006-м, з 2007 года да групы далучыўся Уладзімір Канцадайлаў. У 2011-м чацвёра мастакоў афіцыйна абвясцілі сябе творчым аб’яднаннем. У 2016-м у сябры М’ARТа быў прыняты Аляксандр Дзямідаў, які ўдзельнічае жыцці ў суполкі з 2015 года.
Далей
Музыка
Шаманкі ў ільняных сукенках
Этна-гурт «Малала»
Уражанне, што мы ўсё ведаем пра беларускі фальклор. Спеўны, песенны, вакальны. Шматлікія фестывалі аўтэнтычнай культуры, творчасць «Песняроў», якія набылі фантастычную папулярнасць дзякуючы найперш сучаснай інтэрпрэтацыі народнай песні. Здавалася б, што можна адшукаць нечаканага ў гэтай галіне?
Далей
Папагена шукае Wi-Fi
Прэм’ера оперы Вольфганга Амадэя Моцарта «Чарадзейная флейта»
Пры канцы сакавіка на сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбылася прэм’ера оперы Вольфганга Амадэя Моцарта «Чарадзейная флейта». Падзея прайшла ў межах Аўстрыйскага культурнага сезона. Над увасабленнем спектакля працавала міжнародная каманда. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіў Ханс-Іахім Фрай (Германія), мастацкі кіраўнік канцэртнай залы «Брукнэрхаўс» у Лінцы, дырыжорам-пастаноўшчыкам — Манфрэд Майрхофер (Аўстрыя), сцэнографам — Хартмут Шаргхофер (Аўстрыя). Спадзяемся, рэцэнзіі трох крытыкаў дапамогуць чытачу ўбачыць розныя грані пастаноўкі.
Далей
Гульні тронаў, хобіты, оркі і... крыху Моцарта

Каментарыі (3)
Фантазійная «Флейта»

Харэаграфія
Такатошы Мачыяма
Маленькі прынц Вялікага тэатра
У Вялікім тэатры Беларусі артыст служыць шэсць гадоў. Практычна адразу ён пачаў танцаваць сольныя партыі, што не дзіўна. Яго тэмперамент, энергія, працавітасць, несумненны талент і артыстычнасць дазволілі яму выявіць на сцэне самыя розныя вобразы. І заўжды гэта атрымліваецца ярка і прыгожа.
Далей
Елізар’еў вяртаецца?
«Валянцін Елізар’еў. Рэпартаж з цяперашняга часу». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры»
Нагодай для гэтага тэксту зрабілася фотавыстава, якая адкрылася пры канцы сакавіка. Перадгісторыя праекта такая. Малады фатограф Мікіта Фядосік, студэнт адной з мінскіх ВНУ, на працягу некалькіх месяцаў здымаў рэпетыцыйны працэс. Як Валянцін Мікалаевіч, стваральнік сучаснага айчыннага балета, прафесар Беларускай акадэміі музыкі, працуе ў зале са сваімі вучнямі.
Далей
Каментарыі (1)
Тэатр
Што добра, а што так сабе...
XII Міжнародны тэатральны форум «М.арт-кантакт»
Шчыльная і насычаная праграма чакала сёлета гледачоў: дваццаць два спектаклі дваццаці тэатраў з дзесяці краін, сярод якіх Арменія, Грузія, Расія, Польшча, Літва, Аўстрыя, ЗША…
У пастаноўках вялі рэй тэмы заняпаду мужчынскага пачатку, раскіданне часу і прасторы («повязі часоў»), чалавечая разгубленасць перад катастрофамі..
Далей
Шлях не наўпрост
ІV Мінскі міжнародны дзіцячы тэатральны форум ««Мала што на свеце доўга бывае важным». Якую важнасць мае хуткаплынная сустрэча на фэсце, калі дзеці граюць для дзяцей? Журы спрачаецца-разумеецца, кіраўнікі і педагогі калектываў спраўджваюць прафесійныя знаёмствы і зносіны.Крокі»
«Мала што на свеце доўга бывае важным». Якую важнасць мае хуткаплынная сустрэча на фэсце, калі дзеці граюць для дзяцей? Журы спрачаецца-разумеецца, кіраўнікі і педагогі калектываў спраўджваюць прафесійныя знаёмствы і зносіны.
Далей
Просты сэнс жыцця
Літоўскія спектаклі на сцэне Беларускага музычнага тэатра
Тэатры сябруюць, абменьваюцца спектаклямі — на адзін-два вечары, адзін-два паказы. Шырокая публіка іх часам і не заўважае — хіба аматары-тэатралы. Але не гэтым разам, не сёлетняй вясною! Драматычны тэатр імя Ёзаса Мільцініса з Панявежыса распачаў сустрэчы ды пачаставаў фінскай «Вішняй у шакаладзе» — трагікамедыяй Лаўры Руахонен, вядомай пад аўтарскай назвай «Вольга».
Далей
Каментарыі (1)
Медыя Медэя
«Сіндром Медэі» Юліі Чарняўскай у Рэспубліканскім тэатры-лабараторыі беларускай драматургіі
Часы міфаў і легенд даўно мінулі, а іх сюжэты і персанажы дагэтуль прыцягваюць людзей і з’яўляюцца на старонках кніг, у кінастужках, на тэатральнай сцэне. Чым так вабяць мастакоў героі міфаў, дасканалыя ў сваім высакародстве і злачынстве?
Далей
Адзінота ў тлуме
«Сіндром Медэі» Юліі Чарняўскай
На сцэне — маналітны «каменны» блок. Пры жаданні ў ім можна ўбачыць лесвічную клетку звычайнага шматпавярховага дома з чорнай ніткай парэнчаў. А можна ўспрымаць блок як шэрую сцяну з адбітай тынкоўкай. Зверху — гліняныя фігуркі дзяцей, што сімвалізуюць сыноў Марыны. На пачатку спектакля блок нахіліцца, фігуркі ўпадуць і разаб’юцца.
Далей
Ці ёсць жыццё ў старасці?
«Пансіён “Бельведэр”» Матэа Сп’яцы ў Дзяржаўным тэатры лялек
Людзі, асабліва маладыя, не надта здумляюцца, якім будзе жыццё ў шаноўным веку. А калі падобныя думкі і з’яўляюцца, дык часцей за ўсё пра зморшчыны, праблемы са здароўем ды фінансамі. Гэткая павярхоўнасць здаецца натуральнай, бо старасць, сапраўды, не самы радасны час у жыцці чалавека, звязаны ва ўяўленні бальшыні з хваробамі, бездапаможнасцю, адзінотай.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |