Свежы нумар
Тэма нумара. Дэмаграфія творчасці - 2.
Post factum
Рытмы паўночнага ззяння
Напрыканцы казкі Андэрсена «Снежная каралева» Кай і Герда сустракаюцца ў месцы, якое, па апісанні вялікага датчаніна, нагадвае бязмежныя далечыні касмічнай прасторы: «Сотні вялізных асветленых паўночным ззяннем залаў цягнуліся адна за адной […] Як холадна, як пустэльна было ў гэтых белых ярка-зіхоткіх палацах!» Але кожны чалавек сам па сабе і ёсць Сусвет, які змяняецца ў залежнасці ад індывідуальных пачуццяў і ўчынкаў.
Далей
Пластыка цнатлівая і куртуазная
Дзве персанальныя выставы скульптуры i графiкi Андрэя Асташова былі наладжаны ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і яго філіяле ў Магілёве -- Музеі Бялыніцкага-Бірулі. Яны выклікалі надзвычайную цікавасць у спецыялістаў і аматараў, атрымалі значны грамадскі рэзананс. Людзі розных узростаў амаль няспыннай плынню ішлі «на Асташова». Такая глядацкая актыўнасць (яна ўражвала нават бывалых музейных супрацоўнікаў), на жаль, з’яўляецца даволі рэдкай з’явай на вернісажах сучасных беларускіх мастакоў.
Далей
Эксперымент, эксклюзіў, экстрым
Назва «Арт-жыжаль» найлепш адпавядае характару пленэру па кераміцы на адкрытым паветры. Жыжаль, Жыжа -- персанаж беларускай міфалогіі: бог агню, а ў прыватнасці -- агню ў кавальскім і ганчарным горне. Паводле язычніцкіх павер’яў, каваль і ганчар ствараюць свае вырабы дзякуючы таямнічым сувязям з Жыжалем, валоданню адмысловымі сакрэтамі працы з агнём. Жыжаль патрабуе да сябе паважлівага, пачцівага стаўлення, не церпіць знявагі і можа быць помслівым, нядобразычлівым і крывадушным. У стасунках жа з майстрам агонь -- не сапернік, а сябра ў творчасці і памочнік.
Далей
Імгненні італьянскай вясны
П’ер Паола Пазаліні -- паэт, празаік, публіцыст, літаратурны крытык, драматург, сцэнарыст, мастак, кампазітар, лінгвіст, філосаф, акцёр, кінарэжысёр. Перакананы камуніст і адначасова прапагандыст гей-культуры. Адна з найбольш своеасаблівых, скандальных і адначасова трагічных постацей у мастацтве дваццатага стагоддзя, чые жыццё і смерць шмат у чым засталіся загадкамі. Знайсці адказы на некаторыя з іх мінскія кінаманы маглі паспрабаваць падчас рэтраспектыўнага паказу фільмаў гэтага карыфея аўтарскага кінематографа, які ў красавіку прайшоў у сталічным кінатэатры «Перамога».
Далей
Постаць
Рыгор Несцераў. Мроі вытанчанай гармоніі
Мастак са своеасаблівым разуменнем свету, адметнай філасофіяй, уласнай палітрай. Гэтае вызначэнне вельмі дакладна падыходзіць да Рыгора Несцерава. Манументаліст па адукацыі, вось ужо шмат гадоў ён займаецца станковым жывапісам. Ад Несцерава многія чакаюць адкрыццяў -- хаця б таму, што ён з лёгкасцю змяняе стыль, манеру, пластыку, калі адчувае ў гэтым унутраную, душэўную патрэбу. Калісьці мастак захапляўся бунтарскім эпатажам, гульнёй з абстрактнымі формамі. Пазней заняўся колеравымі эксперыментамі -- пэўны час яго палотны нагадвалі непраглядныя туманы, нябёсы, схаваныя за аблокамі. Пасля ў карціны вярнулася рэальнасць: формы набылі дакладнасць, фарбы сталі жыццярадаснымі і светлымі, вобразы -- зразумелымі і даступнымі для тлумачэння. Але ўсе гэтыя пераўтварэнні не зменшылі папулярнасці майстра.
Далей
Мастацкі дзённік Наталлі ШАРАНГОВІЧ
Феерыя колераў і форм
Выстаўкі кветак і сакавіцкіх катоў, прадстаўленыя адпаведна ў галерэйным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі і ў Палацы мастацтва, задалі тон і настрой сёлетняй мастацкай вясне. Феерыя колераў і форм, разнастайнасць сюжэтаў і пластычных увасабленняў вылучалі гэтыя мастакоўскія акцыі, заварожвалі гледачоў і абяззбройвалі крытыкаў.
Далей
Intra et extra
Голас магнетычнай прыцягальнасці
Барытон -- голас магнетычнай прыцягальнасці, з шакаладным, скажу прыгожа, аксамітам, надзелены ярка выяўленым, сакавітым мужчынскім «эга». Яму проста наканавана быць найпрыгажэйшым з мужчынскіх тэмбраў! Не спяшайцеся шпурляць у мой бок камяні, або я буду працягваць у прысутнасці адваката...
Ва Уладзіміра Громава ёсць усё, каб у недалёкай будучыні стаць Яго Вялікасцю Барытонам. Гэты спявак «забяспечыў» самае яркае ўражанне ад прэм’ер апошніх оперных сезонаў.
Далей
Мастацкі дзённік Алесі БЕЛЯВЕЦ
Моманты ўласнай рэальнасці
Значнай падзеяй культурнага жыцця краіны стаўся ініцыяваны Пасольствам Італьянскай Рэспублікі прыезд у Беларусь знакамітага мастака Мікеланджэла Пісталета (у 1960-я гады ягоны цыкл «Мінусавыя аб’екты» аказаўся вызначальным для мастацкага кірунку аrte рovera) і вядомага крытыка Баніта Аліва. 10 красавіка ў Нацыянальнай школе прыгажосці ў Мінску адбылося адкрыццё праекта-інсталяцыі «Трэці рай», створанага Пісталета і рок-спявачкай Джані Наніні (яе суправаджальная -- музычная -- частка экспазіцыі называлася «Mama»).
Далей
Кропкі над «і»
Метамарфозы тэатральнага рэчыва
Як і летась, «М’аrt кантакт» ускалыхнуў павольную плынь будзённага існавання. І ўсё ж варта было на тыдзень апынуцца ў Магілёве -- дзеля штодзённай, з ранку да вечара, прысутнасці ў жыцці тэатра, толькі тэатра і нічога, акрамя тэатра. Удзельнічаць у фестывалі -- значыць жыць ягонымі спектаклямі: такі звычайны працоўны расклад. «М’аrt кантакт», на якім уласны фармат быў дакладна акрэслены адразу, нічога новага ўдзельнікам не прапанаваў. У гэтым не было неабходнасці, бо структура форуму засталася ранейшай: штодзённыя ранішнія абмеркаванні спектакляў і прэс-канферэнцыі з творчымі калектывамі; не больш як тры прагляды штодня; майстар-класы з карыфеямі рэжысуры і сцэнічнай мовы; творчыя майстэрні драматургіі і маладых пастаноўшчыкаў. Апрача ўласнага фармату, кожны фестываль мае ўласную атмасферу.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |