Свежы нумар
Музыка
Суладдзе галасоў і душ
Міжнародны форум «Мінская вясна»
Фестываль ладзіўся ў залах Беларускай філармоніі на працягу ўсяго красавіка. «Вясна…» з’яднала больш за 20 арыгінальных музычных праектаў, у якіх удзельнічалі, акрамя айчынных, калектывы і салісты з сямі краін — Венесуэлы, Калумбіі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Францыі. Разнастайнасць музычных жанраў і стыляў, розныя эпохі і кантыненты... Не маючы магчымасці ахапіць усю палітру форуму, прапануем чытачам два матэрыялы пра канцэрты — творчую вечарыну кампазітаркі Алены Атрашкевіч і «Вечар кансерваторыі».
Далей
Каментарыі (3)
Музыка маладосці
Чарговы раз у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся «Вечар кансерваторыі», які меў назву «Больш чым вясна». Штогадовы канцэрт можна лічыць творчай справаздачай студэнтаў і калектываў Акадэміі музыкі.
Далей
10-годдзе асацыяцыі «Жыццё ў музыцы»
У франка-беларускай танальнасці
У музычнай палітры Мінска адмысловымі фарбамі заззялі праекты, што адбыліся на пляцоўках мастацкага музея і Нацыянальнай бібліятэкі. У канцэртах прымалі ўдзел беларускія музыканты розных пакаленняў, якіх аб’яднаў 10-гадовы юбілей франка-беларускай асацыяцыі «Жыццё ў музыцы» («La vie en musique» — LVEM).
Далей
10-годдзе асацыяцыі «Жыццё ў музыцы»
La vie en musique. V 2.0
З моманту нашай апошняй размовы з кампазітарам Георгіем Сасноўскім мінула пяць год «La vie en musique» («Мастацтва» №8, 2011). Заўважым, што за гэты час яго дзейнасць была адзначана не толькі Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, але і юбілейным срэбным медалём знакамітай французскай Акадэмічнай супольнасці «Мастацтва — навука — літаратура», яна штогод узнагароджвае культурных дзеячаў па ўсім свеце.
Далей
Каментарыі (1)
Інеса Бадзяка.
Штогадзіны з музыкай
Дырыжор — вышэйшы клас у музычнай «табелі аб рангах». Ён павінен не толькі мець выключныя прафесійныя здольнасці — слых, памяць, густ, пачуццё стылю, але і быць аўтарытэтам для вялікага калектыву таленавітых артыстаў, у кожнага з якіх — уласны погляд на ўвасабленне музычнага зместу. Не ведаю, больш проста ці больш складана працаваць са студэнцкім хорам — будучымі калегамі і канкурэнтамі, але цяперашняя кіраўніца Студэнцкага хору Беларускай акадэміі музыкі Інеса Бадзяка — для іх безумоўны лідар. Гэты аўтарытэт заваёўваўся шматгадовай працай і яркімі конкурснымі перамогамі.
Далей
Каментарыі (1)
Беларускія артысты на франтах Вялікай Айчыннай
Побач з салдатамі крочылі музы
Святкаванне 70-годдзя Вялікай Перамогі згадваецца мне не толькі феерычным святочным салютам 9 мая і традыцыйнымі тэле-, радыё- і канцэртнымі праграмамі са шчымлівымі песнямі/фільмамі пра вайну.
Далей
Каментарыі (1)
Тэатр
Пад аблокамі
«Калі я зраблюся воблакам» паводле Януша Корчака ў Гомельскім дзяржаўным тэатры лялек
Уладзімір Ступінскі
Вакол кожнага добрага тэатра рана ці позна ўтвараецца свая непаўторная атмасфера — праз выбар рэпертуару і стаўленне мастакоў і рэжысёраў да драматургіі. Падобна, Гомельскі тэатр лялек на чале з дырэктарам Дзмітрыем Гарэлікам якраз такую і ўсілкаваў, працярэбіўшы сваю творчую сцежку, адшукаўшы адметны спосаб існавання ў культурнай прасторы.
Далей
Каментарыі (1)
Перш як кінуцца з гары
«Дваяжэнец» Артура Мілера ў Дзяржаўным маладзёжным тэатры
Настасся Панкратава
Перайначыць звыклую аўтарскую назву, каб завабіць гледача, — падступная тэндэнцыя нашых тэатраў. Праз яе твор Артура Мілера «Уніз з гары Марган» у Маладзёжным тэатры менаваны фрывольным «Дваяжэнцам».
Далей
Культура паразумення і рух насустрач
Форум вулічных тэатраў
Чацвёрты раз на пачатку мая па Мінску прайшоўся Форум вулічных тэатраў: Верхні горад занялі калектывы з Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Прыднястроўя. Намаганнямі Мінскага гарадскога выканкама, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь мінчукі займелі магчымасць бескаштоўна трапіць на дваццаць вулічных прадстаўленняў розных відаў, жанраў і кірункаў.
Далей
Усе сабакі трапляюць у рай
«Каштанка» паводле Антона Чэхава Екацярынбургскага тэатра юнага гледача
«Не ачалавечвай!» — закрычала вядомая драматургеса мужу, знакамітаму мастаку, калі той прапанаваў аўсянае печыва ўлюбёнцу-лабрадору — каб сабака сам узяў пячэньку з кававага століка. «Ну... кавалачак», — уздыхнуў мастак. «Хай ідзе да сябе! У людзей і жывёл павінны быць свае межы!» І лабрадора выправілі за дзверы.
Далей
Незавершанае — непрамоўленае
«Дзве душы» паводле Максіма Гарэцкага ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы
Крытыкі і літаратуразнаўцы любяць гісторыі, звязаныя з творамі «няскончанымі». Гэта надае містычнага флёру той ці іншай літаратурнай штучцы, нібы дадае вагі і таямніцы. Кажуць: «Вось калі б пісьменнік дапісаў...» Аднак Летапіс не трывае ўмоўнага ладу. Што каб і дапісаў? Што тады? Твор палепшаў бы? Пагоршаў? Удакладніўся? Пытанні без адказаў.
Далей
Жыццё як атрута
«Опіум» Віталя Каралёва
Казаць пра тое, што айчынны тэатр аніяк не зацікаўлены сучаснай нацыянальнай драматургіяй, ужо банальна, як і абурацца гэтым сумным фактам. Нягледзячы на паступовыя змены апошніх гадоў (пастаноўкі п’ес Дзмітрыя Багаслаўскага, Паўла Пражко, Андрэя Іванова, Віктара Красоўскага і інш.), «новая драма» ў афішы рэпертуарнага тэатра па бальшыні сваёй — выключэнне.
Далей
Каментарыі (1)
З інтрыгай і без яе
Нацыянальны ўсерасійскі фестываль «Залатая маска»
Тэатральны фестываль «Залатая маска» ў 22-гі раз ладзіўся ў Маскве ды прадставіў разнастайную палітру тэатральнага жыцця агромністай краіны.
Далей
Каментарыі (3)
Татальная гульня
Нацыянальны ўсерасійскі фестываль «Залатая маска»
Сёлета самы аўтарытэтны расійскі тэатральны фэстываль-конкурс «Залатая маска» сур’ёзна наструніў тэатральную грамадскасць (пераважна правінцыйную) і крытыкаў. Першыя папракалі Экспертную раду ў тым, што яна не дастаткова зважае на калектывы з глыбінкі, іншыя наракалі на журы, маўляў, яно часта аддае перавагу пэўным асобам. Арганізатары выслухалі заўвагі і сёе-тое змянілі — налета, на будучыню.
Далей
Каментарыі (1)
Кіно
Віцебскі космас Шагала
«Марк Шагал. Пачатак» Алены Пяткевіч
Нарэшце адбылася сапраўдная падзея — айчыннае кіно атрымала свайго Марка Шагала, гэтым разам у мультыплікацыйным жанры. Як і раней, наша анімацыя апраўдвае назву беларускай кінастудыі як нацыянальнай. Мне давялося глядзець фільм шмат разоў, і заўжды ён адкрываў новыя сэнсы і кранальныя падрабязнасці, якія тычацца айчыннай і наогул еўрапейскай свядомасці.
Далей
Каментарыі (3)
Так далёка, так блізка
Фестываль «Паўночнае ззянне»
Чалавечае вымярэнне — вялікая раскоша ў свеце сучаснага кіно. Экранныя лёсы звычайных людзей, здаецца, канчаткова згубіліся між супермэнаў і мудрагелістых герояў камерцыйнага арт-хауса.
Далей
Каментарыі (1)
Сінемадайвінг
V фестываль кароткага метра «Cinema Perpetuum Mobile»
Гэтаму фэсту не пасуе афіцыйны прыметнік «юбілейны». Пяць год бесперапыннай працы над кінематаграфічным рухавіком хутчэй можна параўнаць з выхаваннем дзіцяці і сказаць, што фестываль мае дашкольны ўзрост.
Далей
Каментарыі (1)
Візуальныя мастацтвы
Гэты канал праслухоўваецца
Ого, яшчэ ніколі, падаецца, не было такога рэзанансу ў Сеціве ды ў папяровых выданнях на праект беларускага мастака: водгукі, рэцэнзіі, каментары. І ведаеце што? Ніводнага крытычнага выказвання, ніводнага наракання ці правакатыўнага пытання, якое можа выкрыць дадатковыя сэнсы і непаразуменні, пакінутыя аўтарам па-за шырмай тысячы квадратных метраў экспазіцыі і сотняй мастацкіх прац.
Далей
Гісторыі-згадкі
«Метаформа» Дзмітрыя Аганава ў арт-гасцёўні «Высокае места»
Скульптар ставіць акцэнт на метафарычным напаўненні твораў. А што адбудзецца, калі ўзяць за аснову слова «форма»? Як «мета» зможа паўплываць на ўспрыняцце скульптур Дзмітрыя Аганава?
Далей
Каментарыі (2)
Што агульнага паміж мовай мастацтва і мовай пчол?
«Усё было па-іншаму» ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў
Праект сабраў новыя працы дзесяці аўтараў, большасць з якіх маюць важкае рэнамэ ў беларускім мастацтве. Нечаканае злучэнне гэтых творцаў у адной прасторы, а таксама невідавочная сувязь асобных работ з пазначанай тэмай выклікалі гарачую палеміку і багата пытанняў. Пра мэту праекта і пра ролю канцэпцыі распавядае куратар Таццяна Кандраценка.
Далей
Каментарыі (2)
Імпрэсіі Заслаўя
Віктар Маркавец (1947—2013)
Яго жыццёвы шлях улучыў больш як сорак год працы жывапісца. Мастак мысліў жывапісам, жыў жывапісам і самавыяўляўся праз яго. Заўчасны, раптоўны сыход перарваў творчае развіццё на паўслове, на паўдумцы...
Далей
Каментарыі (1)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |