Свежы нумар
У нумар!
ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ, "КАХАНЕНЬКІЯ-РОДНЕНЬКІЯ"!
Дарагія сябры!
Вельмі прыемна раздзяліць з вамі радасць наваселля ў адноўленым будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Ваш калектыў па праву заслужыў высокае званне першага нацыянальнага тэатра Беларусі. Ён з’яўляецца сапраўднай каштоўнасцю краіны, пакарае нашы сэрцы народным духам, узнёслым палётам думкі і прафесійным майстэрствам. Незабыўныя імёны зорак купалаўскай сцэны ўпрыгожваюць мастацкі летапіс Айчыны.
Сённяшняе пакаленне купалаўцаў годна працягвае славутыя традыцыі і ўзбагачае беларускую культуру яркімі здабыткамі. Няхай жа гэты адроджаны і абсталяваны з улікам сусветных сцэнічных стандартаў будынак стане для купалаўскай сям’і ўтульным домам, дапаможа ўвасобіць вашы самыя смелыя планы.
Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поўных залаў, цікавых прэм’ер і гарачай любові гледачоў.
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
29 сакавіка 2013 года
(Запіс у Кнігу ганаровых гасцей дзяржаўнай установы
"Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы")
Далей
"К" інфармуе
“Гарачая лінія”
па актуальных пытаннях перспектыўнага развіцця Інстытута культуры Беларусі, павышэння кваліфікацыі работнікаў галіны і ўзаемадзеяння ўстановы з рэгіёнамі рэспублікі
2 красавіка, у аўторак, з 12-й да 14-й гадзіны ў Інфацэнтры "Культура-інфа" будзе працаваць "гарачая лінія" з удзелам рэктара Інбелкульта Івана КРУКА.
Пытанні можна задаваць па тэлефонах — (8-017) 290-22-50 і 292-99-18 — непасрэдна 2 красавіка, альбо загадзя — праз электронную пошту: kultura@tut.by і http://www.facebook.com/kimpressby
Далей
Для статуса творцы
27 сакавіка новым старшынёй Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў быў абраны генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў.
Далей
У Культурнай сталіцы
Магілёў — Культурная сталіца Беларусі і Садружнасці Незалежных Дзяржаў-2013 — працягвае здзіўляць шматграннасцю творчых мерапрыемстваў.
Далей
Тэатр: факты і лічбы
З нагоды Міжнароднага дня тэатра — 27 сакавіка — у Нацыянальным прэс-цэнтры прайшла прэс-канферэнцыя. Вось якія факты і лічбы развіцця беларускага тэатра агучылі першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі, прадстаўнікі адміністрацыі і мастацкага кіраўніцтва сталічных тэатраў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“М.@rt.кантакт-2013”: што Гамлет думае пра нас?
Вынікі Міжнароднага маладзёжнага форуму “М.@rt.кантакт-2013”.
Далей
Беларускі Шэкспір?
6 красавіка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі — прэм’ера "Раскіданага гнязда" Янкі Купалы. Чым жа будзе адметная новая пастаноўка?
Далей
Плакат — дакумент
У галерэі "Атрыум" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягваецца цікавая культурна-асветніцкая выстаўка "Будзь гаспадаром!", якая ўключае амаль 50 беларускіх агітацыйных плакатаў 1970 — 80-х гадоў з фондаў НББ.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Соцыум
Liberum veto для “жывой культуры”: каб не згубіцца ў гіпермаркетах…
Мы ў сусветным трэндзе — з “царамі” ды валёнкамі, але для прэзентацыі ў свеце часам не стае 30 еўра
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры аКно ў свет
За кулісамі гастролей
Тэатр “Эстонія”: чаму тут няма тых, каго рэжысёр “не бачыць”, а дырыжор — “не чуе”?
Далей
art-блог
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Знайсці свой пошукавік
Адметнай асаблівасцю бібліятэкараў заўсёды з’яўлялася вельмі крэатыўнае стаўленне да сваёй справы. Да прыкладу — разгортванне дзейнасці ў інтэрнэт-прасторы. На сёння бібліятэкамі прадстаўлена шмат цікавых праектаў, пачынаючы ад асобных рэсурсаў і заканчваючы спецыялізаванымі сэрвісамі ды службамі. Немагчыма іх усе пералічыць, а тым больш — праранжыраваць. Кожны мае свае асаблівыя задачы, але ўсе разам яны скіраваны на дасягненне адной мэты: зрабіць інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне больш зручным і цікавым для сучаснага карыстальніка. Вось толькі некаторыя з іх.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва На людным месцы
Квадратура якасці
Якасць+беражлівасць=творчасць. Пагаджаюся, формула не прэтэндуе на арыфметычную дакладнасць. Ведаю, у сферы культуры і мастацтва рэй вядзе не алгебра, а гармонія. Аднак неаспрэчным падаецца і тое, што катэгорыі духоўныя існуюць (і досыць арганічна) паралельна з паказчыкамі, так бы мовіць, прагматычнага кшталту: сабекоштам, рэнтабельнасцю, канкурэнтаздольнасцю, аптымізацыяй, мадэрнізацыяй і рэсурсазберагальнасцю.
Калі ў сельскім клубе не працякае дах, а з шыбаў не свішча вецер — гэта беражлівасць, забяспечаная планавым фінансаваннем капрамонту. І калі ў канцэртнай зале пад час феерычнага канцэрта цёпла не толькі ад гарачых глядацкіх эмоцый — гэта высокая якасць абслугоўвання. А ўсё разам — штодзённая творчасць аддзела культуры, якая яскрава адсочваецца і ў духоўных, і ў гаспадарчых праявах. І не толькі ў Год беражлівасці...
Днямі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч заўважыў, што прыярытэты мадэрнізацыі эканомікі — якасць і беражлівасць. У нашым выпадку гаворка — пра беражлівую эканоміку якаснай cельскай культуры.
Далей
Гучала forte фартэпіяна
Напрыканцы сакавіка ў ДШМ № 3 г.Барані прыехалі юныя піяністы з Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.
Далей
Гістарыёграф
Беларуская “цына” для Масквы
У навуковых колах нярэдка можна было пачуць, што Маскву пабудавалі не хто іншыя, як беларусы. Здавалася б усе гэтыя выказванні гучалі бяздоказна ды, па шчырасці, фантастычна. І ўсё ж гэта праўда! Дзякуючы нашым землякам сталіца ўсходніх суседзяў набыла яшчэ ў XVII ст. непаўторнае аблічча. Пераканацца ў гэтым стала магчымым дзякуючы стваральнікам кнігі “Беларусы Масквы. XVII cт.” .
Далей
Суботнія сустрэчы
Страта
ШАЦКІ Валерый Уладзіслававіч
4 сакавіка 2013 года пайшоў з жыцця выдатны беларускі піяніст, прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі" Валерый Уладзіслававіч ШАЦКІ.
Далей
art-блог: фестываль
мэта крэатыву: праекты развіцця
Хэдлайн рэгіёна
на правах версіі
ШТО Я ВЕДАЮ ПРА ГІБЕЛЬ ПЭНА?
Эксклюзіўныя ўспаміны ўнучатай пляменніцы мастака, тэатразнаўцы Ганны Герштэйн
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |