Свежы нумар
Мастыхін
“Каларыт пачуццяў”
Так называецца выстаўка жывапісных твораў заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Роберта Ландарскага, якая адкрылася ў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава.
Далей
Дзве іпастасі адной асобы
У літаратурна-мастацкім салоне “Сустрэчы на Замкавай” адбыўся юбілейны вечар члена Саюза мастакоў Беларусі, нязменнага дырэктара, пачынаючы з 1989 года, Гомельскага мастацкага вучылішча Аляксандра Іванавіча Фядотава.
Далей
Пінскі “Арт-Факт”. 20 гадоў пасля...
Маштабнае святкаванне 910-годдзя горада над Пінай стала стымулам для адраджэння некалі вельмі папулярнага творчага аб’яднання пінскіх мастакоў “Арт-Факт”.
Далей
Экспрэсія Ніды
Так называецца традыцыйная выстаўка-пленэр, што праходзіць у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, прысвечаная 15-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Літвой і Беларуссю. Праект арганізаваны Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Далей
"К" інфармуе
Гранд Легран
Знакаміты французскі кампазітар, піяніст, спявак і аранжыроўшчык Мішэль Легран, якому сёлета споўнілася 75 гадоў, зноў у Беларусі. У 1994-м ён быў старшынёй Міжнароднага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў на “Славянскім базары ў Віцебску”. А сёння, 10 лістапада, выступіць у Палацы Рэспублікі разам з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі, які сёлета святкуе сваё 5-годдзе.
Далей
Кітай — Беларусь: дзесяць культурных масткоў
Культуру Кітая, гісторыя якой сягае ажно на чатыры тысячагоддзі ўглыб часу, невядомай для беларускай аўдыторыі сёння не назавеш. На працягу апошніх гадоў мы мелі магчымасць наведаць мноства размаітых мастацкіх мерапрыемстваў, на якіх можна было пазнаёміцца ці не з усёй палітрай творчага жыцця Кітая. З другога боку, і беларускае мастацтва сёння таксама не ўспрымаецца ў Паднябеснай як terra incognita.
Актыўны культурны абмен паміж Беларуссю і Кітаем — не менш важная адзнака плённага і шырокага супрацоўніцтва нашых краін, чым імклівы рост тавараабароту, які неўзабаве павінен дасягнуць паўтара мільярда долараў за год.
Нядаўні візіт у нашу краіну Прэм’ера Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Вэнь Цзябао падкрэсліў і ролю культуры ва ўзаемастасунках Беларусі са сваім стратэгічным партнёрам. 5 лістапада высокі кітайскі госць меў сустрэчу (у пашыраным складзе) з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Удзел у ёй браў, сярод іншых членаў Урада РБ, і міністр культуры Уладзімір Матвейчук. Менавіта яго подпіс стаіць на адным з шасці важных дакументаў, якія набылі юрыдычную сілу пасля гэтай сустрэчы: Пратаколе аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь на 2007 — 2011 гады.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Званы па Букстэхудэ
Заўтра ў Полацку, у Канцэртнай зале Сафійскага сабора, адкрываецца ХІІ Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”, які сёлета прысвечаны Дзітрыху Букстэхудэ.
Далей
Прынашэнне Коласу
3 лістапада, у дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, у Мінску адбыліся юбілейныя ўрачыстасці, прысвечаныя 125-годдзю Вялікага Песняра.
Далей
Праз два гады пасля Перамогі
Гродзенскі абласны драматычны тэатр адкрыўся ў 1947 годзе спектаклем “Праўда добра, а шчасце лепш” паводле А.Астроўскага. За 60 гадоў творчага жыцця калектыў шмат зрабіў па павышэнні прафесійнага майстэрства, раскрыцці акцёрскіх індывідуальнасцей. Тут у розныя часы працавалі народныя артысты БССР С.Аляксандраў, М.Астанкова, А.Бірычэўскі...
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Соцыум
Зіма як экзамен на беражлівасць
Зіма сёлета прыйшла раптоўна, не па графіку — ды, зрэшты, дзе ўжо тут разгадаеш усе намеры “матухны-прыроды”?
Папярэдняя фраза — не банальная прэамбула гэтага матэрыялу, а яго інфармацыйная нагода. Бо ў той час, як творцы, паглядаючы на белыя краявіды і адчуваючы свежасць у паветры, цешацца з прыліву крэатыўнасці, “гаспадарнікі” дбаюць пра бяспеку іх галасавых звязак і кончыкаў пальцаў. Не забываючыся пры гэтым і пра беражлівасць.
Далей
Балет “на новым месцы”, або Сон у восеньскі дзень
Будынак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі мяняецца не па днях, а літаральна па гадзінах.
Вось ужо і службовы ўваход “пераехаў” на сваё звыклае месца — у 7-ы пад’езд, нават падыходы да яго выкладзены тратуарнай пліткай. Дый уся балетная трупа рушыла ў дарогу. Думаеце, чарговыя “блуканні па пакутах”? Маўляў, артысты зноў перасяляюцца адно дзеля таго, каб вызваліць для будаўнікоў чарговы “фронт работ”? Не: цяперашні “харэаграфічны шлях” пралягае акурат на сваю ўласную тэрыторыю — тую, якую Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь будзе займаць пасля аднаўлення ўсяго будынка. Што ж чакала артыстаў і ўсіх супрацоўнікаў тэатра “на новым месцы”? Памятаючы прыказку “Лепей адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць”, мы не сталі распытваць перасяленцаў (тым больш, што балет, як вядома, мастацтва “маўклівае” і “размаўляе” пераважна на мове рухаў), а накіраваліся ў тэатр.
Далей
Кіно і тэатр
Хіба толькі любоў
Наш тэатр — Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача — напаткала раптоўнае і вялікае гора: памёр наш вядомы акцёр Міхаіл Лявонцьеў.
На ягоным творчым рахунку — каля трыццаці буйных тэатральных роляў, ролі ў кіно і на тэлебачанні, удзел у рэспубліканскіх дабрачынных праектах. Адна з апошніх вялікіх работ акцёра — сапраўдная зорная роля! — Клоун Клаус у спектаклі “Пацалунак ночы”, прэм’ера якога адбылася ў 2006 годзе. У маі 2007 года “Пацалунак ночы” быў названы лепшым спектаклем тэатральна-тэлевізійнага фестывалю “Ажыўшая казка” ў Маскве. 29 кастрычніка 2007 года спектакль быў заяўлены ў афішы Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Панарама”, але за дзень да выхаду на сцэну ў Міхаіла Лявонцьева здарыўся сардэчны прыступ…
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Кардыяграма “Панарамы”
Яшчэ ў дзевяностыя гады мінулага ўжо стагоддзя, калі фестывальны рух ахапіў літаральна ўсе беларускія гарады, “раптам” высветлілася, што адзіным буйным горадам, дзе свайго тэатральнага фестывалю няма, з’яўляецца Мінск. У той час як усе перадумовы для гэтага — відавочныя: пачынаючы ад тэатраў, што працуюць у беларускай сталіцы, і заканчваючы сучаснай, развітай сацыяльнай інфраструктурай горада, здольнай не проста прыняць тэатральныя калектывы з розных краін свету, але і годна прэзентаваць іх мастацтва на беларускіх падмостках. А таму сказаць, што трэцяй “Панарамы” сталічныя тэатралы чакалі даўно і аддана, значыць не сказаць нічога.
Далей
V.I.P.
Філіп ЭРБЕ: “Больш нідзе я не сустракаў такіх добрых людзей”
Філіп ЭРБЕ — фатограф далікатны. Уважлівы, тонкі, які сумяшчае ў сваіх творах прастату і тонкасць, дзіцячае замілаванне і разуменне свету, уласцівае людзям праніклівым і мудрым. Фатограф, які бачыць у простых рэчах ціхае дзіва.
Бельгійскі фотамастак ужо быў у Беларусі, прытым перасякаў мяжу нашай краіны нават не аднойчы, але гэтым разам ён прыехаў з дакладнай мэтай: зрабіць выстаўку аб краіне, якая натхніла яго надзвычай. “Падчас папярэдніх візітаў я проста закахаўся ў Беларусь, — прызнаецца мастак, — і маё сэрца падказала мне, што я павінен зрабіць праект аб вашай краіне. Праект, які будзе называцца “Зроблена ў Беларусі” і які, натуральна, будзе рабіцца ў Беларусі”.
У хвіліны яго адпачынку паміж паездкамі па беларускіх гарадах карэспандэнту “К” удалося пагаварыць з фотамастаком пра ідэю будучай выстаўкі, прыгажосць славянскіх жанчын і сучаснае фотамастацтва.
Далей
На людным месцы
“Крыжачок” — ад Масквы да Іаганэсбурга
Знамянальная падзея — 60 гадавіна з дня ўтварэння народнага ансамбля танца “Крыжачок”. Калектыў гэты быў створаны пры нашым БДУ ў такія ж восеньскія дні. Матэрыялы пра яго занялі годнае месца ў музеі гісторыі Белдзяржуніверсітэта, а сам калектыў існуе і па сёння.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Сшыткі бабулі Ганны
Радасную падзею — выданне першай і, верым, не апошняй кнігі самабытнай паэткі Ганны Рубацкай адзначалі не так даўно ў Валожынскім раённым цэнтры культуры. Відаць, сам Бог пацалаваў аднойчы гэтую простую вясковую жанчыну, запаліўшы ў яе душы тую яркую іскрынку, што называецца талентам, — талентам бачыць не так, як іншыя, і збіраць убачанае, уплятаючы яго ў свае такія прыгожыя вянкі-вершы.
Далей
Гістарыёграф
Абразы вядомыя і невядомыя
Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя св. Кірылы і Мяфодзія выдаў кнігу-каляндар “На скрыжаванні еўрапейскіх дарог. Беларускія іконы”, укладзеную Юрыем Піскуном, вядомым даследчыкам беларускага мастацтва.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Я малюю раслінамі...”
Калі архітэктура мае справу з будаўнічымі матэрыяламі, дык ландшафтная — з жывымі раслінамі. І як яны будуць паводзіць сябе, не ведае нават спецыяліст.
Галіну ВАЛІЦКУЮ — цяперашнюю загадчыцу бюро ландшафтнай архітэктуры і фітадызайну Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, выпускніцу архітэктурнага факультэта політэхнічнага інстытута (зараз БНТУ) — не спалохалі гэтыя акалічнасці,
калі яна абірала прафесію ландшафтніка.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Пяро вандроўніка
Уражанні на працягу 7879 км
Вядома ж, няма чаго супрацьпаставіць нам
Барселонскаму туру з аглядам вычварных пабудоў Гаудзі, ці пілігрымцы ў Ніцы на гару Сент Віктуар, дзе пахаваны Пікаса і Сезан, ці 29 палотнам Біблейскага цыкла і пяці карцінам на тэму Песні Песень пэндзля нашага земляка Марка Шагала ў Нацыянальным музеі горада.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |