Свежы нумар
Мастыхін
Інтанацыя лілеі
У цэнтры Палескага краю — у Калінкавічах — усталяваны яшчэ адзін памятны знак аб Чарнобыльскай трагедыі: у памяць пра чалавечыя лёсы, пра мужнасць тых, хто баранiў ад наступстваў катастрофы на АЭС.
Далей
Зязюля ў стылі тэхна
Біясфера вакол і ўнутры нас
Ідучы на чарговую выстаўку ў мастацкую галерэю “Універсітэт культуры”, заўсёды чакаеш чагосьці незвычайнага. Кожная новая экспазіцыя ў галерэі — падзея для сталічнага арт-жыцця. Складана сказаць, у чым прычына: ці то ў схільнасці да эксперыменту студэнтаў — асноўных удзельнікаў выставак, ці ў цудоўных арганізацыйных здольнасцях дырэкцыі галерэі, ці ў пастаяннай увазе да гэтай экспазіцыйнай пляцоўкі такіх міжнародных арганізацый, як ААН… А прычына, хутчэй, — ва ўдалым спалучэнні ўсіх гэтых характэрных асаблівасцей студэнцкай пляцоўкі.
Далей
“Кава з вяршкамі” і… відам на Францыю
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстаўка жывапісу “Мая Францыя”. Яна прадстаўляе творы беларускай мастачкi Iлоны Касабука, напiсаныя цягам двух апошнiх гадоў пад час творчых вандровак па гэтай еўрапейскай краіне.
Далей
Бамонд: опера, балет
А вы паляцелі б у свет Шапэна?
Замест тэатральнага званка ў нашым адноўленым Вялікім тэатры гучыць мелодыя Паланеза Ф.Шапэна. Многія здзіўляліся: якое дачыненне яна мае да нашага Опернага? Шапэн, як вядома, ні опер, ні балетаў не пісаў. Цяпер гэтае пытанне — залішняе: на нашай сцэне ў Год вялікага музыканта адрадзілі балет “Шапэніяна”, пастаўлены на пачатку мінулага стагоддзя знакамітым М.Фокіным паводле аркестраванай фартэпіяннай музыкі польскага рамантыка. Прычым менавіта гэты Паланез становіцца ў балеце уверцюрай і кодай, быццам ствараючы нябачную арку над астатнімі творамі геніяльнага майстра.
Далей
Ідзём на кантакт
У сталіцы з’явілася яшчэ адна оперная трупа — эксперыментальная. Першай яе пастаноўкай сталася неўміручая класіка — “Любоўны напой” Г.Даніцэці, перакладзены ўсяго для... дзесятка ўдзельнікаў, уключаючы работнікаў сцэны і грымёраў. Чым не гатовы выязны спектакль?
Далей
"К" інфармуе
“НА РАДЗІМЕ І З КАРЫСЦЮ ДЛЯ ГРАМАДСТВА”
Паводле добрай традыцыі, 24 мая ў Палацы Рэспублікі Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з навучэнцамі — пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў, таленавітай моладзі. І сустрэча — зноў жа, па традыцыі — распачалася з калектыўнага здымка на памяць.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Грашовая аддача і кадравы рэзерв
На пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
26 мая прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. На ім аналізавалася дасягненне мэтавых прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў студзені — сакавіку бягучага года, а таксама ішла гаворка аб дзейнасці ўпраўленняў Міністэрства культуры па павышэнні эфектыўнасці работы з кадрамі ў арганізацыях рэспубліканскага падпарадкавання.
Далей
Колькі будзе “Тры плюс два”?
Даведаемся сёння ўвечары
Не трэба быць экстрасэнсам, каб прадказаць: сёння ўвечары мінакоў на нашых вуліцах значна паменее. Уключыўшы тэлевізары, мы будзем “хварэць” за нашых хлопцаў і дзяўчат, што склалі групу “3 + 2” і рушылі скараць еўрапейскі песенны Алімп. Ужо тое, што яны мінулі “бар’ер” паўфіналу і выйшлі на новы этап шоу-спаборніцтва, — перамога. І іхняе выступленне, якое пачуюць прыхільнікі “Еўрабачання” ў многіх краінах, — яшчэ адно сведчанне адкрытасці нашай краіны да ўсяго свету.
Далей
У шматгалоссі
25 мая паміж Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Беларусі і Тбіліскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета імя З.Паліяшвілі быў падпісаны мемарандум аб двухбаковым супрацоўніцтве. Гэта ўжо чацвёртае падобнае пагадненне: ранейшыя дамовы былі заключаны з тэатрамі Літвы, Польшы, Узбекістана. На 4 чэрвеня запланавана падпісанне таго ж дакумента з Латвійскай операй.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Мірскія гучанні
Сёння аматары музыкі і тыя, хто не абыякавы да нацыянальнай культуры, збяруцца на VІІІ Свята мастацтваў “Мірскі замак-2010”. Ля замкавых сцен адбудзецца цыкл найцікавейшых сустрэч з нашымі навукоўцамі і музыкантамі. Арганізатарамі свята выступаюць Міністэрства культуры краіны, Карэліцкі райвыканкам, Мірскі пасялковы савет і, вядома, Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам Беларусі, прафесарам Міхаілам Фінбергам.
Далей
Соцыум
“Залатая маска”.by
Трапіць на тэатральны Алімп
Цягам апошніх месяцаў з афіцыйнай трыбуны Міністэрства культуры неаднойчы было абвешчана аб заснаванні ў Беларусі Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Яе дзейнасць мусіць распачацца сёлета. У такім выпадку першыя лаўрэаты стануць вядомыя ўжо напрыканцы бягучага года. Нарэшце, хоць пакуль гэта толькі “дэкларацыя аб намерах”, твары тэатральных дзеячаў асветлены надзеяй. Між тым, сітуацыя, што цягам апошніх гадоў склалася ў нашых тэатрах, даўно вымагае пільнай увагі. “Дыягназ”, які найчасцей выстаўляецца крытыкай і практыкамі тэатра, гучыць даволі катэгарычна: адсутнасць яркіх мастацкіх падзей. Што маецца на ўвазе, ніхто падрабязна патлумачыць не можа. Бо тое, што падабаецца крытыкам, часам катэгарычна адвяргаецца практыкамі, і наадварот. Ва ўсёй краіне знойдзецца хіба што некалькі чалавек, якія добра ведаюць агульную карціну цалкам. Між тым, сітуацыя не такая безнадзейная, прынамсі, у абласных цэнтрах, што вылучаюцца больш рухомым і актыўным творчым жыццём.
Далей
“Залатая маска”.by
Канцэпцыя Конкурсу
Тэма з’яўлення на Беларусі Нацыянальнага тэатральнага конкурсу ў сценах рэдакцыі “К” узнікла яшчэ мінулай восенню, пад час сустрэчы міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі з калектывам РВУ “Культура і мастацтва”. І яна адразу ж была ўзята намі пад пільную ўвагу. Неўзабаве, напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, было аб’яўлена, што распачаўся актыўны этап па распрацоўцы гэтага праекта. І сёння па каментарыі аб тым, калі ж айчынным тэатралам чакаць свайго “ўзыходжання на Алімп”, мы звярнуліся да начальніка ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіла КАЗЛОВІЧА.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
“Залатая маска”.by
“Прызначыць лепшымі”, або У чым выражаецца прэстыж?
Нягледзячы на тое, што справа арганізацыі Нацыянальнага тэатральнага конкурсу знаходзіцца яшчэ на ўзроўні дапрацоўкі палажэння, мне падаецца важным вынесці на парадак дня яго арганізатараў наступныя пытанні: якія захады неабходна зрабіць для таго, каб конкурс гэты не стаў адно толькі намінальным? Як не страціць галоўнае — павагу і давер да яго з боку саміх тэатраў, што мусяць браць у ім удзел? І што ж, усё-такі, у выніку творчага спаборніцтва павінна дадацца да “прэстыжнай статуэткі”?
Далей
Тэатр пачынаецца са... штатных адзінак
Калі з’явіцца ў Полацку прафесійная сцэна?
5 Можна было б шмат гаварыць пра тое, якім магутным падмуркам служаць прафесійнаму мастацтву аматарскія тэатральныя калектывы. Яны з’яўляюцца своеасаблівымі “фільтрамі” для людзей, што мараць звязаць сваё жыццё са сцэнай: акурат тут правяраецца іх эмацыянальная гатоўнасць да акцёрскай прафесіі і закладваюцца першыя, базавыя веды пра ўнутраную этыку тэатральнага існавання, прышчапляецца тая культура, якая потым становіцца асновай для далейшага прафесійнага росту. Аднак раней ці пазней усе гэтыя “гімны” на адрас аматарскіх тэатраў перастаюць спрацоўваць: людзі, для каго яны становяцца часткай жыцця, пачынаюць жадаць іншага, новага развіцця — не толькі для сябе, але і для той ідэі, якой яны служаць. І справа тут зусім не ў амбіцыйнасці канкрэтных людзей — ім важна ведаць, што справа іхняя знойдзе свайго ўдзячнага адрасата.
Далей
Кіно і тэатр
Яго каханне. Апошняе?..
Тэма аддаленасці новай беларускай п’есы ад сучаснага сярэднестатыстычнага гледача, на жаль, — невычарпальная: маўляў, раней пісаць для тэатра ўмелі!.. У якасці галоўных драматургічных “аўтарытэтаў” мінулага пачынаюць гучаць імёны Шэкспіра з Чэхавым, хаця, па шчырасці, зусім не гэтыя класікі з’яўляюцца для айчынных аўтараў “тытанамі ад літаратуры”, на чыіх плячах тыя ўзраслі. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі сваёй апошняй прэм’ерай — спектаклем “Яго апошняе каханне” (“Лета”) па п’есе Анатоля Дзялендзіка — акурат пра гэта нам і нагадаў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“Мая ўмова — годны сцэнарый”
На сустрэчы з народным артыстам Украіны Іванам ГАЎРЫЛЮКОМ, што адбылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прысутнічалі не толькі студэнты і іх выкладчыкі. Пабачыць даўняга сябра прыйшлі Мікалай Кірычэнка, Юрый Цвяткоў — тыя творцы, з кім Іван Яраслававіч працаваў у Мінску яшчэ ў 1970-я. “Ідучыя за гарызонт” і “Бронзавая птушка” Мікалая Калініна, “Пасля кірмашу” Юрыя Цвяткова — назвы толькі самых вядомых стужак, у якіх здымаўся акцёр на “Беларусьфільме”.
Далей
вяртанне імёнаў
“Наточаны” мадэрн Дзмітрыя Стэлецкага
Не памылюся, калі скажу, што гэты таленавіты скульптар, графік, жывапісец-манументаліст, сцэнограф, майстар прыкладнога мастацтва на сваёй радзіме, у Беларусі, практычна не вядомы. І не згадваецца, наколькі я высветліў, ні ў адной нашай энцыклапедыі, ні ў шасцітомнай “Гісторыі беларускага мастацтва”, ні ў іншых кнігах па выяўленчым мастацтве. Інакш кажучы, пра яго ніхто з беларускіх мастацтвазнаўцаў ніколі не пісаў з адной прычыны: гэты творца ў мастацка-эстэтычнай прасторы нашай краіны проста не існаваў. Хаця, па праўдзе кажучы, і ў Расіі, у адрозненне ад Францыі — яго другой радзімы, ён мала каму вядомы.
Далей
Падарожжа на Манпарнас
Кароткая выдавецкая анатацыя да кнігі эсэ старшыні Нацыянальнай Камісіі па справах UNESСO, пасла па асобых даручэннях Уладзіміра Шчаснага “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі” апавядае: “Пры апісанні рэалій той эпохі аўтар выкарыстаў храналагічны прынцып. На аснове даследаванняў і публікацый, а таксама парыжскіх уражанняў, ён апавядае пра шляхі, якія прывялі будучых сусветна вядомых майстроў з беларускіх гарадоў і мястэчак у парыжскі “Вулей” — легендарную камуну мастакоў-наватараў. Іх творчыя эксперыменты, як і само іх жыццё, былі часам шакіруючымі. Але тым самым яны ратавалі мастацтва ад руціннага акадэмізму, ад пошласці і саладжавасці”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Гістарыёграф
“Витбеск” — тры сцяны каменныя…”
15 ліпеня спаўняецца 600 гадоў з моманту бітвы пад Грунвальдам. Адзін з трох “рускіх палкоў”, якія на поле бітвы прывёў князь Сямён Лунгвен, на думку некаторых даследчыкаў, быў віцебскі. Як выглядаў на той час гэты горад, чые ваяры мусілі прайсці тысячу кіламетраў, каб адстаяць сваю зямлю — Вялікае княства Літоўскае? Адказаць на гэтае пытанне дапамагаюць сведчанні пісьмовых крыніц і даныя раскопак.
Далей
Ядро і харугвы
Праваслаўная Царква выкарыстоўвае ў абрадах шэраг цікавых, але мала вядомых шырокай грамадскасці сімвалічных прадметаў, якія непасрэдна звязаны з глыбокай мінуўшчынай. На выстаўцы, што адкрылася ў Музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, прадстаўлены перададзеныя ўстанове святарамі Пружанскага благачыння артэфакты царкоўна-рэлігійнага мінулага раёна: уборы і царкоўныя ўзнагароды, богаслужбовыя кнігі і ноты, крыжы і абразы, плашчаніцы і харугвы, фатаграфіі і дакументы, якія распавядаюць пра царкоўнае жыццё Пружаншчыны ў канцы XIX — пачатку XX ст.
Далей
Полацкія дні
Свой чарговы, 1148 дзень нараджэння старажытны Полацк — сёлетняя Культурная сталіца Беларусі — завяршае святкаваць 30 мая. Паводле задумы арганізатараў свята, мерапрыемствы, якія доўжыліся цягам цэлай дэкады, падзелены на некалькі блокаў. Яны ўключаюць тэатральную, гістарычную і музычную часткі.
Далей
Суботнія сустрэчы
Сяргей ДАРАФЕЕЎ: “Я хачу быць аб’ектыўным”
Гарызантальны і вертыкальны “лайнер” для ток-шоу
Мяркую, не перабольшу: глядзець праграмы гэтага вядучага ніколі не бывае сумна. Вострыя пытанні, сапраўднае супрацьстаянне суразмоўцаў, цікавыя меркаванні экспертаў, нязмушаная атмасфера — усё гэта характарыстыкі ток-шоу “Выбар” на АНТ пад кіраўніцтвам журналіста Сяргея ДАРАФЕЕВА. Да згаданага праекта далучыўся нядаўна і, так бы мовіць, больш камерны “Выбар+” — праграма, што, нягледзячы на позні эфірны час, прымушае прачнуцца і актывізавацца нават стомленага гледача. Зноў-такі — дзякуючы актыўнай пазіцыі інтэрв’юера, якая ўключае і пошук цікавага суразмоўцы, і злабадзённыя пытанні да госця ў студыі. Як здзейсніўся выбар прафесіі Сяргея Дарафеева? Якое яго асабістае творчае крэда? Нарэшце, якім чынам удалося ажыццявіць невялікую, здавалася б, але такую заўважную эвалюцыю на айчынным тэлеэкране? Пра гэта — у гутарцы карэспандэнта “К” з вядучым праграм “Выбар” і “Выбар+”, дырэктарам Дырэкцыі ранішняга вяшчання АНТ Сяргеем Дарафеевым.
Далей
"За таленавітую Беларусь"
Лейтматыў — Перамога
27 мая пад час прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэуш Стружэцкі зазначыў, што тэма 65-годдзя Вялікай Перамогі стане лейтматывам VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Далей
Падарунак Прэзідэнта
Студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Алеся Скарабагатая, якая 24 мая на сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з таленавітай моладдзю падарыла ўласную карціну Аляксандру Лукашэнку, ад яго імя атрымала падарунак. Яго ўручыў міністр культуры краіны Павел Латушка.
Далей
Сорак Гран-пры
Галоўны мастак ААТ “Шклозавод “Нёман” Вольга Падліпаліна паведамляе “К”, што да VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне прадпрыемства ўжо вырабіла сорак прызоў для нацыянальных культурнаасветніцкіх аб’яднанняў, што 4 чэрвеня збяруцца ў горадзе над Нёманам.
Далей
Імкненне да ўдасканалення
Літаральна за некалькі гадзін да ўрачыстай сустрэчы ў Палацы Рэспублікі, у сценах Гарадской ратушы міністр культуры нашай краіны Павел Латушка і старшыня спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Ніна Мазай прывіталі маладых талентаў, якія вылучыліся ў мінулым годзе сваімі творчымі дасягненнямі.
Далей
погляд з ХХІ стагоддзя
Каб склаўся пасьянс гісторыі
Трактоўка аўтара 6500 імёнаў Беларусі
Для пераважнай большасці айчынных прыхільнікаў гістарычнай літаратуры імя Наталлі ГОЛУБЕВАЙ не патрабуе “расшыфроўкі”. Кандыдат гістарычных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, яна, з’яўляючыся намеснікам начальніка ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, актыўна працуе ў прыгожым пісьменстве. Размову нашу з Наталляй Аляксандраўнай мы пачалі з прыемнай навіны: не так даўно яна вярнулася з Эстоніі, дзе атрымала дыплом міністра культуры гэтай краіны Лайне Янеса і падзяку ад мэрыі горада Нарвы.
Далей
закон крэатыву: фармат якасці
Калі няма ўстановы, або Як заняць 25 ставак
Райвыканкамаўская “лятучка” з “К”
Адраджэнне і развіццё cяла: сацыякультурны зрэз
Гэтым разам шлях камандзіроўкі нашага карэспандэнта пралягаў на Брэстчыну. А менавіта — у Камянецкі раён, дзе, згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця сяла, плануецца да канца года ўвесці тры аграгарадкі. І тады іх у раёне будзе ўжо семнаццаць. Я праехаў па некаторых паселішчах раёна, паглядзеў на адрамантаваныя дамы культуры і сельскія бібліятэкі. Да гонару кіраўніцтва аддзела культуры мушу зазначыць, што пабачыў не “пацёмкінскія” вёскі, а тыя аграгарадкі, маршрут у якія выбіраў самастойна. Таму і змог на свае вочы пабачыць і, наколькі гэта магчыма за час паездкі па раёне, унікнуць у шматлікія праблемы культработнікаў. А хвалююць іх, найперш, як пытанні рамонту некаторых сельскіх дамоў культуры, так і праблемы з належнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. Да таго ж, на Камянеччыне востра не стае спецыялістаў і ў клубнай, і ў бібліятэчнай сферы.
Далей
імідж краіны
Беларускія ландшафты Шанхая
Добрай падставай сябе паказаць і на іншых паглядзець стала Сусветная выстаўка “ЭКСПА2010” у кітайскім Шанхаі. Праглядаеш навіны з месца падзей у Інтэрнеце або на тэлебачанні, і першае, чаму здзіўляешся, — фантазіі стваральнікаў павільёнаў. Для нашай краіны больш за два з паловай гады таму паўстала задача: паказаць лепшае, уразіць, завастрыць на нечым увагу. Якія ж акцэнты мы вылучылі на выстаўцы і як выглядаем ў параўнанні з замежнымі экспанентамі? Пра гэта наш карэспандэнт гутарыў з прафесарам, членам Праўлення Беларускага саюза дызайнераў Ігарам ГЕРАСІМЕНКАМ, які ўвайшоў у склад рабочай групы па афармленні павільёна і нядаўна вярнуўся з Шанхая.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |