Свежы нумар
Тэатр
Крызіс з жаночым абліччам
«Саша, выкінь смецце!» Наталлі Варажбіт у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры
З першага спектакля ў лістападзе 1986 года («Гэтыя незразумелыя старыя людзі» паводле аповесці Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча») Дзяржаўны маладзёжны тэатр выявіўся нешараговым на тле тагачасных культурных працэсаў.
Далей
Каментарыі (4)
Шкіцы Струмілы
Выстава «Тэатралія» ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў
Тэатр — надзвычай моцнае захапленне сусветна вядомага польскага мастака. Праз эскізы касцюмаў, сцэнаграфічныя вырашэнні альбо рэкламныя плакаты (прадстаўлена каля шасцідзесяці работ) Анджэй Струміла даводзіць, што кожны складнік тэатральнай прасторы можа і павінен быць носьбітам думкі і праважатым у мастацкі сусвет.
Далей
«Фантазія на тэму» як суаўтарства
Рэжысёрская драматургія ў рэпертуары Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра
Дзмітрый Ермаловіч-Дашчынскі
Пятую частку рэпертуарнай афішы Гомельскага маладзёжнага тэатра складае сучасная рэжысёрская драматургія — інсцэніроўкі, сцэнічныя рэдакцыі ды кампазіцыі. Варта звярнуць пільную ўвагу на гэтыя творы перадусім таму, што іх літаратурным пераўвасабленнем займаліся буйныя айчынныя рэжысёры — Якаў Натапаў, Генадзь Мушперт і Юрый Вута.
Далей
Шчымлівая годнасць легенды
«...Чуваць хіба гучанне паланэзу» Ігара Соніна ў Новым драматычным тэатры
У шмат якіх еўрапейскіх народаў ёсць паданне пра мядзведзя-пярэваратня — сустрэча з ім не абяцае нічога добрага. Ідэю ўвасобіць старадаўнюю легенду на сцэне падаў адзін з самых дасведчаных артыстаў Новага тэатра Валерый Агаян.
Далей
Неверагоднае паўстае відавочным
«...Чуваць хіба гучанне паланэзу» Ігара Соніна ў Новым драматычным тэатры
Выбух цікаўнасці да расповеду Новага тэатра здатны забяспечыць асабіста Праспер Мэрымэ. То-бок ягоны «Локіс». Побач з ім у праграмцы згадана «Мядзведжае вяселле» Анатоля Луначарскага, а мацней за аднайменнае даўнейшае кіно пацвельвае памяць нядаўні айчынны бульбахорар «Масакра» Андрэея Кудзіненкі...
Далей
Інструкцыя па выжыванні ад Наталлі Гарачай
«Дзесяць прычын маёй нянавісці»,
або Як пасябраваць з галерэяй
У вас на руках добрае партфоліа, вы вызначыліся з мэтамі і гатовыя да пакарэння свету сваім мастацтвам. З чаго пачаць? Тут у гульню ўступаюць галерэйныя інстытуцыі і цэлы спектр іх супрацоўнікаў, трапіць у рукі якіх — мара ці не кожнага мастака. І падаецца, што тут складанага: звяртаецеся да іх — і ў выпадку, калі партфоліа спадабаецца, усю астатнюю працу яны зробяць за вас: выдадуць вам штатнага куратара, зладзяць выдатную выставу, паставяць працы на продаж. Вам застанецца толькі сарамліва ўсміхацца на феерычным адкрыцці ды чакаць кампліментаў ад калекцыянераў, што стаяць у чарзе, каб набыць вашыя творы. Але, каб мары спраўдзіліся хоць на пару адсоткаў, мы прапануем вам дзясятак парадаў аб тым, як НЕ ВАРТА паводзіцца, каб пачаць супрацоўнічаць з галерэямі.
Далей
Харэаграфія
«ПлаSтформа-2016»
Усвядоміць неабходнасць руху
З чаго пачаўся танец бута? З немагчымасці рухацца. Ягонага адкрывальніка (ці нават стваральніка) Тацумі Хідзікату бацькі-сяляне бралі з сабой у поле і садзілі ў прыстасову кшталту вялікага каша, каб дзіця не выбралася, не згубілася. Яна моцна абмяжоўвае рух. Хідзіката казаў, што з маленства памятае гэтую сумную і страшную немагчымасць свабодна рухацца, калі прагнеш руху. Ён вынайшаў спосаб «пластычнага ўзаемадзеяння ўнутранага імпульсу з целам выканаўцы. Ён бачыў у танцы злучэнне цела і формы...»
Далей
«ПлаSтформа-2016»
Цела ў прасторы
Сёлетні фэст адметны культурнымі парадоксамі, зрэшты, уласцівымі нашаму часу. Напрыклад, адкрыццё яго было пазначана... урачыстым закрыццём спектакля «ДК Данс — Рытуал развітання» тэатра «InZhest» Вячаслава Іназемцава. Танец бута, якому тут верны харэограф, па-майстэрску адлюстроўвае адвечную парадыгму дабра і зла, погляд рэжысёра на чалавечыя слабасці і ілюзіі мае лёгкае іранічнае адценне.
Далей
Каментарыі (1)
Музыка
Кампазітарская школа
Трамантана. Бах. Кузняцоў
Тры філарманічныя вечары класічнай музыкі рэзануюць у памяці сэнсавымі імпульсамі і непаўторнай энергетыкай. Кожны канцэрт — падзея, кожная праграма — унікальны вопыт суперажывання і ўключэння ў гукавую прастору.
Далей
Concerto для чэмпіёна
Яго імя апошнім часам на слыху — з розных, але заўжды творчых і пазітыўных прычын. Юрый Бліноў, беларускі піяніст, выхаванец класа Людмілы Шаламенцавай, стаў вядомы ва ўзросце 17 гадоў, калі перамог на I Міжнародным конкурсе імя Пракоф’ева ў Пецярбургу. Пасля заканчэння Беларускай акадэміі музыкі трапіў на стажыроўку ў ЗША, вучыўся ў горадзе Форт-Уорт, а ступень доктара музычных мастацтваў атрымаў у горадзе Істмэн, у Eastman School. Стаў першым айчынным піяністам, які выступіў у Карнэгі-Холе — пасля перамогі на конкурсе імя Шапэна ў Тэхасе, а таксама першым замежным музыкантам, які атрымаў 1-ю прэмію і імянны раяль «Стэйнвэй» на Усеамерыканскім конкурсе пад эгідай Асацыяцыі педагогаў фартэпіяна.
Далей
Пра што пяе душа?
Так сталася, што ў афішы Беларускай дзяржаўнай філармоніі на працягу літаральна дзесяці дзён пазначыліся ажно тры аўтарскія вечарыны айчынных кампазітараў. Сяргей Бугасаў, Ірына Пяткевіч, Эдуард Зарыцкі — прадстаўнікі розных пакаленняў, яны абіраюць розныя жанры і стылі, а іх творчыя набыткі выконваюцца рознымі калектывамі.
Далей
Кіно
Беларуская дакументалістыка
«Летапіс» кіно і летапіс краіны
Студыя «Летапіс» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» заўсёды была і застаецца вядучай структурай у стварэнні айчыннага неігравога кіно. Прадукцыя 2015 года дае падставы для роздуму пра тое, чым жыве і дыхае сённяшняя кінадакументалістыка.
Далей
Каментарыі (1)
Беларуская кінадакументалістыка
Інтанацыя
Што адрознівае сучасную дакументалістыку ад іншых відаў мастацтва? Дзе тая мяжа, якая аддзяляе яе ад live-відэа з YouTube, прамых тэлетрансляцый або рэпартажаў?..
Далей
Візуальныя мастацтвы
Энвайранмент-арт і сацрэалізм
«Quercus. Маргіналіі да Уладзіміра Набокава» ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура
Апалагет сацыялістычнага рэалізму Заір Азгур наўрад ці быў бы задаволены тым, што адбываецца ў яго былой майстэрні. А там — музей, адзін з самых жывых і эксперыментальных у Мінску.
Далей
Графічныя медытацыі
«MINIPRINT Талін — Мінск 2016» у галерэі «Універсітэт культуры»
Выставы пад назвай «MINIPRINT TALLINN» дэманстраваліся ў Таліне ў галерэі «Вабадусе», у Раваніемі ў галерэі «Напа», у Пскоўскім дзяржаўным аб’яднаным гісторыка-архітэктурным і мастацкім музеі-запаведніку, у Маскве ў выставачнай зале «Тушына», а цяпер і ў Мінску экспазіцыя была арганізавана Саюзам графікаў Эстоніі сумесна з Пасольствам Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і прымеркавана да Дня Незалежнасці Эстоніі.
Далей
Круглы стол
Мастак — куратар — крытык: баланс інтарэсаў
Мы вырашылі закрануць пытанні развіцця сучаснага мастацтва з адметнай перспектывы, з пазіцый прафесіяналаў, дзейнасць якіх вызначае функцыянаванне нашага арт-поля. На «круглы стол» мы запрасілі прадстаўнікоў трох прафесій і паспрабавалі даведацца пра іх стаўленне адзін да аднаго.
Далей
Леў Алімаў
Рыса як сістэма
Высакародныя шэрыя сцены, цёмнае паспарту. Прафесійныя ўмовы экспанавання раскрываюць і падкрэсліваюць у творах раней не відавочныя нюансы — ледзь улоўны след друкарскай дошкі, эфектны край папяровага аркуша, аксамітнасць лініі ды бясконцасць танальных градацый. У мінскай галерэі «A&V», што на вуліцы Рэвалюцыйнай, паказалі «Выбранае» — выставу графікі аднаго з лепшых беларускіх афартыстаў Льва Алімава...
Далей
150-годдзе з дня нараджэння Льва Бакста
Модны геній: парадоксы лёсу
Леў Самойлавіч Бакст, народжаны ў Гродне ў 1866 годзе, напэўна б здзівіўся заломам пераменлівага лёсу, калі б мог даведацца, што галоўная выстава ў сувязі з «круглым» юбілеем праходзіць не ў Парыжы, дзе яго напаткала слава, дзе ён жыў апошнія дзесяць гадоў і пахаваны, а ў Мінску, дзе ён ніколі не быў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |