Свежы нумар
Чалавек у сучасным мастацтве
Ліхтар Дыягена
Чалавечы мозг, узмоцнены штучным інтэлектам, – адзін полюс мастацтва ХХІ стагоддзя. Другі полюс – страўнік з яго патрэбамі. Паміж імі – тое, чым і ёсць чалавечая істота, і тое няўлоўнае, што завуць душою. Таямнічы макракосм і мікракосм наўкол.
Далей
Каментарыі (5)
А ці да чалавека яму сення?
Мастацтва, магчыма, і «належыць народу», але перш-наперш яно, ва ўсіх сваіх шматстайных пра явах і сэнсах, неадлучнае ад асабовага, індывідуальнага.
Далей
Хто ён, перадавік сучаснасці?
Што ёсць прадмет мастацтва? Сам чалавек, яго перажыванні, светаадчуванне. Гэта аксіёма выяўленчага мастацтва, якая не залежыць ад таго, ці прысутнічае на палатне альбо ў графічным лісце непасрэдна сама выява чалавека.
Далей
Мера каштоўнасці – тая ж!
Мерай каштоўнасці мастацкіх з’яў заўсёды быў і застаецца чалавек. Якія яго думкі і пачуцці выяўляе мастацкі твор?
Далей
Партрэт як энэргічны імпульс
На Беларусі ў ХХ ст., калі фарміравалася і ўмацоўвалася дзяржаўнасць, з’явілася неабходнасць па-новаму асэнсаваць ролю чалавека.
Далей
У полі зроку
Матэрыяльнае ці сфера духу?
Нечаканыя рэчы з чалавечымі адлюстраваннямі ў мастацтве здараліся даволі часта. Бо даволі часта гармонію паміж целам і духам, матэрыяльным і духоўным мастакі пераставалі адчуваць.....
Далей
Герой нашага часу
Відавочна, тэатральная рэчаіснасць змяняецца разам з эпохай. Трывала ўкаранёныя ў нашу свядомасць паняцці пэўным чынам трансфармуюцца, адыходзяць на другі план, робяць неверагодныя сэнсавыя кульбіты.....
Далей
Праз экспрэсію — да гармоніі
Якім паўстае чалавек у прасторы сучаснага мастацтва? Які ягоны твар, постаць, як выяўлена ягонае света адчуванне — праз гукі, лініі, фарбы, колеры?....
Далей
Люстэрка глядзіць на цябе
Чалавек пад павелічальным шклом мастацтва. І процьма нястомных даследчыкаў з гуманітарнай адукацыяй. У цэнтры ўвагі не рост, не вага,не колер вачэй (хоць пры адсутнасці зместу яго функцыі так-сяк выконвае і форма)....
Далей
Мастацкі дзённік
Прастора вымярэнняў чалавека
Калі тэму 49-й, першай у ХХІ стагоддзі Венецыянскай біенале куратар Харальд Зееман сфармуляваў як «Плато чалавецтва» і вызначальнай для экспазіцыі выбраў класічную статую радэнаўскага «Мысляра», гэта спачатку выклікала падазрэнні ў сентыментальнасці і старамоднай патэтыцы, здаецца, ужо не ўласцівых сучасным мастакам....
Далей
Ляпіць прыроду па ўласным разуменні
У майстэрні, дзе Мікалай Ісаёнак працуе разам з жонкай Марыяй, першае, што кідаецца ў вочы, — стосы палотнаў: складзеныя да верху, яны дзеляць і так не надта прасторнае памяшканне на дзве часткі. Малавата святла, цеснавата, дарагавата па сён няшніх коштах... Усё так, але ёсць у гэтай майстэрні нешта прыцягальнае — і для яе гасцей, і для саміх мастакоў. Атмасфера вольнага творчага непарадку, такая звыклая на працоўным месцы мастака? Спрэс карціны на сценах? Гасціннасць гаспадароў? А можа, гэта той нязводны мастакоўскі дух, які жыве ў гэтых сценах з тых даўніх часоў, калі тут працаваў знакаміты пейзажыст Віталь Цвірка, духоўным вучнем якога лічыць сябе Мікалай Ісаёнак?
Далей
Post factum
«Quo vadis?»
«Чарнобыль — праз 20 гадоў». Так называлася міжнародная культурная акцыя, якая прайшла ў беларусі напрыканцы красавіка. Яна ахоплівала некалькі відаў мастацтваў, у яе рамках адбыўся і міжнародны музычны фестываль «мінская вясна-2006». Тры першыя канцэрты — 19, 20 і 21 красавіка — дабрачынныя. Усе сродкі ад іх былі пераведзены на разліковы рахунак гомельскага абласнога дома дзіцяці.
Далей
Паспець...
Да канца красавіка працавала ў нацыянальным мастацкім музеі выстава фотаздымкаў анатоля клешчука «Боль сціхае няспешна». Яна была прымеркавана да 20-годдзя чарнобыльскай катастрофы і прысвечана дзецям, якія ад яе пацярпелі, мужнасці і любові іх бацькоў. Большасць здымкаў рабілася на працягу 15 гадоў у сценах рэспубліканскага навукова-даследчага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі.
Далей
Каментарыі (4)
The best of Tsesler & Voichenko – выстава аднае ночы
Штогадовая акцыя «Вясна музеяў» з 1999 года аб’ядноўвае больш за дзве тысячы музейных устаноў еўропы. Трэці год запар прымае ў ёй удзел і нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь. Выстава адной ночы (з 20 на 21 мая), музыка, размовы — такі быў варыянт агульнаеўрапейскай культурнай ініцыятывы ў выкананні музея. Сюрпрызам сёлетняй «Вясны музеяў» стала набытая музеем калекцыя лепшых плакатаў творчага дуэта Уладзіміра Цэслера і Сяргея Войчанкі.
Далей
Лёс і трагедыя маленькага чалавека
У нацыянальным акадэмічным тэатры оперы адбылася прэм’ера двух аднаактовых спектакляў — «Рыта, або пірацкі трохкутнік» Г.Даніцэці і «Нататкі вар’ята» В.Кузняцова (рэжысёр — заслужаны дзеяч мастацтваў РБ М.Ізворска-Елізар’ева, мастак- К.Булгакава, музычны кіраўнік і дырыжор — заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Л.Лях).
Далей
«Трохвугольная» опера
Трохвугольнік у геаметрыі і ён жа ў «Арыфметыцы кахання» — рэчы прынцыпова розныя. У геаметрыі ён фігура досыць устойлівая: як ні круці, а памеры вуглоў не зменяцца, трохвугольнік не «рассыплецца». У каханні ж — у большасці выпадкаў — ён павінен падпарадкавацца ў рэшце рэшт формуле «трэці лішні». А як у оперы? Пра гэта і пагаворым, звярнуўшыся да новай прэм’еры нацыянальнага тэатра оперы рэспублікі беларусь — «Рыта, альбо пірацкі трохвугольнік» Гаэтана Даніцэці.
Далей
Новы беларускі арыенталізм
Выставачны праект «Just now» — заўважная падзея ў мастацкім жыцці сталіцы. Адно тое, што аўтары прэтэндавалі не на сцены, а на… паветра ў выставачнай зале музея сучаснага мастацтва, робіць яго вартым увагі: экспазіцыі гэткага кшталту ў Мінску надзвычай рэдкія.
Далей
Верны класічнаму рэалізму
Шасцідзесяты дзень нараджэння адзначыў вядомы беларускі скульптар Уладзімір Церабун. З гэтай нагоды ў гісторыка-краязнаўчым музеі свайго роднага горада Смаргоні ён адкрыў персанальную, чатырнаццатую па ліку,выставу.
Далей
Нязменнасць творчага крэда
Наведвальнікі палаца мастацтваў у Мінску мелі магчымасць паглядзець персанальную выставу плакатаў Уладзіміра Жука. Выстава юбілейная — з нагоды 65-годдзя мастака. На ёй былі прадстаўлены плакатныя аркушы, створаныя У.Жуком на працягу амаль 40-гадовай творчай дзейнасці.
Далей
Лялькатрон
У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек паказваюць «Гісторыю аднаго горада» паводле М.Салтыкова-Шчадрына. Аўтар п’есы і рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Янушкевіч. Мастак-пастаноўшчык — Валерый Рачкоўскі. Кампазітар — Ігар Сацкевіч. У спектаклі заняты вядомыя акцёры-лялечнікі Валянціна Пражэева, Аляксандр Васько, Уладзімір Грамовіч, а таксама маладыя выканаўцы Яўген Карняг, Цімур Муратаў, Марс Чыгіркін.
Далей
Бывайце назаўсёды
Тым, хто не трымае сабак, «Сабачнікаў» наўрад ці зразумець. Як не зразумела маладая жонка Кэйт — гераіня п’есы папулярнага на захадзе драматурга А.Р.Герні — свайго мужа, які ў апошні момант уратаваў сучку, што ледзь-ледзь не трапіла ў сетку жывадзёраў. Звалася сучка Сільвіяй, вакол яе ў п’есе з той жа назвай віравалі жарсці. Лёс жывёліны быў досыць бязрадасны. Як і ў дыпломнага спектакля чарговага выпускнога акцёрскага курса Беларускай акадэміі мастацтваў. Імя сабакі выклікае асацыяцыі з чымсьці «паветраным», «эфемерным».
Далей
Постаць
Кветкі на асфальте
Аголеныя акцёры, целы якіх абцягнуты сеткамі з-пад бульбы, моўчкі, без руху, роўным шэрагам ляжаць на падлозе. Іх галовы амаль дакранаюцца да ног насцярожана-напружаных гледачоў, што ў першым радзе партэра.
Далей
Кропкі над «і»
Арт-атака арт-кантакт
На працягу шасці дзён Магілёў быў маладзёжнай тэатральнай сталіцай Беларусі. Цікавасць да мерапрыемства ў гараджан была неверагодная. Білеты на ўсе фестывальныя паказы зніклі яшчэ да афіцыйнага адкрыцця. Спецыяльная праграма М.аrt. кантакту – штодзённыя прэс-канферэнцыі, абмеркаванні спектакляў, майстар-класы, майстэрні маладых рэжысёраў – выклікала відавочную цікавасць у тэатральнай моладзі. Не менш важна, што ўсё праходзіла ў добразычлівай атмасферы. Фестываль працаваў як выдатна наладжаны механізм, без непазбежных вытворчых накладак. Не быў адменены ніводзін спектакль. У глядзельнай зале штовечар гучалі авацыі.
Далей
Беларуская кінаперыёдыка паміж мінуўшчынай і будучыняй
Вялізны масіў выпускаў беларускай кінаперыёдыкі — найбольш інфармацыйна-арыентаванай галіны неігравога кінематографа аказаўся за межамі сур’ёзнага разгляду даследчыкаў невыпадкова. Традыцыйны для нацыянальнага кіназнаўства вектар пошукаў быў скіраваны на выяўленне максімальна індывідуалізаваных, завострана аўтарскіх праяў у творчым працэсе, а таму кіначасопісную праблематыку пакідаў практычна без увагі.
Далей
Меморыум
Кароль у ролі караля, які...
У савецкія часы ў кожнага знакамітага артыста быў свой біёграф. Тады яшчэ існавала тэатральная крытыка, і крытыкаў на ўсіх не хапала. Можна было выбіраць і сябраваць згодна з прыхільнасцямі і інтарэсамі. Інтэрв’ю не было папулярным жанрам. Прыватнае меркаванне акцёра мала каго цікавіла. Затое ацэнкі прафесійнага крытыка чакалі з не цярпеннем. Ад ацэнкі мог залежаць лёс спектакля і лёс канкрэтнага выканаўца. Таму між крытыкамі і акцёрамі часам усталёўваліся чакальна-напружаныя адносіны. Ацэнку нельга было купіць або заказаць.
Далей
З нагоды
Цуд пад назвай «Харошкі»
Гэты калектыў не зблытаеш ні з якім іншым! Дзякуючы адметнаму стылю, нястрымнай фантазіі, арыгінальнасці задум, неверагодна высокаму ўзроўню выканальніцкага майстэрства ў сучасным беларускім мастацтве і ў ягонай гісторыі ў «Харошак» — асаблівае, адметнае і незаменнае месца.
Далей
Каментарыі (4)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |