Свежы нумар
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЦЭНТР "КУЛЬТУРА-ІНФА"
Першы дзень "Культура-інфа"
8 кастрычніка ў памяшканні Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”
адбылася падзея, на якую адгукнуліся матэрыяламі многія СМІ: адкрыццё Інфацэнтра
“Культура-інфа”. Галоўнай падзеяй на ім стала прэс-канферэнцыя міністра культуры
Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі з нагоды Дня работнікаў культуры.
Далей
У нумар!
Дынамізм у сусветным маштабе
У рамках афіцыйнага візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка наведаў Сусветную выстаўку “ЭКСПА-2010” у Шанхаі, а таксама сустрэўся са Старшынёй КНР Ху Цзіньтаа. Адбылося і падпісанне двухбаковых дакументаў па рэалізацыі сумесных праектаў на суму 3,5 млрд. долараў.
Далей
Мастыхін
Партрэты замест “...Windows”
Графік па адукацыі і жывапісец па жыцці, прызнаны майстра нацюрмортна-пейзажнай кампазіцыі і аўтар ілюстрацый да дзесяткаў дзіцячых выданняў… Мастачка Аксана Аракчэева настолькі рознабаковая творчая асоба, што калі год таму, знакамітая выявамі з акна сваёй майстэрні, яна поўнасцю перайшла на стварэнне партрэтаў, складана было зразумець: варта здзіўляцца ці не?
Далей
Калодзеж надзей
Адчуць прыгажосць жыцця, каб зрабіць сябе лепшым, больш высакародным — менавіта з гэтай мэтай прадстаўнікі Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Прафесійная творчая АРЦЕЛЬ мастакоў” адкрылі ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва выстаўку “SOS! Ратуйце нашы душы!”.
Далей
Ідэя для краявіда
Аб’ектам увагі членаў Беларускага саюза мастакоў гэтым разам стаў Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці. І месца правядзення мастацка-асветніцкага праекта абрана невыпадкова.
Далей
Аб нечым большым
Выстаўка чатырох маладых беларускіх мастачак — Ірыны Ясюкайць-Дударавай, Соф’і Піскун, Таццяны Грыневіч і Таццяны Казанцавай — адкрылася днямі ў Малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Кожная з унікальным асабістым почыркам, разам яны стварылі цэласную экспазіцыю “Гербарый часу”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "К" інфармуе
ТВОРЦЫ, УВАГА!
АБ’ЯЎЛЕНЫ КОНКУРС НА СТВАРЭННЕ ЭСКІЗНАГА ПРАЕКТА ПОМНІКА ЯНКУ КУПАЛУ І ЯКУБУ КОЛАСУ Ў ВАРШАВЕ
Далей
Абвешчана дата правядзення Усебеларускага народнага сходу
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка падпісаў Указ № 531 “Аб скліканні чацвёртага Усебеларускага народнага сходу”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Караткевіч у Кіеве
У той час, як распачынаецца праца над праектам помніка Янку Купалу і Якубу Коласу, што ўпрыгожыць парк “Марское вока” ў Варшаве, беларускія скульптары Канстанцін Селіханаў і Алег Варвашэня на Скульптурным камбінаце Беларускага саюза мастакоў увасабляюць у матэрыял помнік яшчэ аднаму класіку айчыннай літаратуры — Уладзіміру Караткевічу.
Далей
Стратэгія і свята
8 кастрычніка Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр гасцінна раскрыў дзверы перад супрацоўнікамі бібліятэк і музеяў, дамоў культуры і метадычных цэнтраў, мастакамі, артыстамі і музыкантамі з усёй краіны. У гэты дзень на сцэне славутай установы адбыліся
ўрачыстасці з нагоды Дня работнікаў культуры.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Прастора перспектыў
Як паведамляе “К” начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Кажура, Год культуры нашай рэспублікі ў Расіі завершыцца ў лістападзе. Доўгатэрміновая акцыя надзвычай багатая на падзеі самага рознага кшталту. Адна з іх — нядаўні рабочы візіт міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі ў Маскву.
Далей
Як пабачыць Іерусалім?
13 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі вядомага ізраільскага фотамастака Леаніда Падруля “Цень Іерусаліма”. На мерапрыемстве прысутнічаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка.
Далей
“Пекін падхопіць эстафету”
На пытанні “К” адказалі прадстаўнікі Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“Харошкі” на плошчы Еўропы
У складзе беларускай дэлегацыі на Сусветнай выстаўцы “ЭКСПА-2010” у Шанхаі быў наш знакаміты харэаграфічны ансамбль “Харошкі” на чале з народнай артысткай Беларусі Валянцінай Гаявой. Частка артыстаў ужо вярнулася ў Мінск, другая працягвае выступленні і завершыць іх у Пекіне — ужо ў рамках Дзён культуры Беларусі ў Кітаі.
Далей
Праект “Прэмія”
Рэспубліканскі тэлеконкурс “Нацыянальная музычная прэмія” распачнецца ў снежні гэтага года паралельна з рэалізацыяй аналагічнага праекта Міністэрства культуры Беларусі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Галасы Шапэна
Пасольства Францыі ў Беларусі зладзіла два канцэрты “Голас Фрыдэрыка Шапэна”, што прайшлі ў сталічнай філармоніі і ў Магілёве.
Далей
Соцыум
“Пуцёўка ў жыццё” для пашчэрбленых муроў
Прынцып “Рэстаўрацыя дзеля рэстаўрацыі” эфекту не прыносіць
Далей
Кіно і тэатр
Масты і… “хвасты”
Мінулы тыдзень у сталіцы адзначыўся спробай збудавання тэатральнай “пераправы” паміж Беларуссю і Германіяй. На сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Інстытут Гётэ ў Мінску і Цэнтр сучаснай драматургіі і рэжысуры арганізавалі праект “ПАНТОН. Беларуска-нямецкія тэатральныя сустрэчы”. Галоўнай задачай гэтага тыднёвага інтэлектуальна-творчага марафона стаў абмен досведам у справе сучаснага існавання і жыццядзейнасці тэатральных механізмаў у дзвюх краінах.
Далей
Камертон
Трапіць у “...Акорд”, або Пачаць кар’еру з… конкурсных бар’ераў
У Жодзіне адбыўся ІХ Рэспубліканскі конкурс эстрадных выканаўцаў і маладзёжнай музыкі “Белазаўскі акорд”. З 54 прэтэндэнтаў аргкамітэт выбраў 15. Усяго ж за гады існавання гэтага спаборніцтва ў ім удзельнічалі 311 спевакоў і вакальных ансамбляў з 58 населеных пунктаў нашай краіны і блізкага замежжа.
Далей
“Абмен” з хуткасцю віхуры
“Музыканты — з Аўстрыі, песні— з Іерусаліма”— так называўся канцэрт сусветна вядомай спявачкі Цімны Брауэр і яе ансамбля, што прайшоў на сцэне сталічнай філармоніі. Яго арганізатарамі выступілі Пасольства Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Аўстрыйскі культурны форум пры падтрымцы банкаўскіх структур. У зале прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры, Міністэрства замежных спраў нашай краіны, Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь.
Далей
“Карнавал…” у Брэсце
Навучэнцы Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа ў рамках акцыі "Творчасць юных — роднай Беларусі” далі канцэрт у Брэсце.
Далей
V.I.P.
вяртанне імёнаў
“Будзем шукаць новае ў сябе дома…”
Станіслаў Жукоўскі: “Паклічам на дапамогу пачуццё нацыянальнага гонару…”
Далей
На людным месцы
Гістарыёграф
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў з 300-годдзем асвяшчэння мінскага Архікафедральнага касцёла імя Прасвятой Дзевы Марыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь з 300-годдзем асвяшчэння мінскага Архікафедральнага касцёла імя Прасвятой Дзевы Марыі. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.
Далей
Плён і план у дакументах
Як вядома, шмат дакументаў, звязаных з мінуўшчынай Беларусі, воляй лёсу раскіданы па-за межамі нашай краіны. А таму кожная знаходка архіўных матэрыялаў мае велізарнае значэнне для даследчыкаў. Гэта можна сказаць і пра дакументы, прысвечаныя эвакуацыі грамадзян у 1941 годзе з тэрыторыі Беларусі ўглыб тагачаснага Савецкага Саюза.
Далей
Ладдзя Рагвалода
З адметнасцю таго або іншага народа можна пазнаёміцца не толькі праз архітэктурныя помнікі або шэдэўры мастацтва, але і праз нацыянальныя гульні, некаторыя з якіх маюць багатую гісторыю.
Далей
імідж краіны
Бусел пад небам Шанхая
Штодзённа кітайцы выстойваюць вялікія чэргі, каб пабачыць беларускага “гуана”. Амаль паўгода бусел лунае пад столлю павільёна Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выстаўцы “ЭКСПА-2010” у Шанхаі. Удзел у прыстыжным форуме дае ўнікальную магчымасць сфарміраваць у замежнікаў з усёй планеты пазітыўны імідж краіны. Немалую лепту ў складанне цэласнага нацыянальнага вобраза нашай краіны ўклаў творчы калектыў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускі відэацэнтр”.
Далей
Мінскі погляд на кітайскае bel canto
У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі амаль кожны пяты студэнт — з Кітая: з 1100 навучэнцаў гэтай установы — 194 кітайцы, якія займаюцца па ўсіх спецыяльнасцях, ахопліваючы ўсе ўзроўні, ад падрыхтоўчага аддзялення да магістратуры і аспірантуры.
Далей
закон крэатыву: фармат якасці
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |