Свежы нумар
Харэаграфія
Бедуінкі з кастаньетамі
Балет «Клеапатра» ў Беларускім музычным тэатры
Вынікам плённага культурнага дыялогу Беларусі і Азербайджана зрабіліся дзве летнія прэм’еры ў сталічных тэатрах, дзве буйныя балетныя пастаноўкі: «Каханне і смерць» Палада Бюльбюль-аглы і «Клеапатра» Гяльсят Шайдулавай.
Далей
Каментарыі (6)
Егіпецкая феерыя? Не толькі...
Балет «Клеапатра» ў Беларускім музычным тэатры
Трапляеш на чарговую прэс-канферэнцыю перад прэм’ерай. Пастановачная брыгада шчыра дзякуе кіраўніцтву тэатра. Кіраўніцтва на ўсе лады хваліць пастаноўшчыкаў. А яны разам і паасобку — выканаўцаў. Мо нас чакае сустрэча з сапраўдным шэдэўрам? Сам спектакль такія эмоцыі звычайна зніжае або нават знішчае.
Далей
Каментарыі (2)
Канстанцін Геронік
Героі гарэзлівыя і адмоўныя
Саліст працуе ў Нацыянальным тэатры оперы і балета шэсць сезонаў. За гэты час паспеў зрабіцца лаўрэатам чатырох міжнародных конкурсаў. Канстанцін — лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Саюз тэатральных дзеячаў узнагародзіў яго прэміяй «Крышталёвая кветка».
Далей
Каментарыі (1)
Музыка
Музейныя і музычныя ўражанні Осла і Бергена
Скандынаўская мазаіка
Нарвегія ўражвае і здзіўляе. Велічнай прыгажосцю гор і фіёрдаў. Леднікамі і залівамі. Здольнасцю чалавека прыстасавацца да суровай прыроды. Тунэлямі, прабітымі ў гарах. Помнікамі мінулых стагоддзяў, якія захаваліся надзіва добра. Сучаснай архітэктурай. Павагай да свайго мінулага. Магчымасцю наблізіцца да разумення характару нацыянальных геніяў.
У нарвежскай сталіцы, як у кожным горадзе з багатай і даўняй гісторыяй, шмат прывабных культурных аб’ектаў, адмысловай архітэктуры. Парадная вуліца Карла Юхана. Каралеўскі палац і Кафедральны сабор. Будынак Нацыянальнага тэатра са скульптурамі драматургаў перад ім. Ратуша, дзе ўручаюцца Нобелеўскія прэміі міру. Замак Акерсхус, якому больш за 700 гадоў. Шмат можна распавядаць пра незабыўныя ўражанні, але з іх стракатага калейдаскопу я выбрала самыя яркія — Нарвежскі тэатр оперы і балета, Музей Ібсена, парк скульптур Вігеланда.
Далей
Тэатр
За каханнем — у іншы свет
«Рамэа і Джульета» Уільяма Шэкспіра ў Гомельскім абласным драматычным тэатры
Напружанасць сцэнічных дачыненняў «па модулі» — паводле матэматычных паняткаў — вартае глядацкага чакання, але ніяк не праніклівага гімна першаму і трагічнаму каханню.
Далей
Гена VERSUS Лондан
«Лондан» Максіма Дасько ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск)
Сучасны тэатр часцей за ўсё адмаўляецца ад дыдактычных зносінаў з глядзельняй. Ханс-Ціс Леман у кнізе «Постдраматычны тэатр» выводзіць формулу «тэатр як гульня»: мастак прапануе варыянты мэсэджу, а глядач выбірае.
Далей
...І абыякавасць да жыцця
«Дзе адступаецца каханне...» паводле Аляксандра Валодзіна ў Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры
Легендарны спектакль 1970-х у Тэатры юнага гледача «З каханымі не расставайцеся...» мне пабачыць не выпала. Затое чула расповеды, як ад сталічнага праспекта па ўсёй вуліцы Энгельса аж да самага ўвахода ў тэатр пыталіся лішняга квіточка.
Далей
Золатам па аксаміце
«Калі б ведаць...» паводле «Навальніцы» Аляксандра Астроўскага ў Новым драматычным тэатры
Ну, нам гэта выпадае ўсвядоміць проста са школьнае лаўкі. Таму і вялікую тэму Кулігіна з ягоным удасканаленнем жыцця рэжысёр Сяргей Кулікоўскі як бы прамінае, скарачае канфлікты і тэкст, пераасэнсоўвае вобраз.
Далей
Інклюзіўны тэатр
Міжнародны фестываль асаблівых тэатраў
Асаблівы (альбо інтэграваны ці інклюзіўны) — адмысловы тэрмін, якім пазначаецца калектыў мастацкай самадзейнасці, дзе магчымасці ўдзельнікаў абмяжоўвае стан здароўя. Па сутнасці, такі тэатр мае на мэце сацыяльную адаптацыю, актыўна выкарыстоўвае гульнёвыя практыкі і пластычныя трэнінгі як інструменты псіхалагічнай, сацыяльнай і ментальнай тэрапіі. Інклюзіўны тэатральны рух Беларусі яднаецца праз штогадовы Міжнародны фестываль асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях» (з 2004 года, Брэст) і Міжнародны фестываль асаблівых тэатраў «Крок насустрач» (з 2011 года, Мінск).
Далей
Інклюзіўны тэатр
Міжнародны фестываль асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях»
Сёлета ў праграме ХІІ Міжнароднага фестывалю асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях» бралі ўдзел дзесяць тэатраў з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і Літвы. Каштоўнасць творчых сустрэч перадусім у тэрапеўтычным эфекце заняткаў тэатральным мастацтвам.
Далей
Кіно
Чараўнік, які спыняе імгненні
У чэрвені адсвяткаваў 90-годдзе Алег Аўдзееў, слынны беларускі кінааператар-пастаноўшчык 22-х мастацкіх фільмаў, у тым ліку славутых карцін, адрасаваных дзецям, — «Міколка-паравоз» і «Дзяўчынка шукае бацьку». Акрамя таго, ягоныя жывапісныя работы, прысвечаныя чыгунцы, сталаму захапленню, сабраныя ў некалькіх альбомах. Алег Ціханавіч, майстра спынІць у карціне імгненні зніклых эпох, дзеліцца ўспамінамі свайго дзівоснага жыцця, якое і сапраўды падобнае да першакласнага фільма.
Далей
Каментарыі (1)
Візуальныя мастацтвы
Пра японцаў, геданізм і мастацтва
«Ханамаці і навальнічныя аблокі» ў «Ў»-бары
Персанальная выстава Алесі Жыткевіч, творчай даследчыцы ўзаемасувязяў сэксуальнасці і палітыкі пры дапамозе самых розных медыя, адбылася ў памяшканні, што мае агульныя сцены з галерэйнай прасторай (галерэя «Ў»).
Далей
Павучыцца ў дзяцей…
Абарона дыпломаў у Акадэміі мастацтваў
Я — сталы чалавек. Прынамсі, такім сябе лічу. На маю думку, сталасць — гэта стан, калі нарэшце пачынаеш разумець сваіх бацькоў, але пры гэтым нечакана таямніцай становіцца логіка паводзін уласных дзяцей. Гэтую формулу можна пры жаданні перанесці з прыватнай сферы ў сацыяльную, на стасункі пакаленняў — дзяцей, бацькоў, дзядоў.
Далей
Асэнсаванне мужчынскай цялеснасці
Анатам і я
Увесь ліпень у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіла «Anatomia». Дастаткова маштабны праект у сферы візуальных мастацтваў, аб’ектам даследавання якога заяўленыя праблемы ўспрымання цела і цялеснасці, адбываецца ўжо не ў першы раз, дапаўняючы і падсумоўваючы цыкл выстаў 2012—15 гг.
Далей
Пра «крылатыя ракеты» і «Kill(ed) for Peace»
Што парадавала на «Арт-Вільнюсе»? Адразу — прэс-канферэнцыя. Калі ў першы ж дзень ужо абвяшчаюць нашых пераможцаў: галерэя «Ў» узнагароджаная ў намінацыі «Лепшая замежная галерэя».
І ніхто, акрамя прысутных журналістаў, пра тое не ведае. Вось гэта адрэналін!
Далей
Яўсей Майсеенка — мастак з Беларусі
Да 100-годдзя з дня нараджэння
Яўсей Майсеенка — з пляяды выдатных мастакоў савецкага часу, класікаў суровага стылю — Гелія Коржава, Віктара Папкова, Паўла Корына, Таіра Салахава, Мая Данцыга, карціны-роздумы якіх не страцілі свайго пафасу і духоўнай напружанасці і дагэтуль.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |