Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Яе героі — людзі і прырода
“Я да гэтага часу ўдзячна лёсу за тое, што з першых дзён свядомага жыцця была сярод цудоўнай беларускай прыроды, сярод простых людзей. Напэўна, яны і абудзілі ўва мне мастака”.
Вобласці святкуюць юбілей
У дзвюх трацін Беларусі — юбілей. Па 70 гадоў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцям. Але святкуе ўся краіна. Справа натуральная, і кожны з рэгіёнаў — не ад’емны складнік і нашай зямлі, і нашай культуры. Насельнікі абласцей-юбілярак розняцца па гаворках і фальклоры, па строях і характарах, але знітоўваюць іх у адно радзіна і Радзіма, крэўнасць і спадчына. Так шматгалоссе ператвараецца ў сугучны і магутны спеў. І лунае над краем песня еднасці. А за святочным сталом — сёстры-юбіляркі.
Выключайце за сабой святло, або Усенавуч эканамічнай бяспекі
У дагледжанай як след установе культуры, дзе свяцільні энергазберагальныя, дзе шклопакеты на вокнах, — і выдаткі на ацяпленне меншыя. Скразнякі саступаюць утульнасці — камфортна работнікам і наведвальнікам. Значыць, не пустуюць клуб, бібліятэка, музей, тэатр. Грошы, асвоеныя на рамонт і мадэрнізацыю, абарочваюцца стабільным прыбыткам ад рэалізацыі платных паслуг. Нескладаная прычынна-выніковая схема, па якой сфера беларускай культуры вучыцца гаспадарыць. Вынікі гэтага ўсенавуча, дзе асноўнымі дысцыплінамі — эканомія і ашчаднасць, наўпрост уплываюць на эканамічную бяспеку і галіны, і дзяржавы. Менавіта пра ўдзел Міністэрства культуры РБ у выкананні Дырэктывы № 3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” і ішла гаворка на прэс-канферэнцыі, што адбылася 10 студзеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Школьная опера ў ... лесе
У выкананні Дзіцячага тэатра “Казка” пад кіраўніцтвам Глеба Аляксандрава на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылася прэм’ера дзіцячай оперы Віктара Войціка “Лясная школа, ці Сон першакласніцы” паводле лібрэта Валянціны Лучанок.
Срэбра і золата, якім цаны няма
“Краіна скарбаў” — гэткае вызначэнне для Беларусі само прыйшло на думку пасля агляду новай выстаўкі “З крыніц адвечнай прыгажосці”, якая адкрылася ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры.
Бабруйская “прапіска” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
Няшмат захавалася архіўных звестак пра жыццё слыннага беларускага літаратара, драматурга, пачынальніка беларускага тэатра Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча, звязаных з Бабруйскам. Найперш — гэта Вінцэнтава хросная метрыка ад 23 студзеня 1808 года з кнігі “Копій метрык Бабруйскага касцёла”. Дарэчы, у гонар яго хрышчэння ў Бабруйскім касцёле тут была ўсталявана дошка, урачыстае адкрыццё якой адбудзецца неўзабаве, 3 лютага. Мяркуецца, што ўдзел у яе адкрыцці прымуць мясцовыя вернікі, інтэлігенцыя горада, а таксама архіепіскап Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі мітрапаліт Тадэуш Кандрусевіч. Другі дакумент — “Список дворянский 1816 г., августа 19 дня Минской губернии Бобруйского повета живущих в застенке Сухотном Панюшкевичах Марциянны Марцинкевичевой и малолетних детей”, дзе ўзгадваецца дзевяцігадовы Вікенцій. І яшчэ адна архіўная звестка гаворыць пра тое, што “…малолетний Викентий в 1819 г. отправлен матерью его из Панюшкевич в г. Санкт-Петербург на попечение римско-католических церквей бискупа Сестранцевича…” Няшмат звестак, але і гэтага дастаткова, каб ганарыцца тым, што такая адметная асоба нарадзілася на Бабруйшчыне.
Лазерны прамень у Касцюковіцкім небе
Як вядома, сустракаюць па апратцы. Першыя ўражанні ад знаёмства з культурным жыццём Касцюковічаў, якія сёлета адсвяткуюць свой 500-гадовы юбілей, толькі станоўчыя, нават калі ты пакуль не ведаеш, бруіцца гэтае жыццё альбо віруе. Культурныя ўстановы гарадка позірк прыкмячае адразу — яны вылучаюцца ў яго ландшафце сваёй, бадай, дасканалай дагледжанасцю і прыгожым выглядам. Не тое што кантрастуюць, а менавіта — вылучаюцца. Зрэшты, па вонкавых адзнаках меркаваць не надта мудра. Што ж тоіцца за гэтымі дбайна атынкаванымі фасадамі? І чаму начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец заўсёды апавядае пра гэты раён з непрыхаваным гонарам і пашанай? Урэшце, як патлумачыць той факт, што апошнім часам ён нязменна займае першыя месцы ў галіне культуры па Магілёўскай вобласці, якая зусім нядаўна адсвяткавала сваё 70-годдзе? Здавалася б, ніякіх аб’ектыўных прычын такога росквіту, бадай, і не знойдзеш. Больш аддалены ад сталіцы райцэнтр варта яшчэ пашукаць — каб патрапіць туды з Мінска, трэба пераадолець не меней за тры з паловай сотні кіламетраў. Пра стварэнне ў Касцюковічах у XVIII стагоддзі опернага тэатра або іншую такога кшталту гістарычную падзею звестак не захавалася. А калі дадаць, што гэты край моцна пацярпеў падчас Чарнобыльскай навалы… Але ўсё ж сімвалам культуры Касцюкоўшчыны зусім не выпадае лічыць дыназаўра — хаця ён у яе палітры таксама прысутнічае (пра гэта ніжэй). Сумны лёс дагістарычных істот дакладна яе не спасцігне. Бо ўсе згаданыя вышэй размаітыя фактары — як і мноства іншых — блякнуць перад самым істотным: чалавечым.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»