Свежы нумар
Візуальныя мастацтвы
Самы багаты – гэта колер зямлі
Формулы краявідаў Аляксандра Грышкевіча
Дзе мяжа паміж карцінай і эцюдам? Якія адрозненні і ў чым еднасць між творамі жывапісу і музыкі? Што складаней увасобіць — чалавека ў краявідзе ці краявід, працяты эмоцыямі чалавека? З гэтымі развагамі я ўпершыню пераступіла парог майстэрні жывапісца Аляксандра Грышкевіча.
Далей
Каментарыі (2)
«Стары майстра»
Антон Бархаткоў
У сувязі з некаторымі беларускімі мастакамі старэйшага веку і асаблівымі творчымі і чалавечымі якасцямі, што, напэўна, усё ж такі непадзельнае, згадваецца вызначэнне «старыя майстры», якое звычайна тычыцца еўрапейскіх мастакоў ХІV—ХVІІ стагоддзяў. Сярод такіх і Антон Стэфанавіч Бархаткоў.
Далей
Калі гучыць жывапіс...
«Музыка без межаў». Выстава карцін беларускіх музыкантаў у прасторы «ЦЭХ»
Выяўленчае мастацтва і музыка маюць шмат супольнага, хоць бы ў межах тэрміналогіі. Стыль, тэхніка, кампазіцыя, мова, афарбоўка і гэтак далей — усё гэта агульнае ў лексіконе мастакоў і музыкантаў. Ідэя выставы, на якой свае карціны паказваюць практыкі ад музыкі, насілася ў паветры дастаткова даўно. Але толькі цяпер экспазіцыя явілася прыхільнікам айчыннай рок-творчасці.
Далей
Вада ды іншыя працэдуры
«Чысціня і гігіена» ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў
«Чысціня і гігіена» — другая ў шэрагу гендарных выстаў пад куратарствам Марты Шматавай. Першы праект — «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» — праходзіў у тагачасным музеі сучаснага мастацтва ў 2014 годзе.
Далей
Перыферыя, што стала цэнтрам
40-годдзе факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
У рамках святкавання юбілею прайшоў шэраг выстаў, арганізаваных і здзейсненых кафедрамі факультэта. Гэта былі не рэтраспектывы.
Далей
Постпраўда фатаграфіі пра сваіх і чужых
«Сляпая зона» Максіма Сарычава ў прасторы «ЦЭХ»
Максім Сарычаў звярнуў на сябе ўвагу яшчэ на выставе «Працэс» (усяго 2014-ы, як хутка праляцеў час!), а зусім нядаўна — у складзе групы «LED» з праектам «Набыты рэфлекс» на Месяцы фатаграфіі ў Мінску (2016) — ён выступіў зусім у іншай якасці. На працягу гэтых гадоў былі яшчэ праекты, кожны раз надзіва прадуманыя, з выразнай траекторыяй развіцця.
Далей
Лаканічная выразнасць
Віцебская школа гравюры
У ХХ стагоддзі Віцебск стаў не толькі цэнтрам развіцця разнастайных форм авангарднага мастацтва, але і адыграў немалаважную ролю ў гісторыі беларускага эстампу. Асабліва прыкметныя дзве лакальныя з’явы, якія знамянуюць два этапы даволі яскравага развіцця віцебскай гравюры, а яна, у сваю чаргу, прадстаўлена дзвюма роднаснымі графічнымі тэхнікамі — дрэварытам (ксілаграфіяй) і лінарытам (лінагравюрай).
Далей
Музыка
«Рэнесанс»: 40 гадоў у джазе
Традыцыі і сучаснасць
Утрымаць пры жыцці творчы калектыў цягам нават дзясятка гадоў бывае няпроста. 1 красавіка ансамбль традыцыйнага джаза «Рэнесанс» з поўнай сур’ёзнасцю можна павіншаваць з 40-годдзем. Гэты адзіны калектыў айчыннага джаза, што быў адзначаны Гран-пры міжнароднага конкурсу, працягвае выступаць з канцэртамі, асабліва не дбаючы пры гэтым пра папулярнасць.
Далей
Віцебск. Салярцінскі.
Візуалізацыя музыкі
Сучаснае мастацкае жыццё Віцебска па-ранейшаму моцна ўплывае на ўсю культурную прастору Беларусі. У горадзе сканцэнтраваныя тры значныя міжнародныя форумы, якія ўзніклі напрыканцы 1980 — пачатку 1990-х гадоў.
Далей
Ірына Лой
Спявачка, педагог і паліглот
Сцэна патрабуе ад спевака самаадданасці, але і здольнасці сканцэнтравацца на сабе. Прафесія педагога не ў меншай, калі не ў большай, ступені немагчымая без самаахвярнасці. Вакалістка Ірына Лой сумяшчае гэтыя два напрамкі. Яна на «выдатна» скончыла Беларускую акадэмію музыкі, мае дыплом магістра музыказнаўства, з’яўляецца лаўрэаткай міжнародных конкурсаў у Расіі, Украіне, Аўстрыі. Каб годна прадставіць субяседніцу, нагадаю, што Ірына ўзнагароджана дыпломамі Летняй акадэміі Мацартэума, Аўстрыйскай акадэміі барока. Ад Аўстрыйскай акадэміі бельканта атрымала дыплом як «сапрана крыштальнай чысціні». Вакалістка выступала на сцэне Вялікай залы Маскоўскай кансерваторыі, спявала ў Германіі, Аўстрыі, Нідэрландах, Расіі, Украіне, Францыі, Польшчы і, нарэшце, у Кітаі, дзе цяпер выкладае акадэмiчныя спевы.
Юлія Кардаш
Далей
Каментарыі (1)
Тэатр
Верная адзінаму тэатру
Юбілей Святланы Акружной
Святлана Акружная, народная артыстка Беларусі, лаўрэатка прэміі «За духоўнае адраджэнне», уладальніца ордэна і медаля Францыска Скарыны, прэміі «За мацярынскую мужнасць» імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанка, прыза БСТД «Крыштальная Паўлінка», Міжнароднай прэміі міру, адзначыла шаноўны юбілей, як бы ўзнаўляючы для публікі свой няпросты лёс — жаночы, чалавечы і творчы. Быццам нехта вышні ды нябачны выпрабоўваў яе на трываласць. Зможа альбо не? Яна вытрымала. Яна па-ранейшаму маладая і прывабная, прыцягальная перш за ўсё ўнутранай прыгажосцю.
Далей
Кантактны Сусвет
«ПлаSтформа -- 2017»
Адметнай рысай сёлетняга форуму можна назваць камернасць. Калі «ПлаSтформа-2016» зіхацела запрашэннямі знакамітых гасцей з-за мяжы (еўрапейскія калектывы, салісты і мастацтвазнаўцы), дык апошняя прысвечана выключна айчыннаму мастацтву.
Далей
Каментарыі (1)
«ПлаSтформа» 2013–2017: шлях самурая
«ПлаSтформа–2017»
З 2013-га — часу свайго з’яўлення — дзецішча заснавальнікаў беларускага андэграўнднага тэатра Вячаслава Іназемцава, Іны Асламавай і Аляксандра Цебянькова спакваля, але трывала асталёўвалася ў культурнай прасторы краіны.
Далей
Надта прыстойны скандал
«Тэстастэрон» Анджэя Сарамановіча ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага
Здаецца, з «Тэстастэронам» адразу ўсё зразумела: гэта мусіць быць яшчэ адна камедыя ў жанры «шчырай размовы мужчын пра жанчын», якіх шчодра паболела пасля выбухной папулярнасці тэатральных і кінематаграфічных работ «Квартэта І».
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |