Агляд­ная “Ве­жа”

№ 38 (1321) 22.09.2017 - 27.09.2017 г

У Брэс­це за­вяр­шыў­ся ХХІІ Між­на­род­ны тэ­атра­ль­ны фес­ты­валь “Бе­лая Ве­жа”. Кан­чат­ко­вая ста­тыс­ты­ка — 28 спек­так­ляў (30 па­ка­заў, бо не­ка­то­рыя па­ўта­ра­лі­ся) з 14-ці кра­ін све­ту, бо­льш за 10 ты­сяч гле­да­чоў. Леп­шым спек­так­лем фо­ру­му пры­зна­на не­ўмі­ру­чая кла­сі­ка — “Скрып­ка Рот­шы­ль­да” Мас­коў­ска­га ТЮ­Га, па­стаў­ле­ная ў 2004-м Ка­мам Гін­ка­сам. Леп­шым спек­так­лем ма­лой фор­мы — “Опі­ум” на­ша­га Цэн­тра ві­зу­аль­ных і вы­ка­на­ль­ніц­кіх мас­тац­тваў “АРТ Кар­па­рэйшн” (рэ­жы­сёр — Аляк­сандр Мар­чан­ка). Леп­шым мо­нас­пек­так­лем — “Сі­няя-сі­няя” па­вод­ле Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, па­стаў­ле­ная Іга­рам Ка­за­ко­вым у Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным тэ­атры ля­лек.

Уся­го дып­ло­маў атры­ма­ла­ся 11. Але вы­шэй адзна­ча­ны рас­клад ад­люс­троў­вае, да ўся­го, “пе­ра­ход­ную” сі­ту­ацыю ў тэ­атры. Усё бо­льш скла­да­на аказ­ва­ецца ста­віць “вя­лі­кія” спек­так­лі. Бо тыя па­він­ны ары­ента­вац­ца не то­ль­кі на мас­тац­касць і но­выя тэ­мы ды срод­кі вы­раз­нас­ці, але і на па­тра­ба­ван­ні пуб­лі­кі, якая мусіць за­поў­ніць вя­лі­кую за­лу. А вось ма­лыя сцэ­ны здо­ль­ныя даць па­ста­ноў­шчы­кам бо­льш твор­чай сва­бо­ды, мо­гуць ле­пей сты­му­ля­ваць іх фан­та­зію. Але дзе тыя сцэ­ны? Кож­ны шу­кае са­ма­стой­на. 

Кла­сі­ка роз­на­га кла­су

“Скрып­ку Рот­шы­ль­да” арга­ні­за­та­ры ма­ры­лі за­пра­сіць у Брэст да­ўно, але не скла­два­ла­ся. Інсцэ­ні­роў­ку чэ­хаў­ска­га апа­вя­дан­ня ў 2005-м па­спе­лі ўба­чыць ві­цяб­ча­не і гос­ці ХІV “Сла­вян­ска­га ба­за­ру...”, у 2015-м — мін­чу­кі ў час гас­тро­ляў МТЮ­Га. На­рэш­це, спек­такль-ула­да­ль­нік “За­ла­той мас­кі” ў дзвюх на­мі­на­цы­ях (леп­шы спек­такль буй­ной фор­мы і леп­шая пра­ца мас­та­ка) стаў удзе­ль­ні­кам “Бе­лай Ве­жы” — і, як мож­на бы­ло прад­ба­чыць, пе­ра­мог. Усё з тым жа адзі­ным за ўвесь час акцёр­скім скла­дам на ча­ле з Ва­ле­ры­ем Ба­ры­на­вым. Ся­род тэ­атра­ль­ных кры­ты­каў, якія ўдзе­ль­ні­ча­лі ў тра­ды­цый­ных на гэ­тым фес­ты­ва­лі аб­мер­ка­ван­нях, на­ват гу­ча­ла пра­па­но­ва вы­клю­чыць “Скрып­ку...” з кон­кур­снай пра­гра­мы. Сап­раў­ды, гэ­та ўсі­мі пры­зна­ная пра­ца не мае па­трэ­бы ў ацэн­ках і бу­дзе лі­дзі­ра­ваць пры лю­бым ата­чэн­ні. 

Але асаб­лі­васць брэс­цка­га фес­ты­ва­лю — у ад­сут­нас­ці ча­са­вых аб­ме­жа­ван­няў. Два га­ды та­му ў ім удзе­ль­ні­ча­ла “Па­ўлін­ка”, якая за­хоў­ва­ецца ў рэ­пер­ту­ары На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы ажно з 1943-га, пе­ра­жыў­шы ад­на­ўлен­ні і шмат­лі­кія за­ме­ны вы­ка­наў­цаў. Дый сё­ле­та ку­па­лаў­цы пры­вез­лі да­лё­ка не прэм’еру — “Пін­скую шлях­ту”. Гэ­ты па­праў­дзе шэ­дэў­ра­ль­ны фарс-ва­дэ­віль, па­стаў­ле­ны Мі­ка­ла­ем Пі­ні­гі­ным у 2008-м, змя­ніў­ся да не­паз­на­ва­ль­нас­ці — на жаль, не ў леп­шы бок. Так, брэс­цкая сцэ­на — кры­ху мен­шых па­ме­раў, але да гэ­та­га мож­на бы­ло пад­рых­та­вац­ца. Да та­го ж, но­вы акцёр­скі склад, фар­ма­ль­на за­ха­ваў­шы мі­зан­сцэ­ны, змя­ніў са­мі ха­рак­та­ры ге­ро­яў. Са спек­так­ля знік за­пал. Але не­па­раў­на­ль­ным пры­ста­вам Круч­ко­вым за­ста­ецца Вік­тар Ма­на­еў. Яго бліс­ку­чая ігра тры­мае па­ста­ноў­ку, не да­зва­ля­ючы ёй кан­чат­ко­ва рас­сы­пац­ца. “Бе­ла­рус­кі Луі дэ Фю­нэс”, — ска­заў пра на­ша­га артыс­та стар­шы­ня Між­на­род­най аса­цы­яцыі тэ­атра­ль­ных кры­ты­каў То­маш Міл­коў­скі з Поль­шчы, зга­даў­шы так­са­ма, як той вы­кон­ваў гэ­тую ро­лю ў пе­ра­но­се спек­так­ля на поль­скую сцэ­ну. 

Па­мер мае зна­чэн­не

Не трэ­ба ду­маць, што “Бе­лая Ве­жа” скла­да­ла­ся ад­но з сус­вет­на пры­зна­ных спек­так­ляў. Мно­гія тэ­атры, на­адва­рот, пры­вез­лі свае но­выя пра­цы. Ха­па­ла і твор­чых экс­пе­ры­мен­таў, раз­лі­ча­ных на бо­льш да­вя­ра­ль­ныя ста­сун­кі з пуб­лі­кай, што па­тра­бу­юць ад­па­вед­най пра­сто­ры. Фес­ты­валь вос­тра азна­чыў пра­бле­му: вя­лі­кія тэ­атра­ль­ныя за­лы ў го­ра­дзе ма­юцца, ка­мер­ных — не стае. З-за гэ­та­га не­ка­то­рыя спек­так­лі, пры­зна­ча­ныя для па­ка­зу ў бо­льш-менш пра­стор­ным па­коі, каб артыс­ты маг­лі зна­хо­дзіц­ца між гле­да­чоў, ішлі на вя­лі­кай сцэ­не. “Іва­наў” тэ­атра­ль­най сту­дыі Theaomai з Ві­ль­ню­са быў адзна­ча­ны за леп­шую рэ­жы­су­ру. Але ёсць з чым па­ра­ўноў­ваць. Увес­ну той жа ка­лек­тыў з тым жа рэ­жы­сё­рам Сі­ль­вай Кры­віс­ке­не па­каз­ваў вы­ра­ша­ных у пад­обнай мі­ні­ма­ліс­цкай ма­не­ры “Бра­тоў Ка­ра­ма­за­вых” — у Ма­гі­лёў­скім этнаг­ра­фіч­ным му­зеі. І ўра­жан­няў гэ­та вы­клі­ка­ла ку­ды бо­лей. 

За­ста­ецца то­ль­кі зда­гад­вац­ца, на­ко­ль­кі вы­йграе ў сва­ёй за­ле спек­такль “Боб ве­дае” з Та­лі­на (дып­лом “За леп­шае ўва­саб­лен­не су­час­най дра­ма­тур­гіі”). П’еса Урма­са Ле­ну­ка — но­вая дра­ма з эле­мен­та­мі аб­сур­ду. Доб­ра вя­до­мая ў Эсто­ніі, ужо не­ка­ль­кі раз­оў па­стаў­ле­ная. Ця­пе­раш­няя вер­сія — з раз­лі­кам уся­го на два крэс­лы і ла­пік тка­ні­ны-аб­ла­чын­кі. Астат­ні анту­раж — у га­ло­вах гле­да­чоў. І артыс­таў! Тыя пе­ра­кон­ва­юць не про­ста пры­няць азна­ча­ную імі сі­ту­ацыю, а па­ве­рыць ва ўсе пе­ры­пе­тыі (га­лоў­ны ге­рой уяў­ляе ся­бе са­ба­кам і, ма­ючы двух дзя­цей, сы­хо­дзіць з сям’і, але по­тым вяр­та­ецца). Пры та­кім мі­ні­ма­ліз­ме не­маг­чы­ма не вы­лу­чыць пра­цу мас­та­ка Ксе­ніі Хар­кмаа. Сцэ­ніч­ныя строі, на пер­шы по­гляд, уяў­ля­юцца звы­чай­ным су­час­ным адзен­нем. Але роз­на­га кштал­ту па­лос­кі, спа­лу­чэн­не пух­на­та-мяк­кіх і глад­кіх тка­нін аса­цы­ююц­ца з ду­шэў­най цеп­лы­нёй ці хо­ла­дам ге­ро­яў. 

“Джут” Па­ўноч­на-Ка­зах­стан­ска­га аб­лас­но­га рус­ка­га драм­тэ­атра ідзе ў Пет­ра­паў­лаў­ску на ма­лой сцэ­не. Але ў Брэс­це ён, пры ўсёй знач­нас­ці тэ­мы (го­лад у ка­зах­скім стэ­пу 1930-х га­доў), не стаў сен­са­цы­яй не з-за па­ме­раў за­лы. І не та­му, што не да­еха­ла час­тка сцэ­наг­ра­фіі. Не­да­хо­пы ў п’есе. І ха­ця па­ста­ноў­шчы­кі мно­гае ў ёй ска­ра­ці­лі, а ў імкнен­ні над­аць спек­так­лю мас­тац­кас­ці звяр­ну­лі­ся да сты­ліс­ты­кі эпіч­ных пад­анняў, гэ­та­га ака­за­ла­ся за­ма­ла. 

Трэ­ба спа­дзя­вац­ца, што праз год ад­кры­ецца, на­рэш­це, ад­рэс­таў­ра­ва­ны бу­ды­нак Брэс­цка­га тэ­атра ля­лек, і пы­тан­не з ка­мер­ны­мі сцэ­на­мі ў час фес­ты­ва­лю вы­ра­шыц­ца ха­ця б час­тко­ва. Але гэ­та не ад­но брэс­цкая — па­ўсюд­ная пра­бле­ма. 

Но­выя-ста­рыя срод­кі

Яшчэ ад­ной асаб­лі­вас­цю “Бе­лай Ве­жы”, акра­мя зга­да­най вы­шэй ад­сут­нас­ці ча­са­вых і ўзрос­та­вых аб­ме­жа­ван­няў, з’яўля­ецца не за­пра­шэн­не на фес­ты­валь пэў­ных рэ­жы­сё­раў з іх спек­так­ля­мі, а па­каз агу­ль­на­га зрэ­зу існа­ван­ня і раз­віц­ця тэ­атра сён­ня і за­раз. Ад­сюль вы­ні­кае тая раз­ма­ітасць форм, жан­раў, тэх­нік, што скла­дае агу­ль­ную кар­ці­ну. Іншы­мі сло­ва­мі, фес­ты­валь не акцэн­туе на­ўмыс­на тыя ці іншыя тэн­дэн­цыі, а дае на­го­ду кры­ты­кам ад­соч­ваць іх са­ма­стой­на — у тым лі­ку, ся­род зу­сім, зда­ва­ла­ся б, не­фес­ты­ва­ль­ных спек­так­ляў, раз­лі­ча­ных на са­мую шы­ро­кую пуб­лі­ку.

Сап­раў­ды, ці воз­іць хто на фес­ты­ва­лі ме­лад­ра­мы Надзеі Птуш­кі­най, за­пат­ра­ба­ва­ныя най­перш антрэп­ры­за­мі? Ро­вен­скі аб­лас­ны ака­дэ­міч­ны му­зыч­на-дра­ма­тыч­ны тэ­атр пры­вёз “Не­нар­ма­ль­ную” — і да­ка­заў, што з гэ­тай “гіс­то­рыі ка­хан­ня”, раз­лі­ча­най на акцёр­скі ду­эт, так­са­ма мож­на вы­ціс­нуць на­леж­ную мас­тац­касць. Спек­такль быў па­ка­за­ны двой­чы — у Брэс­це і Жа­бін­цы. Тым са­мым не то­ль­кі па­шы­рыў фес­ты­ва­ль­ную тэ­ры­то­рыю, але і, бу­дзем спа­дзя­вац­ца, па­пу­ля­ры­за­ваў фо­рум у пры­лег­лых ра­ёнах. Рап­там пуб­лі­ка ад­туль збя­рэц­ца ка­лі-не­будзь у Брэст на да­лей­шыя ку­ль­тур­ныя падзеі?

“Аль­бом” Рыж­ска­га рус­ка­га тэ­атра імя Мі­ха­іла Чэ­ха­ва — на­адва­рот, па­ка­заў, што і “сем спо­са­баў спа­ку­шэн­ня” з усёй іх клаў­на­дай мо­гуць быць не­ве­ра­год­на сум­ны­мі.

Су­час­ная дра­ма “Да­чка” мас­коў­ска­га тэ­атра “Сту­дыя” і тра­гі­ка­ме­дыя “Бі­лі Мі­лі­ган” пі­цер­ска­га “Та­ко­га тэ­атра”, па­зі­цы­яну­ючы ся­бе “мас­тац­твам бу­ду­чы­ні”, вы­му­сі­лі за­про­ша­ных на фес­ты­валь мас­коў­скіх кры­ты­каў зра­біць пра­па­но­ву, каб над­алей Рас­ію прад­стаў­ля­лі пра­цы, вы­лу­ча­ныя там­тэй­шы­мі экс­пер­та­мі ці Са­юзам тэ­атра­ль­ных дзея­чаў. Дру­гі са зга­да­ных спек­так­ляў вы­клі­каў дыс­ку­сію, знай­шоў­шы аб­арон­цу ў асо­бе ма­ла­до­га брэс­цка­га кры­ты­ка Ве­ры Шэ­мет. Але ві­да­воч­ным за­ста­ло­ся тое, што ча­ты­рох­га­дзін­ная дзея, звер­ну­тая праз псі­хі­ятрыю да акту­аль­най тэ­мы “Хто я?”, не здо­ле­ла саб­раць асоб­ныя эцю­ды ў ад­бу­да­ва­ную тэ­атра­ль­ную фор­му. 

Імкнен­не асу­час­ніць п’есу пе­ра­но­сам дзея­ння, зва­рот да но­вых срод­каў, актыў­нае вы­ка­рыс­тан­не ві­дэ­апра­екцыі і кі­на­ка­ме­ры — яшчэ не за­лог уда­ла­га спек­так­ля. Гэ­тую про­стую ісці­ну доб­ра прад­эман­стра­ва­лі “Бес­па­саж­ні­ца” Дзяр­жаў­на­га рус­ка­га драм­тэ­атра імя А.Чэ­ха­ва з Кі­шы­нё­ва, фін­скі мо­нас­пек­такль “Сум­ныя пес­ні з сэр­ца Еўро­пы” з Со­няй Мар­ме­ла­да­вай, Ра­дзі­во­нам Рас­ко­ль­ні­ка­вым і іншы­мі ге­ро­ямі, якія на­сам­рэч ма­юць ве­ль­мі ад­да­ле­нае да­чы­нен­не да ра­ма­на Да­ста­еўска­га. Не­пас­ля­доў­ным бы­ло вы­ка­рыс­тан­не ўда­лых камп’ютар­ных эфек­таў у ма­ке­дон­скай “Спо­ве­дзі” па­вод­ле Інгма­ра Бер­гма­на. Не­рэ­алі­за­ва­ныя маг­чы­мас­ці — і ў сцэ­наг­ра­фіі, і ў аб­ра­ным пры­ёме амаль ста­тыч­на­га ся­дзен­ня акцё­раў за ста­лом праз усю сцэ­ну — за­ста­лі­ся ў поль­скім “Рэ­му­се”, які праз ка­зач­ную сім­во­лі­ку рас­па­вя­даў пра амаль за­бы­ты на­род ка­шу­баў і тое, як важ­на за­ха­ваць іх мо­ву: ёсць мо­ва — ёсць на­род. 

А вось “Сціс­лая гіс­то­рыя сус­ве­ту” з Вроц­ла­ва, па­зна­ча­ная як “пер­фар­ма­тыў­нае кі­но”, спра­вяд­лі­ва атры­ма­ла дып­лом “За по­шу­кі но­вай тэ­атра­ль­най мо­вы”. По­ста­ці артыс­таў з іх плас­ты­кай пра­ецы­ра­ва­лі­ся на экран — з камп’ютар­най апра­цоў­кай і “да­ма­лёў­ван­нем” кар­цін­кі ў рэ­аль­ным ча­се. 

Пры ўсіх тэх­ніч­ных на­він­ках ніх­то не ад­мя­няў акцёр­ска­га май­стэр­ства. Леп­шай жа­но­чай ро­ляй бы­лі на­зва­ны пе­ра­ўва­саб­лен­ні Бі­ру­тэ Мар у мо­нас­пек­так­лі “Анё­лы Да­ста­еўска­га” Рус­ка­га драм­тэ­атра Літ­вы і Цэн­тра су­час­най му­зыч­най ка­му­ні­ка­цыі. Леп­шай муж­чын­скай — ро­ля Пры­нца ў вы­ка­нан­ні Петэра Хавасі ў “Іво­не, пры­нцэ­се Бур­гун­дскай” з Вен­грыі, па­стаў­ле­най Ярас­ла­вам Фе­да­ры­шы­ным з Укра­іны. Рэ­жы­сёр пры­вёз на фес­ты­валь два свае спек­так­лі: акра­мя зга­да­на­га, ву­ліч­ны “Цяг­нік са Льво­ва” там­тэй­ша­га ду­хоў­на­га тэ­атра “Увас­крэ­сен­не”. 

“Мяш­чан­скае вя­сел­ле” Бер­то­ль­да Брэх­та, атры­маў­шы ў Аль­ме­ць­еўскім та­тар­скім дзяр­жаў­ным драм­тэ­атры на­зву “Туй”, не пра­цяг­ну­ла маг­чы­мую тут на­цы­яна­ль­ную тэ­му — ха­ця б праз не­ка­то­рыя эле­мен­ты. Рэ­жы­сёр Іскан­дэр Са­ка­еў, доб­ра вя­до­мы ў нас па не­ка­ль­кіх спек­так­лях у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ма­ла­дзёж­ным тэ­атры, вы­ка­рыс­таў пры­ёмы, зна­ёмыя па яго­най “Чай­цы”. Але ві­до­віш­ча за­ста­ло­ся за­па­мі­на­ль­ным, асаб­лі­ва ў пер­шай ма­са­вай час­тцы. За­тое Ба­тум­скі пра­фе­сій­ны дзяр­жаў­ны драм­тэ­атр імя

І. Чаў­ча­ва­дзэ, звяр­нуў­шы­ся да дра­ма­тур­гіі поль­ска­га кла­сі­ка аб­сур­ду Сла­ва­мі­ра Мро­жа­ка, зра­біў яе “сап­раў­дным гру­зін­скім” спек­так­лем, на­зваў яго “Сін­дром, ці Ка­го ўсхва­ля­еш?” За­яўле­ны жанр “му­зыч­най тэ­ра­піі” вы­яўляў­ся праз цу­доў­нае гру­зін­скае шмат­га­лос­се — жыў­цом. І быў адзна­ча­ны дып­ло­мам “За леп­шы акцёр­скі ансамбль”. Ідэ­аль­ным ву­ліч­ным спек­так­лем маг­лі б лі­чыц­ца “Вы­со­кія ма­ры” з Чэ­хіі. Ві­до­віш­чнасць, гу­мар, цыр­ка­выя тру­кі, шмат­лі­кія спец­эфек­ты, падзе­ле­насць на мі­ні­яцю­ры, што да­зва­ляе мі­на­кам да­лу­чыц­ца да спек­так­ля ў лю­бы мо­мант — і доб­ра вы­яўле­ная ідэя не то­ль­кі імкнен­ня да вяр­шынь, але і за­ха­ван­ня пры гэ­тым сяб­роў­ства. 

(Пра­цяг фес­ты­ва­ль­ных на­та­так з агля­дам прад­стаў­ле­ных у Брэс­це бе­ла­рус­кіх спек­так­ляў — у на­ступ­ным ну­ма­ры “К”.)

/i/content/pi/cult/657/14581/8-9 N copy.jpg

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"