Песню пяе… Каложа

№ 7 (927) 13.02.2010 - 19.02.2010 г

Сёння, 13 лютага, на цырымоніі закрыцця ІХ Фестывалю праваслаўных песняспеваў “Каложскі Дабравест” будуць прысуджаны званні лаўрэатаў і ўручаны Гран-пры фестывалю. Галоўная ж мэта яго правядзення — захаванне і развіццё спеўнай праваслаўнай культуры, павышэнне выканальніцкага ўзроўню ў прыхадскіх і свецкіх калектывах.

Фестываль праходзіць у Год 110годдзя з часу заснавання Гро дзенскай епархіі, і яго праграма даволі насычаная: цягам чатырох дзён адбыліся шматлікія майстар-класы, канферэнцыі, а таксама тэматычныя выстаўкі. У сёлетнім “Каложскім Дабравесце” прымалі ўдзел 39 калектываў як з Беларусі, так і з суседніх краін: Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны. Упершыню на фестываль прыехалі госці з Арменіі і Сербіі: жаночы ансамбль манастыра Святога Гегарда (Ерэван) і хор “Бранка” кафедральнага сабора горада Ніш (Сербія).

На канцэртах форуму выступілі і нашы знакамітыя калектывы: Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.Цітовіча, хор свяшчэннаслужыцеляў Гродзенскай епархіі пад кіраўніцтвам кампазітара, іерэя Андрэя Бандарэнкі ды іншыя.

 Ю.Ч.