Свежы нумар
Прэзентацыі
Энцыклапедыя энцыклапедыі розніца
Кнігі, якія выходзяць у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя”, гэта, натуральна, энцыклапедыі. Але, як можна ўпэўніцца, энцыклапедыя энцыклапедыі — розніца: і па змесце, і па форме. Таму жыхарам, і гасцям Шклова ў Дзень беларускага пісьменства мае сэнс пацікавіцца апошнімі навінкамі выдавецтва, якое ведае, як падаць грунтоўныя веды інтрыгуюча і арыгінальна.
Далей
Спрадвеку стаяў на Дняпры...
“Белвідэацэнтр” таксама падрыхтаваў свой падарунак да сёлетняга Дня пісьменства — новы відэафільм “Шклоў. Пагаворым па душах”. І мы проста не маглі абмінуць гэты факт і не пагаварыць “па душах” пра сам горад, пра фільм і пра ўражанні ад працы над ім з аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам фільма Аляксандрам АНІСІМАВЫМ.
Далей
Знітоўваючы часы...
Да Дня беларускага пісьменства ў Шклове падрыхтавана экспазіцыя мастацкіх твораў з фондавай калекцыі Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.Масленікава, якая будзе працаваць у новай выставачнай зале Шклоўскага краязнаўчага музея да 1 кастрычніка.
Далей
Народная асвета” — для тых, хто вучыць і вучыцца
Профіль дзейнасці выдавецтва “Народная асвета” — вучэбныя выданні для агульнаадукацыйных і спецыяльных школ, што з’яўляецца традыцыяй з часу яго заснавання — 1951 года. Штогод на айчынны рынак з яе рэдакцыі выходзіць каля 200 найменняў нацыянальных падручнікаў, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, даведачнай, навукова-папулярнай, мастацкай літаратуры на беларускай, рускай, польскай мовах.
Далей
На вуліцы Духоўнасці
Галоўным рэжысёрам сёлетняга Дня беларускага пісьменства выступае Ніна ВОСІПАВА. Пра ўсе адметнасці і сюрпрызы свята мы з ёй і гутарым.
Далей
Прызнанне ў любові
Усе дарогі вядуць у дзяцінства
Сярод славутых імёнаў Шклоўшчыны — народны артыст Беларусі, кампазітар Васіль РАІНЧЫК. Сёння ён вядомы ўжо не толькі сваімі песнямі, але і шырокамаштабнай арганізацыйнай і прадзюсерскай дзейнасцю: узначальвае Маладзёжны тэатр эстрады, займаецца падрыхтоўкай прадстаўнікоў Беларусі да “Еўрабачання” — дарослага і дзіцячага, уваходзіць у безліч журы і разнастайных камісій. А яшчэ — не стамляецца аднаўляць ансамблі “Верасы” і “Верасяты”.
Паказальна, што самы першы публічны канцэрт адноўленых сёлета “Верасоў” адбыўся менавіта ў Шклове. З гэтым горадам у Васіля Пятровіча ўвогуле звязана шмат прыемных, незабыўных успамінаў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Пісанае і няпісанае
Этап новы, электронны
Надышоў той час, калі, здавалася б, кніжныя выдавецтвы дасягнулі піку свайго развіцця: высакаякасныя паліграфія і дызайн, максімальнае зместавае насычэнне, псіхалагічны падыход да ўспрымання інфармацыі, аптымальная вага кніг… Куды ж рухацца далей? Пра гэта — гутарка з дырэктарам выдавецтва “Вышэйшая школа” Аляксандрам НЯЧАЕМ. Менавіта на базе гэтага выдавецтва праз колькі месяцаў планіруецца стварэнне студыі, якая азнамянуе новы этап выдавецкай дзейнасці.
Далей
Захапіўшы фундаментальнае
За гэты год — ад леташняга да сёлетняга Дня беларускага пісьменства — Выдавецкі дом “Беларуская навука” выпусціў у свет шмат спецыяльнай навуковай, навукова-папулярнай і даведачнай літаратуры, якая будзе прадстаўлена на свяце ў Шклове. Таму і хочацца сказаць усім спецыялістам розных прафесій: да стэнда “Беларуская навука”! Сярод гэтых кніг ёсць і выданні, цікавыя шырокаму колу чытачоў, асабліва тым, хто мае інтарэс менавіта да культурнай спадчыны Беларусі.
Далей
Інфа-плошча
Дацкія каралі і апісанне Шклова
Загадчыца аддзела Галіна КІРЭЕВА кладзе на стол відавочна старадаўнюю кніжачку невялікага фармату, у тоўстым пераплёце, на нямецкай мове
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Пілоты” ад “Беларусі”
Выдавецтва “Беларусь” даўно славіцца на айчынным рынку кнігі высакаякаснай з паліграфічнага і зместавага бакоў прадукцыяй. Яна годна прадстаўляе нашу краіну і замежным гасцям, якія з задавальненнем набываюць выданні “Беларусі” ў кніжных крамах разам з неабходнымі турыстычнымі даведнікамі.
Усё сваё лепшае і новае выдавецтва, натуральна, прывязе ў Шклоў.
Далей
Нацыянальная бібліятэка ў ролі выдаўца
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадэманструе на Дні беларускага пісьменства свой экспазіцыйна-выставачны блок. Пра гэта паведаміла нашаму карэспандэнту намеснік дырэктара НББ па навуковай працы і сувязях з грамадскасцю Людміла КІРУХІНА.
Далей
Куміры
“Наш” хлопец з Крывеля
Калі каго-небудзь з мясцовых жыхароў на Шклоўшчыне спытаць пра іх знакамітых землякоў, у шэрагах першых яны назавуць знакамітага савецкага кінаакцёра Пятра Алейнікава, асабліва, калі вы патрапіце на яго радзіму — у вёсачку Крывель.
Тут ён проста “нацыянальны” кумір. Варта загаварыць пра яго з кім-небудзь з мясцовых старажылаў — яны з задавальненнем “накідаюць” вам з тузін гісторый пра “нашага Пецю”. І “нашасць” гэтая — зусім не панібрацтва: за сваё кароткае жыццё ў паўстагоддзя Пётр Алейнікаў сапраўды паспеў стаць ці не ўсенародным улюбёнцам. Ды не проста “экранным” — да 1962 года ў Крывелі жыла ягоная маці, і сын без аніякай “зорнасці” завітваў да яе, не цураючыся сустрэч, размоў з вяскоўцамі. Усяго на тры гады перажыў ён сваю матулю…
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Невядомае пра Купалу
Неспадзяваная рэтраспекцыя замежнай паездкі Песняра
Цяпер і ў Беларусі ўжо не часта сустрэнеш чалавека, які асабіста ведаў Янку Купалу і мог бы распавесці аб ім нешта невядомае.
А мне пашчасціла сустрэць такую асобу ў замежжы, прычым дальнім. І якраз напярэдадні Купалавага юбілею...
Далей
Слава Слову!
Адкуль выток — адтуль і натхненне
Калі вы чытаеце гэтыя радкі, Свята пісьменства ўжо запоўніла вуліцы Шклова, пакінуўшы віхуры арганізацыйных клопатаў у мінулым. Але ў той дзень, калі карэспандэнт “К” сустрэўся з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам РУСАКЕВІЧАМ, карпатлівая праца па арганізацыі Дня пісьменства была яшчэ ў поўным разгары. Таму і першая тэма, закранутая падчас гутаркі, вызначылася сама сабой.
Далей
Жыватворны агонь едзе ў Шклоў
Гутарка з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“Залаты Купідон” стрэліць трапна
2 верасня на галоўнай сцэне ў Шклове, дзе праходзяць урачыстасці, звязаныя з правядзеннем Дня беларускага пісьменства, вызначацца пераможцы новай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, якую сёлета зацвердзіў Савет Міністраў Рэ-
спублікі Беларусь.
Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Мінскі гарвыканкам.
Анатоль АЎРУЦІН — першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомы паэт, каменціруючы падзею, зазначыў: конкурс павінен запоўніць пэўны вакуум, які меў месца ў літаратурным жыцці краіны. А жыццё гэтае не спынялася, празаікі і паэты стваралі новыя творы, друкавалі іх. Ініцыятары правядзення новага літаратурнага конкурсу вырашылі, што варта вызначаць лепшыя творы, якія ў сваім жанры паўплывалі на культурнае жыццё Беларусі.
За пункт адліку быў узяты 2006 год. А генератарам дадзенай ідэі быў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар шматлікіх папулярных раманаў Мікалай Чаргінец.
Далей
Новая зямля
Разгорнем часаў шаты, або Чытаем Шклоўшчыну як кнігу
Для многіх беларусаў “Новая зямля” Якуба Коласа стала кнігай адкрыцця мілай сэрцу старонкі, першай і яркай карцінкай у жыццёвым буквары, з якой і пачынаецца Радзіма. Хтосьці чэрпае з гэтае крыніцы напоўніцу і глытае нагбом, хтосьці пакуль слібізуе — блытаецца ў складах, а хтосьці толькі прыглядаецца, як коласаўскі Костусь: маўляў, чытаць люблю, але яшчэ не ўмею. Аднак у любым выпадку на цікаўных да роднае зямлі няма ў нас нястачы, і кожны раён Беларусі — разгорнутая кніга. Лістай, усведамляй, атрымлівай асалоду ад спрычынення да культуры Бацькаўшчыны.
І Шклоўшчына тут, натуральна, — не выключэнне. У яе палёў-лясоў пазычыў сілу не адзін дзесятак асоб творчых і таленавітых. Як напісаў паэт са Шклоўшчыны Анатоль Сербантовіч, “… я ўзяў у ячменю характар яршысты. Даў мне задуменнасць задумлівы бор…”. Дык вось, гэтыя яршыстыя, задуменныя і неабыякавыя спрадвеку пісалі і пішуць кнігу ўласнае зямлі, кожная старонка якой для нас — адкрыццё і ўрок сумленнага служэння нацыянальнай культуры. Таму наперад, чытач!
Далей
Падарунак гораду
“Храбры ў баі, нясмелы ў быце”
Ці ўсталёўваць помнік мецэнату і генерал-маёру Сямёну Зорычу, да якога мела ласку сама Кацярына ІІ, шклоўцы вырашалі самі. На працягу некалькіх месяцаў гісторыя жыцця і спраў знакамітага расійскага рэфарматара і авантурыста XVIII стагоддзя друкавалася ў мясцовых СМІ, і жыхары Шклова мусілі выбіраць: або ўхваліць у вяках асобу заснавальніка Шклоўскага кадэцкага корпуса і прыгоннага тэатра, або пакінуць яго постаць у Леце. І талерку вагаў перацягнула Неардынарнасць: 2 верасня ў Шклоўскім гарадскім парку адкрыецца помнік графу Сямёну Зорычу — першы помнік на Беларусі, прысвечаны часу Барока.
Над стварэннем манумента працавалі архітэктары Юрый Градаў і Георгій Сіваеў скульптары Уладзімір Слабодчыкаў і Алег Варвашэня. Якім чынам ствараўся помнік, якой была і якой паўстане постаць графа Зорыча — аб гэтым “К” распытвала аднаго з аўтараў помніка, скульптара Уладзіміра СЛАБОДЧЫКАВА.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |