Свежы нумар
Фотаблог газеты "Культура"
Дыпломнікі
У гомельскай Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі — выстаўка дыпломных работ выпускнікоў Гомельскага мастацкага каледжа.
Далей
Прэзентацыя
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва прадставіць 5 лістапада экпазіцыю фотапраекта
Сяргея Ждановіча "INCERTUM". 38 фотавыяў складуць прасторавую інсталяцыю.
Далей
Соцыум
Блок пытанняў, што з ходу не вырашыць
Лагічны этап культурнага заканадаўства: хто апынецца "па той бок", а хто — так і застанецца "за бортам"
“Круглы стол” “Заканадаўства ў сферы культуры: стан, практыка прымянення і кірункі ўдасканалення”, які прайшоў 25 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы, засведчыў: нягледзячы на грунтоўнасць айчыннай правой базы ў гэтай галіне, кірункаў да яе ўдасканалення пакуль дастаткова. І справа нават не ў тым, што дасканаласці, як вядома, няма межаў. Проста, многія патрэбы актуалізуе сам час, а ён, вядома ж, не ўмее стаяць на месцы.
Далей
"К" інфармуе
Удзельнікам XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"
Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з адкрыццём XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".
Далей
З Фонду Кіраўніка дзяржавы
Фінансавая дапамога
Чарговым крокам у справе падтрымкі нацыянальнай культуры стала распараджэнне Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. У адпаведнасці з ім са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва на фінансаванне творчых ды іншых праектаў выдаткавана больш за 3,1 мільярда беларускіх рублёў.
Далей
Нацыянальная музычная: заяўкі — прымаюцца
Конкурсы
Днямі ў памяшканні Белдзяржфілармоніі адбылася прэс-канферэнцыя. З журналістамі сустрэліся намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” Павел Каранеўскі, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі і спявак Саша Нэма. Гаворка ішла пра сёлетнюю Нацыянальную музычную прэмію.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Спаборніцтвы non-stop
Конкурсы
Сёння, 2 лістапада, у Смаргоні адкрываецца Х Міжнародны конкурс камерных ансамбляў і струнных квартэтаў імя Міхала Клеафаса Агінскага. А 8 лістапада ў Мінску распачнецца ІІІ Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных смычковых інструментах імя Міхала Ельскага — марафон у тры туры, разлічаны на дзесяць дзён.
Далей
"Каласавіны" пра зямлю
Традыцыя
Гэтымі днямі ў краіне праходзяць урачыстасці з нагоды 131-й гадавіны з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Па традыцыі, цэнтральныя мерапрыемствы арганізаваны Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Гальшаны ў тэатры!
Прэм'ера
9 — 10 лістапада Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр запрашае на прэм’еру доўгачаканага мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Соф’я Гальшанская”.
Далей
Трэба абмеркаваць!
Ці патрэбен нам чужы Хэлоўін?
Свята, сапраўды, нарадзілася не дзесьці пад старажытным Навагрудкам, а пайшло ад ірландскіх ды шатландскіх кельтаў. І гэты Вечар Усіх Святых адзначаўся 31 кастрычніка збольшага ў англамоўных краінах. Аднак глабалізацыя зрабіла сваю не надта белую справу: вірлавокія гарбузы са свечкамі ды касцюмы а-ля Франкенштэйн майструюцца моладдзю і на славянскіх землях, дарэчы, за пару дзён да нашых пракаветных Дзядоў, што напоўнены зусім іншым сэнсам — памяццю пра карані. Мы паспрабавалі гэта абмеркаваць.
Далей
Дзяжурны па нумары
Ці адчыніць хакей закрыты музей?
Кастусь АНТАНОВІЧ, рэдактар аддзела газеты "Культура"
Сёння пра падрыхтоўку да Чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе праз некалькі месяцаў у беларускай сталіцы, кажуць ці не ўсе. Яно і не дзіва: білеты на гульні нашай зборнай ужо практычна раскуплены! Але за пытаннямі пра будаўніцтва гатэляў, стварэнне сувенірнай прадукцыі, размяшчэнне шматмоўных указальнікаў і нават курсаў англійскай мовы для таксістаў ды міліцыянераў забываюць пра ўстановы культуры, і найперш — музеі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На маю думку...
Беларусы пад арт-трэндам: прысутныя ці не?
Павел ВАЙНІЦКІ, скульптар, мастацтвазнаўца, куратар мастацкіх праектаў
Існуе меркаванне, што беларускае мастацтва — “па-за contemporary art-працэсам у свеце”. На маю думку, гэта зусім не так. Бо існуюць прэцэдэнты ўдалай інтэграцыі беларускіх аўтараў у сучасныя мастацкія кантэксты, прычым як у камерцыйнай, так і ў “актуальнай” галінах. У якасці прыкладаў я назаву толькі дваіх мастакоў з ліку тых, каго ведаю асабіста.
Далей
Праекты развіцця
Чым замок цалаваць, лепей кнігу пачытаць + усе артыкулы аўтапрабегаў "К"-2013
Міфы і рэальнасць бібліятэчнага санітарнага дня
Гэтым артыкулам мы завяршаем серыю публікацый пра вераснёўскі аўтапрабег журналістаў “К” па ўстановах культуры Магілёўшчыны і Гомельшчыны.
Далей
Prof-партфоліа
Журавіны ў Альманах: як спраўдзіць праект?
Абітурыенцкая задума можа стаць традыцыяй
У рэдакцыю прыйшоў ліст ад нашай сталай аўтаркі Галіны Гашчук са Століна.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры аКно ў свет
З сёння ў “Yesterday”
Горад, што зрабіў стаўку на “Бітлз”. І не дарма!
Наша госця — доктар медыцынскіх навук, прафесар Ірына КАСЕНКА. У кастрычніку яна ў складзе дэлегацыі нашай краіны брала ўдзел у чарговым кангрэсе Еўрапейскага анкагінекалагічнага таварыства ў Ліверпулі. Такія кангрэсы ладзяцца раз на два гады ў гарадах, якія з’яўляюцца славутымі культурнымі асяродкамі і маюць моцны навуковы патэнцыял. Карэспандэнт “К” звярнуўся да спадарыні Касенка з пытаннем пра культурны аспект таго, чым ёй запомніўся Ліверпуль.
Далей
Крытычная маса
З’яднаныя палярнасці У.Ш.
Несталіца — сталіца — сусвет: першыя вынікі “ТэАРТ”а-2013
Амаль месяц доўжыўся ІІІ Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”, падарыўшы гледачам 19 спектакляў (многія з іх паўтараліся неаднойчы) з 8 краін свету.
Далей
art-блог
Пятроў — прозвішча спеўнае
Бамонд: опера, балет
Малады саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі (і адначасова трэцякурснік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) Павел Пятроў атрымаў Першую прэмію на ІІ Міжнародным конкурсе оперных выканаўцаў імя Марыі Біешу ў Кішынёве.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Ёсць у кавярні гаспадар...
Тэатральная плошча
“Гаспадар кавярні” з’явіўся і ў Мінску. П’есу Паўла Пражко паставіла ўвосень Таццяна Арцімовіч — у сталічным паб-клубе.
Далей
Марыконэ ад “Купалінкі”
Канцэрт калектыву Белдзяржфілармоніі “Купалінка” — заўсёды яркая падзея. Не стала выключэннем і чарговае выступленне фальклорнага гурта ў рамках сёлетняй “Беларускай музычнай восені”. Гэтым разам — у супольным канцэрце з “Прымакамі” — музычным калектывам з Міхалова (Беласточчына, Польшча).
Далей
Хто прыехаў на “Лістапад”?
Журы і госці
Сёлета журы асноўнага конкурсу ігравога кіно “Лістапада” ўзначальвае расійскі рэжысёр Аляксандр Зяльдовіч. Аўтар такіх нашумелых стужак, як “Масква” і “Мішэнь”, зробленых у суаўтарстве з Уладзімірам Сарокіным, ён мае славу рэжысёра радыкальнага, смелага і правакатыўнага. Між тым, фільмы кінематаграфіста — гэта па-эстэцку вывераныя работы, з адметным поглядам аўтара на сучаснасць, над якімі Аляксандр Зяльдовіч працуе карпатліва і доўга.
Далей
вяртанне імёнаў
“Мой тата ва ўсім быў мастаком…”
Чаму Міхаіл Станюта пры жыцці меў толькі адну персанальную выстаўку?
…Першая пасля Грамадзянскай вайны доўгачаканая мастацкая выстаўка адбылася ў Мінску ў верасні 1921 года.
Далей
Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
“Лічба” і арт у хуткім доступе
Аляксандр ЗІНКЕВІЧ, дырэктар Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва”, мастак
“…Вяду сшытак, куды запісваю сайты, да якіх потым звяртаюся пад час працы. У спісе — ужо дзесьці 800 адрасоў, якія больш-менш зацікавілі мяне”, — кажа Аляксандр ЗІНКЕВІЧ і дзеліцца сваім досведам прафесійнай працы ў Сеціве.
Далей
На людным месцы
Гучныя “Ціхія адкрыцці”
Мінск
З 25 кастрычніка да 15 лістапада ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна будзе праходзіць міжнародная выстаўка “Ціхія адкрыцці”, на якой экспануюцца творы беларускіх і літоўскіх юных мастакоў — дзяцей з парушэннямі слыху.
Далей
Капялюшны вернісаж
Мінск
У галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адкрылася выстаўка “Капялюшны вернісаж”. У экспазіцыі — капелюшы ручной работы майстроў з Беларусі і Расіі, а таксама — лялькі ды карціны.
Далей
Гістарыёграф
Нашы лазанкі — проста з Мілана
Смачная гісторыя: што каралева Бона Сфорца падарыла беларускай кухні?
Далей
“Экспануецца ўпершыню”: след у занатаванай мінуўшчыне
Той, хто наведае традыцыйную штогадовую выстаўку “Экспануецца ўпершыню” ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, зможа на свае вочы пераканацца, як хутка бяжыць час і паўсядзённасць становіцца гісторыяй.
Далей
Страта
Станіслаў Іосіфавіч ДРОБЫШ
31 кастрычніка на 75 годзе пайшоў з жыцця Станіслаў Іосіфавіч ДРОБЫШ — вядомы ў рэспубліцы хормайстар, педагог і прапагандыст народна-харавога мастацтва, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, прафесар, загадчык кафедры Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.
Далей
Фестывальны гід
“…Прывід”, “Svet” і “Немаўля”
Беларускі дайджэст Міжнароднага фестывалю
Юбілейны “Лістапад”, акрамя багатай міжнароднай праграмы, радуе і беларускім прадстаўніцтвам у асноўных конкурсах. Гэтую тэндэнцыю яшчэ пад час папярэдняй прэс-канферэнцыі акрэсліў генеральны дырэктар “Беларусьфільма” Алег Сільвановіч, нагадаўшы, што сёлета Нацыянальная кінастудыя святкуе 85 гадоў з дня заснавання.
Далей
Фотасюжэт нумара
Кіно ў аб'ектыве акцёра
Юозас Будрайціс: са спектакля — у журы
Сёлета спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве” ўзнагароджаны славуты літоўскі артыст Юозас Будрайціс. Узнагароджанне, па традыцыі, адбылося пад час адкрыцця Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” — на сцэне Палаца Рэспублікі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |