Свежы нумар
Інструкцыя па выжыванні ад Наталлі Гарачай
Моцнае партфоліа, ці Як заявіць пра сваю дзейнасць
Самапрэзентацыя
Незалежна ад таго, хто вы: візуальны распрацоўшчык, пазаштатны ілюстратар або мастак (творца з пасведчаннем ад Саюза мастакоў ці незарэгістраваны прадстаўнік багемы), — зрабіць моцнае партфоліа ў любым выпадку скрайне важна. Структураваная сістэма падачы візуальнай інфармацыі дапаможа вам у размове з куратарамі, калекцыянерамі, галерэйнымі ўстановамі, пацешыць прыхільнікаў вашае творчасці ды натхніць самога сябе на дбайную працу.
Далей
Мультымедыя
Альтэрнатыва змаганню з ветракамі
праект «Aortha + Goron»
Медытатыўная, трохі «шурпатая» электронная музыка, прасякнутыя прыгожай пачуццёвасцю фотаздымкі, а таксама паэтычныя словы, якія лепей за ўсё шаптаць на вушка невыпадковаму чалавеку... Мультымедыйны праект «Aortha + Goron» літаральна занурвае ў сваю сатканую з гукаў, сэнсаў і выяваў прастору, далікатна, але па максімуме ўздзейнічаючы на эмоцыі рэцыпіента. Гэта акурат той выпадак, калі сінтэз мастацтва не з’яўляецца проста механічным спалучэннем розных яго відаў, але прыводзіць да паўстання чагосьці прынцыпова новага.
Далей
Музыка
Музычная графіка
Новы аркестр «Метамарфоза»
У сталічнай зале «Верхні горад» спраўдзіўся дэбют струннага аркестра «Метамарфоза» пад кіраўніцтвам Паўла Любамудрава. Дэбютанты прапанавалі эфектную рознастылёвую падборку музыкі ХVІІІ — ХХ стагоддзяў: «Маленькая начная серэнада» Моцарта, фрагменты з «Серэнады для струннага аркестра» Чайкоўскага і сюіты Сібеліуса, напісанай да п’есы Ялмара Пракапэ «Валтасарава баляванне», «Камерная сімфонія» Шастаковіча, «Адажыа» Барбера. Класіка, якая больш ці менш на слыху, не прэтэндуе на сенсацыю, але ў ёй заўжды ёсць невычэрпная глыбіня для эмацыйна-мастацкіх адкрыццяў.
Далей
Прынашэнне Бетховену
Першы форум класічнай музыкі ў Гомелі
Фэст класічнай музыкі не проста ўпрыгожыў гарадскія афішы, але зрабіўся знакавай падзеяй у культурным жыцці ўсяго рэгіёна. Пяць канцэртных вечароў, праграмы, насычаныя і цікавыя для самай патрабавальнай публікі, творчыя сустрэчы і майстар-класы з выканаўцамі, цёплая, сардэчная атмасфера пераканалі нават заўзятых скептыкаў у тым, што свята атрымалася.
Далей
Гартаючы сямейны альбом
З гісторыі хору Нацыянальнага тэатра оперы і балета
Нядаўна я пераглядала сямейны фотаальбом і трапіла на здымкі, якія, мне здаецца, маюць не столькі прыватнае, колькі грамадска-культурнае значэнне, бо звязаны з адметнымі для беларускага музычнага мастацтва падзеямі і асобамі. Гэтыя фотаздымкі, пазначаныя пераважна 1950-мі гадамі, даюць магчымасць успомніць славутых і аддаць належнае забытым, але вельмі значным дзеячам нашага опернага тэатра. Перадусім, мяркую, трэба патлумачыць, чаму ў сямейным архіве Мільто так шмат падобных сведчанняў.
.
Далей
Каментарыі (1)
Тэатр
Анёл пры ўваходзе ў жыццё
«Белы анёл з чорнымі крыламі» Дзіяны Балыка ў Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа
Для Коласаўскага тэатра 2016-ты — адметны: уявіце толькі, што дзевяноста гадоў ён сагравае сэрцы і выхоўвае пачуцці! Пачаць юбілейны год з сацыяльна-псіхалагічнай драмы Дзіяны Балыка «Белы анёл з чорнымі крыламі» прапанаваў мастацкі кіраўнік тэатра Валерый Анісенка. Вядома, можна было збочыць у святочную каляіну альбо, так бы мовіць, у бяспечную зону: прадставіць гледачам чарговую фантазію пра Марка Шагала ці Якуба Коласа, але імпэт ды энергія Валерыя Анісенкі бяспеку не шануюць.
Далей
Віфлеемская зорка ў нашых «Нябёсах»
Фестываль батлеек і лялечных тэатраў
«Нябёсы» — фэст-«пачатковец», які робіць першыя крокі, але ўжо набыў значнасць і адметнасць. Ідэйнай натхняльніцай і ініцыятаркай «Нябёсаў» стала сястра міласэрнасці Людміла Ждановіч (дарэчы, дыпламаваная актрыса тэатра лялек). Летась у Свята-Елісавецінскім манастыры зладзілі першы фестываль.
Далей
«Антыгона»-light, альбо Бунт без дай прычыны
Новая версія п’есы Жана Ануя на Камернай сцэне Купалаўскага
Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін высакародна аддаў Камерную сцэну вучням — маладым рэжысёрам.
Далей
Па коле «круглага стала» Цэнтра беларускай драматургіі
Хто такія Брык і Шуся?
Якраз па зімовых вакацыях, калі тэатры адпусціла мітусня навагодніх заробкаў, у Цэнтры беларускай драматургіі прапанавалі паразважаць пра драматургічны складнік спектакляў для дзяцей і падлеткаў.
Далей
Візуальныя мастацтвы
Ctrl+S
«zakroma 2015»
Напрыканцы студзеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (у будынку Музея сучаснага выяўленчага мастацтва) адкрыўся праект, які прадставіў гледачу аб’екты, набытыя і падараваныя творцамі Нацыянальнаму цэнтру летась.
Далей
Урокі гісторыі
«Час магнатаў» у галерэі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Выстава падрыхтавана выкладчыкамі і вучнямі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка ў рамках культурнай ініцыятывы праекта «Голас культуры», які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Гэта толькі частка твораў, што экспанаваліся ў навучальнай установе і ўвайшлі ў каталог.
Далей
Канстанцін Куксо
Зачапіць непаўторнае
Мне здаецца, яшчэ не атрымаўшы дыплома, Канстанцін Куксо ўжо стаў адной з легендаў філалагічнага факультэта БДУ першай паловы 70-х. І зусім не дзякуючы сваім навуковым дасягненням. Ягоны неверагодны талент раскрыўся ў іншай галіне. Вобразна кажучы, Канстанцін паклаў вока на сотні, тысячы людскіх твараў, адзначаючы ў іх тое асаблівае, што дазваляла шаржам мастака быць абсалютна дакладнымі і ў той жа час бяскрыўднымі. Хоць канфлікты здараліся. Пра гэта і іншае — у гутарцы з Канстанцінам Куксо.
Далей
Праекцыі і пагружэнні
Уладзімір Рубцоў (1936—2010)
У 2016 годзе споўніцца 80 гадоў з дня нараджэння жывапісца Уладзіміра Рубцова. У Бабруйскім мастацкім музеі рыхтуецца вялікая выстава яго прац, плануецца правядзенне памятнай вечарыны, лекцыі і відэапрэзентацыі для аматараў творчасці гэтага глыбокага і загадкавага мастака.
Далей
Горад успамінаў
Абрам Рабкін (1925—2013)
Афіша памятных мерапрыемстваў у Бабруйскім мастацкім музеі мела ў загалоўку радок Мікалая Гумілёва «Жил беспокойный художник», ён вельмі пасуе характару і вобразу жыцця Абрама Рабкіна. Сустрэчы, лекцыі і відэапрэзентацыі, а таксама літаратурна-музычная вечарына былі прысвечаны 90-годдзю з дня яго нараджэння. У першыя ж дні 2016 года дачка мастака Вольга Рабкіна паведаміла, што паводле волі бацькі яна збіраецца перадаць частку яго творчай спадчыны Бабруйску.
Далей
Кіно
Героі лічбавай рэвалюцыі
Прэзентацыя зборніка новай нямецкамоўнай драматургіі «Крок» падчас «круглага стала».
Кінамастацтва заўсёды ішло за тэхналагічнымі і сацыяльнымі зменамі.
Далей
Каментарыі (1)
Ад абвяшчэння да мастацтва
Фестываль «Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць» у Мінску
Мне заўсёды здавалася, што кінастужкі на сацыяльную тэматыку — гэта не зусім кінематограф. Не з снабізму, не: проста занадта востра ў іх ставіцца праблема, занадта стымулюецца глядацкае спачуванне. А вось зараз хочацца разабрацца, што ж у гэтых творах ад кіно, ці ёсць тут хоць адзіны момант мастацтва — не «вырашальны», як у фатаграфіі, але паваротны, які й робіць дзеянне на экране фільмам.
Далей
Тэма
Рэстаўрацыя
Лошыцкі genius loci
Унутраная сувязь мінчукоў з Лошыцай пяшчотная і відавочная — гэты раён ведаюць і любяць. старадаўнюю сядзібу ўвасабляюць мастакі, векавыя дрэвы парку здымаюць фатографы.
Далей
Каментарыі (1)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |